Ксенія Ільінічна Шталенкова - Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах стр 8.

Шрифт
Фон

Панна ж Пракшына разважала ў гэтую хвіліну пра само злачынства. Трэба адзначыць, што ўразіла яе хутчэй не столькі жудасная вестка, але перспектывы яе творчага выкарыстання ў якасці літаратурнага сюжэту. Сораму ад гэтага яна ні кропелькі не адчувала, і здаецца, зараз Яўгенію Канстанцінаўну нарэшце наведала муза, што ўзялася таропка нашэптваць на вуха мноства захапляльных ідэй, а таму нашая дзявіца знаходзілася ва ўзнёслым стане.

Зараз яе хвалявала адно пытанне. Некалькі гадоў таму Яўгеніі Канстанцінаўне выпала прачытаць даволі нудны на ейны густ раман знакамітага рускага пісьменніка, каторы, дарэчы, насамрэч быў гэтакім жа рускім, як і сама панна Пракшына, бабуля распавядала пра яго шляхоцкае паходжанне. Сам гэты пісьменнік, як ні бязглузда, ці то хаваў, ці то нават пагарджаў ім. Раман жа яго апавядаў пра крывавае забойства, аднак панну Пракшыну ён цалкам расчараваў, і больш за ўсё з-за бясконцых разважанняў і moralité[23], трываць якія не было ніякіх сіл. Душа і сэрца Яўгеніі Канстанцінаўны патрабавалі прыгод, а таму яна выкручвала падобную гісторыю на розныя лады, каб яе можна было ператварыць у нешта сапраўды захапляльнае. Яна вельмі спадзявалася патрапіць на мейсца злачынства, каб натхніцца яго жахлівай атмасферай, аднак пісаць маркотныя гатычныя гісторыі ёй зусім не хацелася. Панну Пракшыну цікавілі толькі факты і іх супастаўленне.

У вагоне-рэстарацыі было даволі ажыўлена: пастукванне фаянсу ды разрозненыя галасы, што зліваліся ў адзіны гудзёж, крыху адцягвалі ўвагу панны Пракшыной ад творчага трымцення, да таго ж за суседнім сталом бесцырымонна закурыла тройца прышчавых гімназістаў. Аднак у той момант, калі татухна ўжо хацеў быў зрабіць сцярвяцам, што назалялі ўсёй публіцы, строгую заўвагу, у вагоне-рэстарацыі аднекуль зявіўся адзін пан.

Ён быў малады і вельмі неблагі сабой, хаця велічэзным ростам альбо празмернай глыбінёй голасу, як магла пачуць Яўгенія Канстанцінаўна, калі ён звярнуўся да гімназістаў, не адрозніваўся. Аднак жа было нешта асаблівае ў разлёце яго броваў ды развароце плячэй, ды такое, што ўсе цыгарэты былі ўраз патушаныя, а вагон адразу ж праветраны. Усё і ўся дзіўным чынам быццам бы паменшылася ды расступілася перад гэтым панам. Калі ён праходзіў міма стала, занятага Пракшынымі, Яўгенія Канстанцінаўна паспешліва адвяла позірк, каб выпадкова не праслыць тым, што яе бабуля звычайна называла «разява». А вось Тэдзі, як і адпавядае psu, што добрасумленна сцеражэ сваіх гаспадароў, вырваўся з кошыка і паспрабаваў кінуцца на незнаёмца. Той павёў сябе дзіўна. Замест таго, каб прынамсі падскочыць ад нечаканасці, як на яго мейсцы зрабіў бы любы колькі заўгодна вытрыманы і рахманы чалавек, гэты толькі рассмяяўся і нават працягнуў сабаку руку. Тэдзі з незадаволеным вуркатаннем рэтыраваўся назад да Яўгеніі Канстанцінаўны.

 Тадзік, Тадзік!

Яна пакруціла галавой.

 Выбачайце? з усмешкай звярнуўся да панны Пракшыной незнаёмец.

 Што? не зразумела яна.

 Вы гэта мне? ён, здаецца, быў крыху навязлівы.

 Я размаўляла з сабакам, адклікнулася Яўгенія Канстанцінаўна.

 Вы клічаце яго Тадзікам?

 Сабаку клічуць Тэдзі.

 Але ж Тэдзі гэта не толькі Тэадор, аднак і Тадэвуш, ці не так? хітра прыжмурыў рысіныя вочы незнаёмец, што рашуча не спадабалася панне Пракшыной.

 Вельмі магчыма.

 Даволі смела, кпліва заўважыў той.

 Што менавіта? непрыхільна прыўзняла брыво Яўгенія Канстанцінаўна.

 Называць сабаку ў гонар героя паўстання, ён нават не думаў сунімацца.

 Даволі смела дзяліцца з незнаёмымі людзьмі сваімі сентэнцыямі, парыравала яна.

 Мяркую, што для таго я маю некаторыя падставы, бо мы, відаць, усе трое цёзкі, дзёрзка абвясціў малады чалавек і звярнуўся цяпер да татухны: Андрэй Вікенцьевіч Падгорскі.

 Які ж вы ў такім выпадку цёзка?

 Маё поўнае імя Андрэй Тадэвуш Банавентура, таксама названы ў гонар героя, праўда, я аддаю перавагу ўсё ж першаму імені. Мне думаецца, яно пазбаўлена непатрэбнага кансерватызму.

 Пракшын, Канстанцін Мікалаевіч, заспяшаўся прадставіцца татухна, пакуль яго дачка не адхіліла маладога чалавека, які падаўся пану Пракшыну, нааадварот, вельмі прыемным. А гэта мая дачка, Яўгенія. З нашым гадаванцам вы ўжо знаёмыя. Ці магу я вас запрасіць далучыцца да нас у знак выбачэння за дзёрзкасць маіх сямейнікаў?

 Баюся, я не змагу прыняць вашых выбачэнняў з прычыны, што ні ў якім разе не лічу сябе абражаным. Аднак запрашэннем скарыстаюся з вялікай радасцю, адказаў новызнаёмец.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3

Популярные книги автора