«Так, сказаў ён Следаку, як толькі яны паціснулі адзін аднаму рукі. Вычварэнца я трымаю ў нашым пастарунку. Дарэчы, вы б там, у Мегаполісе, паспрыялі, каб мне далі якога памочніка. Адзін я тут, вядома ж, не магу даць рады: вы ж ведаеце, усё скрыміналізавана, прагніло, тых, хто сумленна працуе меншае, і яны ўжо не могуць абараніць сябе».
Слядак уважліва агледзеў яго і выпер лоб насоўкай было па-ранейшаму нязвыкла горача.
«Прызначце каго з тутэйшых самі», параіў ён.
«Гэта немагчыма, бо тут свае законы. Ад страху ніхто на такое не рызыкне».
«Бяспраўе не толькі тут у вас, яно паўсюдна», сказаў Слядак.
Абодва замаўчалі, прыглядаючыся адзін да аднаго. Сонца пераходзіла ў зеніт. Бязлітасная ліпеньская спёка апальвала іх твары. З далёкай мячэці пачуліся гукі паўднёвага намазу.
«Я тут агледжуся, пасля непрацяглага роздуму сказаў Слядак, пажыву парутройку дзён. А пакуль мне трэба дзесьці спыніцца. Нашы нескладаныя справы пачнём вырашаць ужо заўтра».
Шэрыф задумліва нахмурыў лоб. Яго раскосыя вочы ўтаропіліся ў нябачную кропку.
«Вам можна «кінуць косці» ў старога Крэза, урэшце сказаў ён. Той жыве адзін, праўда, не надта сімпатызуе людзям, так што можа і адмовіць. Станоўчае тое, што ў яго хаце ёсць прыбудова і няма клапоў».
«Крэз гэта прозвішча ці «паганяла»?»
«Паганяла».
Не згаворваючыся, яны рушылі з месца. Вострыя вочы Следака выхоплівалі фрагменты заняпаду: закіданыя смеццем люкі каналізацыі, брудныя лужыны, зграі варон, якія неймаверна размножыліся, і не толькі тут, пасля Катастрофы, спітыя твары нестарых яшчэ мужчын і жанчын. На кароткі міг туга авалодала ім, але ён звыкла вярнуў сябе ў стан штодзённых спраў і клопатаў.
«Што так? працягваў размову Слядак. Чаму такая мянушка? Ён што, такі багаты? Крэз хаха»
Шэрыф сплюнуў пад ногі.
«Ён бедны, як мыш з мячэці. Пэўна, мянушка і дадзена ў насмешку, ад процілеглага. Жартаўнікоў хапае».
«Вы сцвярджаеце, што ён амаль адзіны ў гэтым квартале, у каго чыста?»
«Так, ён вельмі ахайны. Тут па начах не толькі забіваюць, а і гадзяць адна групоўка другой, а больш белым: выкідваюць смецце абы куды. Ну а ён прыбірае, на беразе возера асабліва. Яго лічаць юродам».
«Ён мясцовы?» спытаў Слядак.
«Жыве тут даўно, а сам з Мегаполіса. На ім у мінулым адна «ходка».
«I якая?» пацікавіўся Слядак.
«Мутняк. Не за «дзялюгу», наколькі я зразумеў. Я зрабіў запыт праз Сеціва і вось што даведаўся. Гадоў дваццаць назад ён лічыўся буйным навукоўцам, вёў нейкія распрацоўкі, адсядзеў тэрмін і там быццам пашкодзіўся ў розуме. У іх, «вучоных дзятлаў», гэта здараецца часта, Шэрыф выдаў з горла нешта накшталт кароткага хіхікання. Ну а потым пачаліся зачысткі, пасля Катастрофа, але ён ужо апынуўся тут, у Паселішчы. Спачатку за ім нават сачылі, ён павінен быў штодня адзначацца ў мяне на участку, а потым плюнулі і ўвогуле запамятавалі. Ён, на іх думку, цяпер не ўяўляе небяспекі».
«А на вашу?» спытаў Слядак.
Шэрыф задумаўся на некалькі секунд.
«На мой погляд, ён і цяпер небяспечны. Але вар'ят. Небяспечны вар'ят, ха-ха»
«Дык ён белы?»
«Так».
Яны ішлі па доўгай, амаль прамой вуліцы, імкнучыся трымацца зацені. Трупы падлеткаў, частка якіх у сезон працавала на плантацыях, а цяпер альбо займалася дробным крадзяжом, альбо, брыдкасловячы, суткамі бадзялася вакол будынка школы, замест якой, тлумачыў Шэрыф, як і ў іншых месцах, тут быў цяпер створаны забаўляльны комплекс.
Слядак уважліва разглядаў жылыя блочныя каробкі дамоў, якія больш нагадвалі баракі: з нізкімі, амаль плоскімі дахамі, комінамі над імі і маленькімі вокнамі. Часам яны перамяжоўваліся драўлянымі сялянскімі хатамі. Ля брамак і веснічак цёмнаскурыя дзеці і падлеткі адразу ажыўляліся пры іх набліжэнні. Яны яўна былі незадаволеныя ці рабілі такі выгляд і паводзілі сябе даволі нахабна: нешта гучна выкрыквалі, курчыліся і за спінай рабілі непрыстойныя жэсты.
«Нам не вельмі радыя», пахмурна заўважыў Слядак.
«Да мяне яны прывыклі, а вы белы, чужынец».
Дзве дзяўчынкі, мулаткі, мяркуючы па колеры скуры, з бояззю пазіраючы на Шэрыфа, наблізіліся да Следака і спыталі таго, ці не знойдзецца ў яго цыгарэты. «Вось, заўважыў, гыркнуўшы на іх Шэрыф, праз годдва яны пойдуць па руках, а потым апынуцца ў бардэлях. Адзіная для іх перспектыва». Слядак прамаўчаў. Думкі яго перакінуліся на іншае, а дакладна на тую справу, па якой ён сюды прыбыў.