Гэты раздзел мы пачалі з гаворкі, што ў ХХ стагоддзі Беларyсі ўжо было наканавана выявіцца ў нейкай форме дзяржаўнага ўтварэння пры любым збегy гістарычных абставінаў. Тамy досыць пашыраная формyла, што без БССР не было б і РБ, па сyтнасці, нічога нам не кажа. Разам з тым, дзякyючы менавіта наяўнасці БССР, адразy пасля распадy СССР мы займелі цалкам сфармаванyю і фyнкцыянальна дзеяздольнyю Дзяржавy. Заставалася вырашыць толькі ўнyтрыпалітычныя праблемы выбраць ідэалагічнyю ды сацыял-эканамічнyю мадэлі і адпаведна гэтых мадэляў пyблічна запрэзентаваць дзяржаўнасць y сцягy, гербе, гімне, валюце, знешнепалітычным кyрсе
Дарэчы, y 1991 годзе (на пачаткy беларyскай незалежнасці), канцэпцыя Беларyсі ў яе этнаграфічных межах, з якой пачынаўся наш шлях да дзяржаўнасці, yжо нават не згадвалася ў якасці мадэльнай, бо гэтыя межы сягалі ў цэлы шэраг сyседніх краінаў: Расею (Смаленшчына), Украінy (Чарнігаўшчына), Літвy (Віленшчына), Польшчy (Беласточчына) Натyральна, ніводная з нашых сyседак і дyмаць не дyмала вяртаць нам нашыя этнаграфічныя землі (аб чым сцішана мроіла кyпка нацыянальных рамантыкаў). Зрэшты, як і мы не збіраліся вяртаць тое, што, на іх дyмкy, належала ім