А ў мяне, працягнула Віка, таксама быў, так бы мовіць, кантакт пакуль я сюды ішла. Матылёк, і, здаецца, гэта рэдкi матылёк вачнiца. Велізарная проста! І яна ж начная, але прыляцела днём і кружылася ля майго твару вельмі доўга. І падумайце, матылёк зімой! Падаў лёгкі сняжок, калі ён зляцел да мяне.
Апошнія словы дзяўчына сказала трохі бянтэжачыся сваіх вялікіх ведаў аб матылях.
У мяне была кніжка, ну аб матылях, патлумачыла яна, збянтэжыўшыся яшчэ больш.
Мечыслаў усміхнуўся і бразнуў лыжкай аб кубак з капучына. Яму таксама было што расказаць, і ён адсунуў сваю каву трошкi далей.
Я ішоў сюды пачаў Мечык, у гэты момант яго ўвагу прыцягнуў чалавек, які сядзеў за барнай стойкай, непадалёк ад іх століка. У яго была настолькі невыразная знешнасць, што Мечыслаў, будучы мастаком, не змог бы намаляваць яго партрэт нават з натуры. Гэты чалавек пільна назіраў за іх кампаніяй, але тут жа уткнуўся ў свой келіх з віном, калі гісторык затрымаў на ім погляд.
Ну дык вось, я ішоў сюды, працягнуў малады чалавек, выкінуўшы невыразнага наведвальніка бара з галавы, міма бернардынскага касцёла. І тут да мяне зляцеў сокал, што жыве там, за статуяй святой Алены.
Віка заківала галавой у знак таго, што таксама ў курсе пражывання сокала ў самым цэнтры горада.
Там парачка сокалаў, у іх нават ёсць імёны, дадаў гісторык.
Але самае дзіўнае, што ён проста пераследваў мяне гэты сокал. Вось гэтая драпежная птушка проста такі ледзь не кідалася мне пад ногі. Ён быў такі ну незвычайны. Мінакі на гэта глядзелі як на цуд нейкі. І не ведаю, хіба яны не ляцяць на зімоўку?
«Як бачна не мяне аднаго пераследвала жывёла. Можа быць, я і нездарма ўспомніў пра старажытных прадказальнікаў Мда уж» пранеслася ў галаве Уладзіміра, і ён сербануў яшчэ кавы.
Троіца маўчала, абдумваючы тое, што з імі здарылася. Мiнчук вырашыў перайсцi да мэты свайго візіту, ды сказаў:
І што ж у вас за археалогія цікавая, раскажыце, калі ласка.
Віка разгарнула да госця ноўтбук, на экране якога былі здымкі знаходак Мечыслава.
Фоткi артэфактаў я ўжо і так бачыў, сказаў малады чалавек. Спадзяюся, я змагу ўбачыць гэтыя любаты і ў рэальнасці?
Зразумела, прамовіў Мечыслаў, жуючы круасан.
Я так разумею, сказаў Уладзімір, што галоўная наша задача расшыфраваць гэты рукапіс з бутэлькі, то бок пасланне скрозь стагоддзі ад Панятоўскага.
Маладыя гарадзенцы кіўнулі.
Пакажыце яго, дадаў мінчанін.
Віка шчоўкнула па клавіятуры ноўтбука і перад гісторыкам паўстал фотаздымак пергамента з надпісам. Уладзімір ведаў яго на памяць, з таго часу, як ён атрымаў паведамленнем на сваю старонку ў сацыяльнай сетцы гэты тэкст, ён столькі разоў яго чытаў, што мог бы распавесці яго нават прачнуўшыся ад удару грому, але фота пергамента бачыў упершыню. І яно зрабіла на яго вялікае ўражанне. Прабягаючы тэкст вачамі, ён чытаў:
«Рыцар Salsinatus імёны свае ў трыкутнік склаў. Пастаў абраных па імёнах на месцы іх у дзень прыходу рыцара ў свет зорная карта яго сонцам на сонца пакажа ў імёнаў трыкутнік. Адказ у імёнах абраных складзеных разам атрымаеш ты. На Шуканым знойдзеш яго ў дзень прызначаны»
Пергамент проста магічны, сказаў Уладзімір услых.
Імёны свае ў трыкутнік склаў прамармытаў Мечыслаў.
Як можна скласці імёны ў трыкутнік? спытаў Уладзімір.
І дзе можа быць гэты трыкутнік? дадала Віка.
Гаворка пра трыкутнік, відавочна, нездарма, сказаў Уладзімір, гэта адзін з сымбаляў розэнкрэйцараў
А мы ведаем ужо, што на капсуле знак розэнкрэйцараў і што кароль Панятоўскі быў масонам, сказала Віка.
І акрамя таго цікавіўся і розэнкрэйцарамi, дапоўніў Уладзімір.
Можа быць, гаворка пра нейкую мапу, выказала здагадку Віка. Дзе можа быць намаляваны трохкутнік? Гэта павінна быць нешта накшталт карты, карты на якой ёсць імёны.
Тут гаворка пра імёны Панятоўскага, раз гэта ён рыцар Salsinatus, прамовіў Уладзімір.
Ён пачухаў патыліцу, зрабіў глыток кавы і працягнуў:
Але што гэта за імёны?
Станіслаў і Аўгуст? зноў выказала здагадку Віка.
Цi гэта нейкія іншыя імёны. Якія яшчэ былі імёны ў Панятоўскага? спытаў Уладзімір.
Salsinatus яго таемнае імя, сказала Віка.
У яго манаграме «S A R» апошняя літара R, дадаў Уладзімір.
Гэта Rex, на лацінскай значыць кароль, сказаў Мечыслаў.
Так-так, менавіта так, пацвердзіў Уладзімір. I мёнаў у караля, выходзіць, даволі шмат і гэта толькі тыя, што вядомыя нам, але дзе тая карта, ці нешта накшталт яе, на якой можна скласці яго імёны разам? Ну і, мабыць, гаворка аб трох яго імёнах.