Всего за 106 руб. Купить полную версию
8 снежня прадстаўнікі трох уладароў падпісалі ва Уроцлаве акт аб перамірі. Бакі абавязваліся спыніць баявыя дзеянні да свята Тройцы 1477 г. Таксама было ўхвалена, што прызнаецца стан валодання тэрыторыяй да выправы Мацьяша Корвіна. Такім чынам, гэты этап змагання за венгерскую карону польска-чэшскі бок прайграў, нягледзячы на выдаткаванне вялікіх фінансавых сродкаў. І зноў было відавочным, што ў недалёкай будучыні дойдзе да чарговага канфлікту.
Аднак так сталася, што нешчаслівая сілезская выправа была апошнім паважным высілкам Ягелонаў у барацьбе за Чэхію. Грамадства было змучанае і знясіленае сталым і безвыніковым напружаннем фінансава-мілітарных рэсурсаў. Падчас выправы ў Сілезію стала відавочным непрыязнае стаўленне шляхты да дынастычнай палітыкі караля. Пад харугвамі Мацьяша апынулася немалая частка польскай шляхты. Кароль спрабаваў прымяніць супраць яе рэпрэсіўныя меры, але гэта толькі павялічвала расчараванне паноў у манарху. Шляхта каторы раз адмовілася ад падаткаў на войска і не дазволіла сабраць паспалітае рушэнне. Гэта адбывалася ў той момант, калі Уладзіслаў заключыў мірнае пагадненне з германскім імператарам, які здзейсніў у дачыненні дачэшскага караляакт фармальнай інвестытуры на чэшскі лен. Як наступства, Уладзіслаў вырашыў узнавіць вайну з Мацьяшам. Казімір Ягайлавіч звярнуўся да шляхты з просьбай аб падрыхтоўцы да новай выправы. Але шляхта, як ужо гаварылася, адмовіла ў гэтым.
Стрыманасць шляхты ў пэўнай ступені можа быць растлумачана і апраўдана падзеямі ў Прусіі. Там вялікі магістр Генрых фон Рыхтэнберг заключыў дамову з Мацьяшам Корвінам. Венгерскі кароль прадбачыў, што пасля сканчэння перамірнага тэрміну з Польшчай і Чэхіяй вайна можа быць адноўлена. Заключаючы пагадненне з крыжакамі, адвечнымі ворагамі Польшчы, ён ствараў для яе пагрозу патэнцыяльнай вайны на два фронты. Аднак Корвін не выканаў абавязкаў перад сваім новымі саюзнікамі. Падчас вайны Польшчы з Ордэнам 14781479 гг. ён паабяцаў крыжакам толькі дыпламатычную падтрымку ў завяршальны перыяд ваенных дзеянняў.
Кароль Венгрыі павінен быў змагацца з Уладзіславам самастойна. Аднак на гэтым тэатры баявых дзеянняў ніводзін з бакоў не атрымаў перавагі. У выніку быў заключаны мірны трактат у Брно 28 сакавіка 1478 г. Паводле варункаў міру Уладзіславу пакідалася Чэхія, Мацьяш затрымліваў да сваёй смерці Маравію, Сілезію і Лужыцу. Корвін вырашыў таксама парваць з крыжакамі і замірыўся з Казімірам. Мірная дамова была заключана ў Будзе, а затым ратыфікавана ў Оламаўцу 21 ліпеня 1479 г.
Зезд у Оламаўцу завяршыў васьмігадовае ваеннае змаганне паміж Мацьяшам і Ягелонамі. Дзеля стварэння трывалага падмурку для сябе і сваіх сыноў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе кароль Казімір Ягайлавіч ахвяраваў велічэзнымі фінансавымі і мілітарнымі сродкамі. Вынікі не адпавядалі панесеным выдаткам. Інтрыга вакол венгерскай кароны скончылася няўдачай, справы ў Чэхіі мелі палавінчаты вынік. Уладзіслаў сеў на чэшскі трон, але правіў дзяржавай, з усіх бакоў абкружанай уладаннямі Мацьяша. Саслабелая і раздробленая, Чэхія не зяўлялася сурёзным і моцным партнёрам. Яны хутчэй былі асуджаны шукаць дапамогі з боку Польшчы.
Зразумела, мір, заключаны ў Оламаўцу, не задавальняў ніводзін з бакоў. Аднак усе, хто быў зацікаўлены ў змяненні існуючага становішча, мусілі пачакаць да 1490 г. На той свет адыйшоў Мацьяш Корвін і адразу паявілася мноства прэтэндэнтаў на месца нябожчыка. Сярод іх, апрача Янаша Корвіна і Максіміліяна Габсбурга, былі таксама два браты з дынастыі Ягелонаў Уладзіслаў і Ян Ольбрахт. Абодва сыны Казіміра Ягайлавіча не толькі дзейнічалі без паразумення між сабой, але адразу перайшлі ў супрацьстаянне. Кожны здабыў сабе падтрымку мясцовых палітычных сіл. За Уладзіславам стала магнатэрыя. На жаль, ён не апраўдаў надзеі бацькі, адкінуўшы дынастычныя планы. Здавалася, што ён вельмі хутка забыўся, што зрабіў польскі бок дзеля таго, каб ён мог панаваць у Чэхіі. Ян Ольбрахт, у сваю чаргу, атрымаў падтрымку шляхты, якая непрыязна ставілася да Габсбургаў. Адлікам намаганняў Ольбрахта здабыць карону Святога Стэфана стала самавольнае абвяшчэнне яго каралём жменькай венгерскіх паноў пад Пештам у чэрвені 1490 г. Прыхільнікі кандыдатуры Уладзіслава не жадалі бачыць на троне энергічнага і прыхільнага да шляхты Ольбрахта. Ім удалося адкласці тэрмін фармальнай элекцыі, што прывяло да разыходжання шляхты дадому. Адначасова яны з дапамогай зброі разбілі прыхільнікаў Яна Корвіна. У Габсбурга не было ніякіх асаблівых шанцаў. Усе гэтыя акалічнасці расчышчалі шлях да трону для Уладзіслава з Чэхіі. Ён уяўляўся слабым і бязвольным гаспадаром, пры якім магнатэрыя будзе карыстацца шырокімі ўладнымі паўнамоцтвамі. Зрэшты, Уладзіслаў атрымаў моцную падтрымку сярод арыстакратыі, заключыўшы з магутнымІштванам Запальяі патаемнае пагадненне, якое давала яму шмат прывілеяў пры авалоданні каронай Святога Стэфана.