Коллектив авторов - Ён прыходзіў з дажджом (зборнік) стр 6.

Шрифт
Фон

Фэргюсан, крыху збянтэжаны, мякка вызваліўся з абдымкаў.

 Мой любы хлопчык,  сказаў ён, пяшчотна гладзячы ільняныя валасы.  Я прыехаў рана, бо мае сябры, містэр Холмс і доктар Ўотсан, далі сябе ўгаварыць і прыехалі сюды правесці з намі вечар.

 Дык гэта містэр Холмс, дэтэктыў?

 Але.

Падлетак зірнуў на нас вельмі пранікліва і, як мне падалося, непрыязна.

 А як наконт другога дзіцяці, містэр Фэргюсан?  спытаў Холмс.  Ці можам мы пазнаёміцца з малечай?

 Папрасі місіс Мэйсан прынесці дзіця,  сказаў Фэргюсан.

Хлопец выйшаў, і я як хірург звярнуў увагу на яго незвычайную няўклюдную паходку, што сведчыла пра хворую спіну. Неўзабаве ён вярнуўся разам з высокай хударлявай жанчынай, якая трымала на руках вельмі прыгожае, чарнавокае і золатавалосае, дзіця чароўнае стварэнне, у якім зліліся саксонская і лацінская кроў. Фэргюсан, не хаваючы захаплення, узяў дзіця на рукі і пачаў песціць.

 Няўжо хтосьці можа яго пакрыўдзіць?  прамармытаў ён, зірнуўшы на маленькую ранку на шыі херувімчыка.

Акурат у гэты момант я зірнуў на Холмса і заўважыў надзвычайную засяроджанасць на яго твары, што застыў, бы выразаны са старой слановай косткі. Яго вочы, якія ненадоўга спыніліся на бацьку з немаўлём, цяпер з прагнай цікавасцю разглядалі нешта ў іншым канцы пакоя. Прасачыўшы за яго позіркам, я даведаўся толькі, што ён глядзеў праз акно ў змрочны мокры сад. Хаця аканіца напалову закрывала від з акна, я ўсё адно зразумеў, што Холмс напружана засяродзіўся на чымсьці ў садзе. Потым ён усміхнуўся і зноў паглядзеў на дзіця, на чыёй тоўсценькай шыйцы быў бачны маленькі бугарок. Нічога не кажучы, Холмс уважліва агледзеў дзіця і ўрэшце паціснуў маленькі кулачок у ямінках, якім малое размахвала перад яго тварам.

 Да пабачэння, малеча. Жыццё тваё пачалося незвычайна Ці магу я пагаварыць сам-насам з нянькай?

Адвёўшы жанчыну ўбок, ён некалькі хвілін сурёзна з ёй размаўляў. Я пачуў толькі апошнія словы: Спадзяюся, вашыя трывогі неўзабаве знікнуць.

Жанчына, змрочная і маўклівая, сышла з дзіцем.

 Што з сябе ўяўляе місіс Мэйсан?  спытаў Холмс.

 Як бачыце, не надта прыгожая асоба, але з залатым сэрцам і вельмі любіць малога.

 Яна табе падабаецца, Джэк?  звярнуўся раптам Холмс да падлетка. Выразны жывы твар хлопца пацямнеў, і ён пакруціў галавой.

 Джэкі мае вельмі моцныя сімпатыі і антыпатыі, сказаў Фэргюсан, абняўшы хлопчыка.  На шчасце, я адна з яго сімпатыяў.

Хлопчык штосьці завуркатаў і паклаў галаву на бацькоўскія грудзі. Фэргюсан мякка вызваліўся.

 А цяпер, маленькі Джэкі, бяжы,  сказаў ён і пяшчотна праводзіў сына вачыма, а калі хлопчык сышоў, працягнуў: Містэр Холмс, я сапраўды адчуваю, што ўцягнуў вас у безнадзейную справу, бо чым, апроч спачування, вы можаце мне дапамагчы? З вашага гледзішча гэта мусіць быць справа надта далікатная і складаная.

 Справа сапраўды далікатная,  адказаў мой сябар з дзіўнай усмешкай,  але нават цяпер я не думаю, што яна складаная. Яна патрабуе лагічных высноваў, і калі яны крок за крокам пацвярджаюцца шэрагам незалежных адзін ад аднаго эпізодаў, субектыўнае робіцца абектыўным, і мы можам упэўнена казаць, што дасягнулі мэты. Фактычна, я дасягнуў яе яшчэ да адезду з Бэйкер-стрыт; астатняе было простым назіраннем і пошукам пацверджання.

Фэргюсан правёў рукой па пакрытым зморшчынамі ілбе.

 Дзеля ўсяго святога, Холмс,  хрыпла сказаў ён,  калі вы бачыце, у чым тут рэч, не трымайце мяне ў напружанні. Як я магу вытрываць? Што мне рабіць? Мяне не турбуе, дзе вы здабылі свае факты, калі толькі вы і праўда ў іх разабраліся.

 Безумоўна, я павінен вам усё патлумачыць і зраблю гэта. Але дазвольце мне весці справу так, як мне зручней. Ўотсан, лэдзі мае сілы нас прыняць?

 Яна хворая, але ў прытомнасці.

 Вельмі добра. Бо мы можам праліць на ўсё гэта святло толькі ў яе прысутнасці. Давайце да яе падымемся.

 Яна не хоча мяне бачыць!  усклікнуў Фэргюсан.

 О, яна захоча,  адказаў Холмс і накрэмзаў на аркушы некалькі радкоў. Вас, Ўотсан, туды пусцяць. Будзьце так ласкавы, занясіце лэдзі гэтую запіску.

Я зноў падняўся і перадаў запіску Далорэс, якая асцярожна адчыніла дзверы. Праз хвіліну ў пакоі пачуўся ўскрык, у якім, здавалася, перамяшаліся радасць і здзіўленне. З-за дзвярэй вызірнула Далорэс.

 Яна хоча іх бачыць. Яна будзе слухаць,  сказала яна.

Я паклікаў Фэргюсана з Холмсам наверх. Калі мы зайшлі ў пакой, Фэргюсан зрабіў крок ці два да жонкі, якая паднялася ў ложку, але яна жэстам спыніла яго. Гаспадар апусціўся ў фатэль, Холмс, пакланіўшыся лэдзі, якая глядзела на яго з прастадушным здзіўленнем, сеў побач.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3