Уладзіслаў Ахроменка - Музы і свінні стр 6.

Шрифт
Фон

У чыкагскай братвы паціху адвісаюць сківіцы. Не, сапраўды нешта тут не тое. Напэўна, ніякі гэта не рабі, а круты мафіёзі, куды страшнейшы за Джона Дылінджэра і Аль Капонэ разам узятых. Ці сапраўды нейкі прарок, калі ўсё пра ўсіх ведае? Нездарма абачлівы бос вырашыў яму плаціць. Што ні кажы, а наш Меер крымінальны інтэлектуал, мозг мафіі сапраўдны аідышэ копф!

Гангстэры нервова торкаюць кадыкамі, ліхаманкава прыгадваючы слоўцы на паўзабытым імі ідыш. Нарэшце, пацвярджаюць: так, містэр Ланскі шчырааддана просіць прыняць гэтую дробную і нязначную суму ў знак вялікай павагі да містэра Мардэхая на рамонт Харальнай сінагогі, і

 Прабачце, панства!  эфектным рухам перапыняе маладых бандытаў стары рабі. Але ўзяць вашыя грошы я не магу ані ў якім разе. Гэта атрымаецца амаральна. Наш Меерчык зарабіў іх злачынным шляхам, праз бутлегерства, прастытуцыю і наркотыкі. Калі я вазьму ад яго такія грошы, дык што наш кагал пра мяне падумае?! Так што забярыце ваш модны чамадан і адвязіце яго назад. Шчаслівай дарогі!

Пасля гэтых словаў чыкагскія госці імгненна ператвараюцца ў саляныя слупы, на манер старазапаветнай Лотавай жонкі. Ужо лепш бы гэты страшны прарок-мафіёзі спаслаў на іх усе Дзесяць Стратаў Ягіпецкіх і нават якую Адзінаццатую прыдумаў Ды што тыя страты?! Лепш бы іх ў турму «Сінг-Сінг» выправілі, на дваццаць пажыццёвых тэрмінаў!

Толькі б забраў гэтыя паганыя даляры.

Вяртацца ў ЗША, не выканаўшы загаду, ім катэгарычна нельга. Бо самае лепшае, што кожнага там чакае хуткая смерць з дваццаціфунтовай цаглінай на шыі у водах Іст-Рывера. Пра горшае лепш увогуле і не думаць. Коза Ностра падобнага не даруе.

А старэнькі Мардэхай, каб у яго павыпадалі ўсе зубы, і застаўся толькі адзін для зубнога болю, пасміхаецца хітрым змеем і ўдакладняе:

 Вы, маладыя людзі, напэўна хочаце дазнацца, адкуль я ўсё ведаю? Дык яно вельмі проста! Менеджэрам у вашага Ланскі працуе такі Яша Гузік з Менску. Гэты Яша па сакрэце расказаў пра ваш візіт кантару бруклінскай сінагогі Нохіму Шапіру, таму самому Нохіму, які мае крэдыт у лаўцы Абрама Кацнэльбогена. Жонка Абрама сяброўка Фіры Ліхтэн, а яе муж, цырульнік Борух грае ў прэферанс з Гіршам Альтшулерам. Гірш, хаця і хасід, але з вельмі прыстойнай сямі, а таму Арон Зісман з ім сябруе. Арончык жыве ў адным доме са Шмулем Каплунам, маім стрыечным братам. А са Шмулем я акурат заўчора меў сувязь па трансатлантычным тэлефоне. А вы там са сваім Меерам, напэўна, вырашылі, што я стары поц?..

Што адбылося з чыкагскімі гангстэрамі далей, дакладна невядома. Паводле адной версіі, іх па хуткім часе завербаваў Іншаземны аддзел НКВД. Спрактыкаваныя забойцы «Коза Ностры» бязлітасна стралялі трацкістаў, белагвардзейцаў ды іншых збеглых ворагаў народа па ўсёй Еўропе. Паводле другой, гангстэр Майкл і гангстэр Сэм так і засталіся ў Гародні, дзе атабарыліся пад сваімі сапраўднымі імёнамі Мойша і Шлёма. Купілі на грошы са скуранога кейса ўсю мясцовую паліцыю з Дэфензівай, выправілі адпаведныя дакументы, а на рэшту прыдбалі кашэрную рэстарацыю. У якой, між іншым, падавалі і гефельтэ-фіш з нёманскага шчупака, амаль такога, як гатавала цёця Хася з Пярэспы.

Абедзве версіі цалкам праўдападобныя.

Што да самога Меера Ланскі, дык ягоны сантымент да Радзімы з цягам часу толькі ўзмацніўся. У 1939 годзе знакаміты мафіёзі прыбыў на Кубу, каб ўкатаць тамтэйшага дыктатара Бацісту на дазвол сеткі казіно. Акурат у гэты час у порт Гаваны прыйшоў карабель са Старога Свету з жыдамі уцекачамі ад нацыстаў, сярод каторых было нямала ўраджэнцаў Гародні. Кубінскія ўлады доўга не давалі дазволу прыстаць да берага, пакуль мафіёзі не сплаціў тым бананавым карупцыянерам па пяцьсот даляраў за кожнага імігранта.

Менавіта з тых часоў на Кубе зявілася і яўрэйская дыяспара, і нават колькі сінагогаў. Прытым адна з іх, як сцвярджаюць знаўцы, вельмі нагадвае Харальную сінагогу ў Гародні.

І, што характэрна, усе выдатна ведалі, хто прафінансаваў тое будаўніцтва

Як адзін падпіты ўкраінскі парубак да смерці напалохаў трох прэзыдэнтаў

Цяпер ужо мала хто можа згадаць, чым запомніўся другі ўкраінскі прэзідэнт Леанід Данілавіч Кучма. Нейкі шалёны маёр-ахоўнік з самапальнай «праслушкай», нейкі журналіст з адрэзанай галавой, скандальная кніга «Україна не Росія» і данецкі крымінальнік, так неабачліва абраны Леанідам Данілавічам у якасці палітычнага спадкаемцы Але ж Кучма сышоў у нябыт без крыві і гвалту, і ўжо толькі за гэта яго можна згадаць незласлівым ціхім словам.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3