Уладзімір Аляксеевіч Арлоў - Ордэн Белай Мышы (зборнік) стр 26.

Шрифт
Фон

Уявіце гарадскую травеньскую раніцу з рэдзенькім туманам, што пахне чаромхаю і хімічнымі злучэннямі. У белай квецені на беразе ракі астатні раз усхліпвае ачмурэлы ад гэтых водараў салавей. Паблізу ягонага схову над аднапавярховымі мяшчанскімі мураванкамі канца мінулага стагоддзя падымаецца абшарпаны белы сабор з іржавымі купаламі, а трохі далей былая кірха з чырвонае цэглы. Яшчэ вельмі рана, і на прыбярэжнай вуліцы можна ўбачыць хіба што ацеслівую постаць нявыспанага вудаля.

Калісьці па гэтай вуліцы прабягаў з вудаю малы Францішак Скарына. Умасціўшыся на цёплым, як чарэнь бацькавай печы, камені, ён пляваў на чарвяка або проста пляваў у ваду, задуменна гледзячы праз Дзвіну на кляштар бернардзінаў, дзе манахі вучылі яго лаціне. Калісьці недзе тут, перад выправаю ў вялікі свет па навуку, прыціскаў да плота дзяўчат безбароды хлапец, якога потым будуць з пашанотаю называць Сімяонам Полацкім.

Зрэшты, падлетак у зашмальцаваных штанах-дудачках і ў светлым курціку з невыразным партрэтам Джона Ленана, што брыдзе ў ранішняй смузе па пустэльнай вуліцы з зашчэпленымі нанач аканіцамі, не шукае сустрэчы з ценямі продкаў. Сёння ўначы ён не заснуў ні на волас з іншае прычыны. Ягоная рука, што сціскае сцізорык, ужо дрыжыць ад знямогі, а павекі ліпнуць на вочы, як мухі на жоўтую ліпучку ў школьнай сталоўцы, дзе ён аднойчы зеў у заклад трыццаць пончыкаў, запіўшы іх васемнаццаццю шклянкамі брыдкага шэрага кісялю.

Малюючы гэты ранішні абразок, я прапусціў адну істотную дэталь. Увесь горад абклеены абявамі з паведамленнем, што заўтра тут адкрываецца чэмпіянат СССР. Хлапчук са сцізорыкам пачаў свой мудрагелісты маршрут апоўначы і, крадучыся ад абявы да абявы, абышоў ужо амаль усе вуліцы. У кожнай абвестцы пра чэмпіянат ён акуратна выразае дзве літары.

Нястомная начная праца прытупіла пільнасць, і хлапчук не заўважае, што яго ўжо даўно засеклі. Ён трапіў на вока міліцыі яшчэ каля помніка Леніну, які тады і ў страшным сне не мог прысніць, што здарыцца гадоў праз дваццаць з ягоным носам.

Прачытаўшы першую адрэдагаваную хлапчуком абвестку, двое міліцыянтаў шматзначна пераглянуліся і дазволілі юнаму правапарушальніку дзейнічаць далей. Яны былі ў гуморы: у краіне разгортвалася змаганне з пянствам, і ўчора ўвечары начальнік гарадской міліцыі даверыў ім ганаровае заданне завесці на расстрэл у задзвінскі лес два дзесяткі тутэйшых жлукталёў. Міліцыянты вырашылі браць злачынцу на гарачым тады, як «расстраляныя» дабрыдуць да горада. Да таго часу, па іхніх разліках, ён павінен быў ухадзіцца з усімі абявамі.

Калі рыбакі выцягнулі першага соннага курмеля, а з таго боку, дзе за ракой, над лесам, тырчэлі трубы мясцовага гіганта нафтахіміі, зявіўся на мосце бязладны збой «расстраляных» пянюгаў, у гэтую самую хвілю хлапчук са сцізорыкам бездапаможна таргануўся і павіс на руках у міліцыянтаў каля апошняй апрацаванай афішы. «Укусіш, сука,  урэжу па нырках,  на ўсякі выпадак незласліва сказаў сяржант.  Усё жыццё юшкай сцаць будзеш».

Праз колькі гадзін у адной з гарадскіх школаў быў скліканы агульны сход.

Герой мінулае ночы сядзеў на першым радзе побач з маладжавай кабетаю ў форме. Гэта была добра вядомая ў наваколлі інспектарка дзіцячага пакоя міліцыі Луіза Сцяпанаўна. Днямі яна выступала перад старшакласнікамі з лекцыяй аб прафілактыцы правапарушэнняў, і вучань дзевятага класа Валодзя Паповіч падняў руку і запытаўся, ці перадаецца трыпер праз пацалунак, за што быў неадкладна пастаўлены на міліцэйскі ўлік.

Цёплыя сонечныя промні падаюць на наглядную агітацыю з поснымі тварамі будаўнікоў камунізму. Па шэрагах піянераў і школьнікаў лётае туды-сюды навіна: «Рыбу павязлі». За што ніхто яшчэ дакладна не ведае. Адны кажуць, што Рыба а менавіта з такой мянушкаю ходзіць па зямлі начны ліхадзей напісаў на помніку Леніну кароткае мацернае слова, другія гатовыя прысягнуць, што гэта ён на мінулым тыдні павесіў на таполі пад вокнамі дырэктарскага кабінета ката з прымацаванай да хваста абвесткаю: «Он помогал партизанам». Сам Рыба важыць носам табаку. Яго вялікая, стрыжаная пад канадку галава падае на грудзі. З курціка пазірае на залу пераведзены праз трафарэтку пеўневы профіль Д. Ленана. «Хто гэта такі?» злавіўшы Рыбу на лесвіцы за вуха, запытаўся неяк дырэктар. «Ленан»,  лаканічна адказаў Рыба. «Нешта ён на Ўладзіміра Ільіча не падобны»,  засумняваўся дырэктар, але чалавек з пэўнай фантазіяй мог убачыць на выцвілым партрэце не тое што Леніна, а нават Мао Цзэдуна, і дырэктар адпусціў Рыбава вуха на волю.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3