Всего за 88 руб. Купить полную версию
Я ж у той час сюды ездзіў па-сапраўднаму адпачываць: у моры купаўся, гадзінамі на пляжы ляжаў, увечары па ўзбярэжжы гуляў Жонцы тэлефанаваў час ад часу на хатні тэлефон. І вось раптам перад маім вяртаннем яна перастала браць трубку. Адзін раз, другі, трэці Спачатку падумаў, ну выйшла куды У другі раз мо затрымалася дзе-небудзь на вуліцы А што на трэці раз было думаць?.. Спытаць, дзе Ірына, няма ў каго: дачка у Кіеве, а з суседзямі мы не надта сябруем, я нават іхні тэлефон не ведаў.
Ехаў дадому трывожныя прадчуванні душу вярэдзілі. Прыехаў, званю ў дзверы ніхто не адгукаецца. Адчыніў сваім ключом Ляжыць мая Ірына на кухні, на падлозе ў лужыне крыві, а ў кватэры ўсё ўверх дном перавернута Потым экспертыза паказала, што яе сякерай для мяса забілі
Ніякіх грошай, зразумела, у кватэры ўжо не было. Год забойцу шукалі, так і не знайшлі. Дзяўчынкі мае, Лера і Ліза, так горка плакалі па Ірыне на пахаванні! Ліза мо грамчэй за родную дачку галасіла
Пачало віднець, і ў шэрай ранішняй смузе засінела мора. Было яно пустое і спакойнае адпачывала перад чарговым вірлівым днём.
Сяргей ужо не курыў. Цыгарэты ў яго скончыліся, ды і віно таксама.
Але ён не ішоў па іх у нумар, моўчкі сядзеў у крэсле, узіраўся ў марскую далечыню. Вераніка сядзела ў крэсле на сваім балконе, абшчапіўшы рукамі плечы, накрытыя ручніком, і апусціўшы галаву. Яна баялася глядзець на субяседніка, баялася фіналу страшнага расповеду.
А роўна праз год, калі я адпачываў тут, зноў замаўчаў хатні тэлефон. Цяпер ужо дома была дачка вярнулася, атрымаўшы чырвоны дыплом: у наш шпіталь прыехала працаваць стаматалогам. Я нават марыў, каб яна з часам заняла маё месца І новенькі даччын мабільнік таксама не адказваў. Вось тады я кінуў свой адпачынак, чаго ніколі раней не рабіў, і памчаў дадому. Прыехаў, званю ў дзверы не адчыняе! Я ўжо ў кватэру адзін не адважыўся зайсці, выклікаў участковага. Пакуль міліцыянер прыйшоў, вы не паверыце, я стаяў пад дзвярамі і Богу маліўся. Дагэтуль ніколі ў храм не хадзіў і малітваў не ведаў, дык я сваімі слова маліўся: «Божачка, зрабі так, каб мая дзяўчынка была жывая! Зрабі, каб мая дзяўчынка была жывая!» Мусіць, раней мне маліцца трэба было Прыйшоў участковы, тут якраз і Ліза прыехала, адчынілі мы дзверы З заміраннем сэрца ўваходзіў я ў кватэру. Лерачка ляжала на сваім ложку, поўнасцю накрытая коўдрай. Адхінулі коўдру усе грудзі крывёю залітыя!.. Я літаральна самлеў. Каб не Ліза, мусіць, тады б не перажыў гэтае гора!.. Яна ні на крок ад мяне не адыходзіла, за рукі трымала, абдымала, суцяшала, пасля пахавання з маёй кватэры месяц не выходзіла Я тады думаў: добра, што хоць адна блізкая душа на зямлі засталася!.. Каб жа я мог здагадацца, што тая, што за рукі мяне трымала, гэтымі рукамі маю Лерачку і жонку маю загубіла!..
Сяргей заскрыгатаў зубамі і замаўчаў. Моўчкі сядзелі ў абсалютнай цішыні. Нават птушкі яшчэ не прачнуліся, затое было чутна, як павольна дыхае мора.
* * *Вераніка ўзняла галаву, павярнулася да суседа і спытала:
Яна была ваша палюбоўніца?
Хто, Аксана?.. Так
Не, я пра Лізу
Павісла даўжэзная паўза. Потым Сяргей раптам узняўся і пайшоў у свой нумар. Вераніка пасядзела яшчэ некалькі хвілін. Яна падумала, што размова скончана. Сяргей сваім рэзкім адыходам фактычна адказаў на яе пытанне. Нарэшце Вераніка вырашыла, што і ёй ужо трэба ісці ў свой нумар і хоць крышку паспаць перад адездам дадому. І якраз у гэты момант Сяргей вярнуўся з новым пачкам цыгарэт у руках і поўнай бутэлькай віскі.
Ён распакаваў цыгарэты, адкаркаваў бутэльку, наліў у шклянку карычневы шатландскі напой, выпіў яго хутка, як гарэлку, і закурыў.
Як вы здагадаліся?..
Вельмі проста. У мяне ў жыцці была аналагічная сітуацыя. Я, як і Ліза, расла без бацькі і вельмі ад гэтага пакутавала. Паверце, маленькім дзяўчынкам бацька патрэбны не менш за маці, а можа, нават больш.
Менавіта бацька выхоўвае з дзяўчынкі жанчыну: як ён ставіцца да яе, як ён любіць яе, як ён хваліць яе, як ён купляе ёй падарункі, па ўсім гэтым дзяўчынка атрымлівае першы вопыт адносін з супрацьлеглым полам
Вы псіхолаг?.. перабіў яе Сяргей.
Я педагог, настаўніца англійскай мовы і класны кіраўнік. А кожны педагог псіхолаг, усміхнулася Вераніка. Дык вось, у дзяцінстве і ў юнацтве мне вельмі не хапала бацькавай любові і клопату. Асабліва ў юнацтве Я адчувала гэты недахоп хваравіта яшчэ таму, што сябравала з дзяўчынкай, у якой быў цудоўны бацька, дзядзька Віця. Дзядзька Віця добра зарабляў і часта купляў маёй сяброўцы падарункі. Я глядзела на яе новыя кофтачкі, боцікі, сукенкі, упрыгажэнні і жудасна зайздросціла. Я хацела, каб гэта ўсё было ў мяне, а галоўнае я хацела, каб яе клапатлівы бацька быў мой і любіў толькі мяне адну. Так, па начах я марыла, каб дзядзька Віця кінуў сваю цётку Валю, а таксама сваю дачку і маю сяброўку Аленачку і перайшоў жыць да маёй мамы і да мяне. Не, паміж маёй маці і дзядзькам Віцем аніякіх амураў не было, маме ён і не надта падабаўся. Затое мне з кожным годам усё больш. Мяне не цікавілі хлопцы-аднагодкі, па начах я думала толькі пра дзядзьку Віцю А сяброўчын бацька да таго ж меў досыць сучасны выгляд: хадзіў у джынсах, насіў футболкі і швэдары, любіў рок, ездзіў на матацыкле. Ён не падаваўся мне старым чалавекам, і я вырашыла зрабіць усё, каб ён закахаўся ў мяне