Зміцер Дзядзенка - Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя стр 9.

Шрифт
Фон

Усе глядзелі на Хлюдзінскага, быццам на другое прышэсце Ісуса з надзеяй і недаверам адначасова.

Антон павітаўся, стараючыся схаваць няёмкасць і насцярожанасць. Нястройны галас пажадаў яму таксама добрага дня.

 Чаму сабраліся, грамадзяне? Музей яшчэ не працуе, мы толькі-толькі пачалі збіраць экспанаты, паспрабаваў Хлюдзінскі зразумець, што ж тут такое адбываецца.

Незразумелае слова «экспанаты» нібыта зняло напружанне, якое апанавала натоўпам: раскрытыя раты пазакрываліся, узнятыя ўгору рукі апусціліся. Мажная жанчына, на якую Антон адразу звярнуў увагу, нясмела прагундосіла:

 Дык мы, гэта Паглядзець прыйшлі.

 Няма чаго пакуль што глядзець, цярпліва паўтарыў музейшчык. Вось калі адчынімся, тады можна будзе ўсё паглядзець, толькі рукамі чапаць не можна будзе гэтага правілы не дазваляюць.

Натоўп моўчкі выслухаў ягоныя словы. Некаторыя мужыкі згодна заматлялі галавой: вядома ж, рукамі чапаць не будзем.

 Чорта пакажы! выдыхнула тая ж баба, нарэшце набраўшыся смеласці.

 Якога такога чорта? сумеўся Хлюдзінскі.

У натоўпе загулі галасы:

 Таго, што ў цябе ў шафе схаваны!

 У бутэльцы.

 Таго, што баба ад камісара губернскага нарадзіла.

 А хвост у яго ёсць? А рогі?

Басісты мужчынскі голас перакрыў іншыя:

 Кажу вам, што не чорт там, а негра заморская! Бо чартоў бальшавікі адмянілі!

Баба павярнулася да ўладальніка баса, уперлася рукамі ў бакі і з выглядам трыўмфатаркі абвясціла:

 Яны і буржуёў адмянілі, а пасля ўсё адно вярнулі сказалі: цяпер называецца нэп! Можа, і чартоў паадмянялі, а потым назвалі неграй ды вярнулі.

Антон узняў руку, заклікаючы ўсіх да цішыні. Людзі імгненна змоўклі, і стала чуваць, як у навакольных дварах квохчуць куры, як недзе далёка зацягнуў нейкую нудную песню возчык, як на недалёкай Аршыцы смяюцца дзеці, якія пабеглі купацца

 Хто вам пра таго чорта сказаў?

У натоўпе зашыкалі і выпхнулі наперад мужыка, які збянтэжана камечыў у руках шапку. Антон пазнаў у ім нядаўняга наведніка, які спрабаваў прадаць каровіны косткі.

Та-ак, сітуацыя станавілася весялейшай. Антон прыгадаў, як мужык падчас візіту пастаянна касавурыўся на шафу, у якой стаялі бутэлечкі.

 Я ўсё зразумеў, заявіў музейшчык з абсалютна сур'ёзным выглядам, толькі вясёлыя яскаркі блішчэлі ў вачах. Чакайце тут, зараз усё пабачыце.

Вярнуўшыся ў пакой, Хлюдзінскі адамкнуў шафу, выцягнуў з яе вялікую бутлю, у якой плавала ў вадкасці штосьці цёмнае, і паспяшаўся назад на ганак.

Выйшаўшы на сонечнае святло, Антон высока ўзняў бутлю, прытрымліваючы яе за дно правай рукой.

 Аё-ой! толькі і здолеў вымавіць уладальнік баса.

 Вох! Чорт! прасіпела мажная баба, у якой раптоўна знік голас.

 Божа-божа-божа! пачаў жагнацца нядаўні музейны наведнік, які справакаваў увесь гэты гармідар.

Музейшчык пачаў тлумачыць, што грамадзяне бачаць перад сабой цуд прыроды, які абавязкова будуць вывучаць навукоўцы. Аднак грамадзяне назіраць цуд аніяк не хацелі: праз якія пару хвілінаў двор быў пусты.

Антон гмыкнуў і панёс назад бутлю, у якой плавала ў вадкасці шасцілапая рапуха адзін з магчымых будучых экспанатаў. Хлюдзінскі марыў, што ў музеі абавязкова будзе нешта накшталт кунсткамеры, у якой будуць збірацца падобныя незвычайнасці і цікавосткі.

У сваіх марах ён быццам увачавідкі бачыў, як вядзе Валянціну па музейнай зале, дзе стаяць усе яго найбольш цікавыя здабыткі, і выхваляецца перад ёй. А каханая жанчына то здзіўлена войкае, то зачаравана маўчыць, углядаючыся ў музейныя экспанаты і ўслухоўваючыся ці то ў ягоныя словы, ці то проста ў сам голас

11 траўня 1926 года, аўторак, ранак

Мачуга прачнуўся з пачуццём млосці: зрок ніяк не мог сфакусавацца на расплывістых каляровых плямах, што плавалі перад ім. У галаве ўсё плыло, а шлунак пратэставаў супраць таго змесціва, якое апынулася ў ім. Галава, на дзіва, не балела, хаця астатнія сіндромы пахмелля былі ўсе тут як тут.

Суладдзе з рэчаіснасцю ўсё ніяк не наступала: каляровыя плямы перад вачыма ніяк не хацелі складацца ні ў якія ўцямныя прадметы. Канстанцін паварушыўся і зразумеў, што ён ляжыць на левым баку. Стаў паварочвацца на спіну і каляровыя плямы перад вачыма апынуліся малюнкам на насценным дыванку: дрэвы, кветкі, птушкі, звяры, быццам намаляваныя дзіцячай рукой. Аднак ляжаць на спіне мужчына не змог: млосць стала адчувацца значна мацней.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3