Всего за 118 руб. Купить полную версию
На мне школьная сукенка, чорны фартух, піянерскі гальштук, у руцэ партфель, чуе яна ўласны голас. Я вяртаюся са школы праз парк запалкавага камбіната іду па сцежцы, усыпанай ігліцай Сёння прахалодны, але сонечны дзень траўня я стамілася, ледзь цягну вялікі партфель з падручнікамі, да таго ж з раніцы ў мяне нязвыкла ные ніз жывата. Ные не ад голаду: сёння быў урок працы, мы вучыліся гатаваць бутэрброды, а потым іх елі Сёння я ўпершыню ў жыцці апранула капронавыя калготкі. Я нарэшце ўпрасіла маці купіць іх дзеля гэтага давялося вызубрыць параграф па фізіцы, каб атрымаць чацвёрку. Фізіка заўсёды давалася мне з цяжкасцю Парк заканчваецца густымі зараснікамі чаромхі, яна шчодра квітнее Леваруч глухі плот барака, у якім жывуць рабочыя запалкавага камбіната, праваруч вузкі тупік, утвораны платамі двух дамоў рабочыя на дзённай змене, а ў дамах жывуць напаўглухія старыя Чую таропкія крокі і цяжкае дыханне за спінай нібыта хтосьці бяжыць я не паспяваю разглядзець мужчыну, бачу толькі, што ён высокі моцныя рукі хапаюць мяне за плечы і штурхаюць у тупік калі хтосьці будзе ісці па вуліцы Запалкавай, ён нас не ўбачыць мяне прыціскаюць да плота усё адбываецца хутка, у некалькі секунд
Вы разглядзелі яго твар? Магчыма, потым?
Твару я не памятаю. Памятаю толькі галаву, пакрытую цёмнымі валасамі, бо ён прысеў перада мной на кукішкі. Яго рукі шнараць у мяне ў пахвіне пальцы нібыта жалезныя рвуць калготкі, дакранаюцца да майго цела я крычу, вельмі гучна клічу на дапамогу Мой крык палохае мужчыну. Ён узнімаецца і кідаецца на ўцёкі. Бяжыць у бок парку.
Вы бачыце яго спіну?
Не, таму што бягу ў супрацьлеглы бок
Што адбываецца далей?
Я бягу дадому задыхаюся, мяне калоціць Убягаю ў свой падезд. Спрабую ўставіць ключ у замок. Але ў мяне не атрымліваецца, ключ увесь час вывальваецца з пальцаў. Са сваёй кватэры выходзіць суседка. Як табе не сорамна, кажа яна, і я бачу, што яна глядзіць на мае ногі, ты ж дарослая дзяўчынка, хіба маці не казала табе, што трэба падкладацца. Я не разумею, пра што яна. Падкладацца пад каго?! Нарэшце мне ўдаецца адчыніць дзверы. У калідоры трохстворкавае люстэрка. Я бачу сябе на нагах пацёкі крыві калготкі парваныя і «паехалі» амаль да шчыкалатак Больш за ўсё мяне палохае не кроў, а тое, што зашыць калготкі не ўдасца, і маці пабе мяне.
Вы расказалі маці пра тое, што адбылося?
Не. Яна ва ўсім абвінаваціла б мяне. Я сказала, што парвала калготкі, гуляючы ў баскетбол на ўроку фізкультуры. Крывацёк працягваўся на наступны дзень, і маці патлумачыла, што ёсць спецыяльныя дні, калі трэба падкладаць анучы са старых прасцін і часцей мыцца. Гэта ўсё.
Што ж, паставім наш фільм на паўзу яна чуе глыбокі ўздых: па ўсёй верагоднасці, выпадак не такі складаны, якім здаваўся кансультанту напачатку. Значыць, той мужчына не пазбавіў вас цнатлівасці?
У фізічным сэнсе не. Гэта быў рэгулярны крывацёк, першы ў маім жыцці, яна трэ рукамі вочы, якія ніяк не хочуць расплюшчвацца. Павекі наліліся цяжарам, нават крыху ацяклі.
Трэба ж, якое супадзенне У той дзень вы назаўсёды развіталіся з дзяцінствам.
Менавіта.
Вы больш не хадзілі той дарогай?
Зразумела, хадзіла. Іншай дарогі ў школу не было.
Што вы адчувалі? Страх?
Першым часам так. Калі я вярталася са школы адна і паварочвала ад парку да тупіка, мяне пачынала калаціць. Шмат гадоў, дзень за днём, я працягвала хадзіць у школу і са школы па гэтай дарозе. І аднойчы зразумела, што хачу зноў сустрэць таго мужчыну што баюся гэтай сустрэчы і чакаю яе
Вы хацелі яго сустрэць? Навошта?
Каб ён зрабіў са мной тое, што збіраўся я ненавідзела сябе за гэта жаданне, але нічога не магла змяніць. Яно было мацнейшым за мяне.
Вы мастурбавалі, калі думалі пра гэтага мужчыну?
Голас ледзь прыкметна напружыўся, і ёй зразумела, чаму: яшчэ нядаўна немагчыма было ўявіць падобную размову з прадстаўніком іхняй касты лекарам ці псіхолагам.
Не, ніколі, адказвае яна. Маё цела ўяўлялася мне брудным, мне было агідна дакранацца да яго. Я адчувала сябе пачварай з-за гэтага жадання.
А аднакласнікі? Вы рабілі гэта з кім-небудзь з іх?
Навошта ён, які з першых хвілін знаёмства выклікаў у яе прыхільнасць адсутнасцю фальшывай сарамлівасці, хаваецца за ханжаскім займеннікам? Яна адказвае наўмысна гучна, спакойна і выразна: