Юры Станкевіч - Мільярд удараў (зборнік) стр 4.

Шрифт
Фон

«Вы тут быццам ва аўтарытэце»,  сумна пажартаваў Слядак, звяртаючыся да Шэрыфа.

Той, пэўна, гумару не зразумеў, бо ў адказ паляпаў па кабуры, з якой паблісквала металам дзяржанне пісталета, і грубавата сказаў: «Права на зброю. Тут паважаюць толькі яе і сілу, а калі раптам заўважаць за табой якую слабіну, то адразу цябе ж і на конус. Ха-ха»

«Так»,  згадзіўся з шэрыфавай банальнасцю Слядак. На самай справе, як ён ведаў, бо штодня сачыў за аператыўнай інфармацыяй, становішча было яшчэ больш складанае. Самымі небяспечнымі ўзброенымі бандамі былі не тыя, якія падламвалі крамы, каб спехам нахапаць там гарэлкі, кансерваў і дэфіцытнай электронікі, а наркаманы, што не маглі прабіцца да дылераў, бязлітасна паменшала ў сувязі з разбурэннем многіх хімічных прадпрыемстваў і выраджэннем натуральных месцаў вырошчвання опіумных культур. Магчыма, нават верагодна, звязаў ён у думках, і Ларыён быў адным з такіх дылераў. Цяпер жа большая частка наркатычнай плыні, якая так расквітнела дзесяцігоддзі назад у час так званай першай сексуальнай рэвалюцыі і славутай еўрапейскай дэмакратыі, якая пакутавала ад самаедства,  аказалася амаль абязводжанай. Дылераў меншала. Наркаманы збіваліся ў групоўкі, узбройваліся і нападалі на бальніцы, аптэкі, склады хімпрэпаратаў, шпіталі, а калі ім не ўдавалася набыць тое, што іх цікавіла, упадалі ў агрэсіўную дэпрэсію і станавіліся неадекватным!.

Іх бандфармаванні тым не менш схематычна напаміналі армейскія падраздзяленні: брыгада (пяць дзесяць баевікоў), звяно (ад дзвюх да пяці брыгад), група (два ці пяць звенняў), супольнасць (некалькі груп). Многія чальцы бандаў, наадварот, самі не ўжывалі наркотыкаў, але, здабыўшы іх, паспяхова гандлявалі ці здавалі ўсё адразу аптавікам.

Яны прайшлі яшчэ колькі шляху, прамінулі разбураную царкву, напаўгнілыя аднапавярховыя і двухпавярховыя будынкі, ля ўвахода ў адзін з іх ляжала напаўаголеная ці то п'яная, ці то пад уздзеяннем наркотыкаў жанчына, ад якой шаснулі ўбок нейкія цені, Шэрыф толькі плюнуў і ўрэшце апынуліся перад даволі высокай агароджай з радам іржавага калючага дроту паверх яе. За агароджай былі відаць бляшаны дах, вокны, спавітыя раслінамі, і верхаліна пладовага дрэва.

Шэрыф спыніўся.

«Мы прыйшлі, сказаў ён.  Мяркую, ён дома, бо рэдка калі адлучаецца».

«Дамасед?» з цікавасцю аглядваючыся навокал, спытаў Слядак.

«Не зусім. Яго тут не раз пагражалі спаліць і, пэўна, спалілі б, каб ён, па-першае, не быў «закручаны», а па-другое, жыў дзесьці ў канцы Паселішча ці ўвогуле на водшыбе. А так пабойваюцца, што вецер можа змяніцца і згараць іх жа дамы».

«Што так?  выказаў здзіўленне Слядак.  Просты ж народ памяркоўны да беднякоў, юродаў»

«Таму што ён разумны юрод. У яго дзіўныя думкі, ён дэманстратыўна пагарджае некаторымі людзьмі за іх недахопы, рабскую пакорлівасць, напрыклад, як ён лічыць, а ім гэта не падабаецца. Урэшце, самі пабачыце, вядома, калі ён дазволіць вам пажыць колькі дзён. Я мог бы націснуць на яго, але гэта на крайні выпадак. На жаль, у нас тут няма не толькі гатэля, а нават і якой занядбанай начлежкі, а то б вы цяпер не хадзілі са мной па завуголлях».

«Перадусім, як мы пагрукаем у дзверы, давядзіце мне адну з яго так званых дзіўных думак,  нечакана папрасіў Слядак.  Галоўную ён, пэўна, ужо не раз выказваў?»

«Самі даведаецеся,  паціснуў плячыма Шэрыф.  Урэшце, калі ў двух словах Ён неяк сцвярджаў, што наш Сусвет Сімуляцыя, створаны штучна і не што іншае, як інфармацыя. За гэта трызненне яго, пэўна, калісьці і скіравалі на нары». «I гэта ўсё?»

«Яшчэ ён гаварыў, што чалавецтва з часам ператворыцца ў малпаў».

«Ён гэта вам паведаміў ці яшчэ каму?» спытаў Слядак.

«Не толькі мне, вядома, а шмат каму. Першым мне пра гэта далажыў Штучнік».

«Штучнік гэта ваш інфарматар?» прафесійна здагадаўся Слядак.

«Ну, які ён інфарматар,  пакрывіўся Шэрыф.  Так, ад выпадку да выпадку. Дурагон. Адным словам штучнік. Я яму і псеўда адпаведнае прыстасаваў».

Шэрыф паляпаў далонню па кішэні, выцягнуў плоскі кітайскі партсігар, вылавіў з яго губамі цыгарэту і пстрыкнуў запальнічкай, што была ўманціравана ў яго ж. Дым ад таннага тытуню паплыў, раствараючыся ў паветры. Слядак паморшчыўся, бо не паліў.

«Раней, да Катастрофы, за такія думкі адразу зачышчалі, дадаў участковы.  Цяпер усім на ўсё пляваць».

Шэрыф выцер твар і шыю ад поту насоўкай і, падыміўшы хвіліну, далікатна затаптаў недапалак.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3