І што ты там рабіў? надзіва роўна ўдакладняе Міхась Лынькоў.
Як гэта што? яшчэ больш незалежна здзіўляецца Дзед Талаш. Гаварыў з ім! Ат, я ж то ведаю, як з панамі правільна размаўляць!.. Спярша кажу: неадкладна выпраўляй, мяне, таварыш Сталін, ў нашыя партызанскія лясы, гітлерцаў паганых біць! А таварыш Сталін у адказ: не магу, Васіль Ісакавіч, ты сваё яшчэ ў мінулую вайну з белапалякамі адваяваў, адпачывай лепш тут! А каб табе лепш адпачывалася, прасі ў мяне, што хочаш!
І што, жахаецца Ларыса Александроўская, ты ў самога таварыша Сталіна нешта прасіў?
А то! пацвярджае паляшук цынічна і самазадаволена. Кажу: дай мне, таварыш Сталін, самы доўгі скураны плашч.
З гэтымі словамі дзед расшпільвае валізу, з сярэдзіны каторай спрэсаванай паюснай ікрой блішчыць нешта чорнае і шляхотнае.
У пакоі адбываецца маўчанне. Беларуская савецкая інтэлігенцыя недаверліва хаўкае на падарунак, які шкодны дзед пераможна дэманструе прысутным. Сітуацыя абсалютна фантасмагарычная: у Беларусі немцы, у Крамлі Сталін, а ва ўрадавым гатэлі стогадовае пушчанскае дзіцё пахваляецца чарговым здабыткам. І тут нарэшце не вытрымлівае памяркоўны і талерантны Кузьма Чорны:
А навошта табе, дзед, у тваіх пушчах Палесся такая дарагая рэч?
Як гэта навошта! шчыра здзіўляецца Дзед Талаш. Ды хіба не разумееце, што ніз таго плашча можна адрэзаць і дабрачыя боты пашыць, а з астатняга спраўная куртка атрымаецца!..
Як амерыканскі гангстэр Меер Ланскі ахвяраваў грошы на Гарадзенскую Харальную сінагогу
Самыя сантыментальныя людзі ў свеце прафесійныя крымінальнікі. Ці не кожны бязлітасны бандыт і спрактыкаваны забойца будзе натхнёна пахваляцца сваімі крывавымі справамі, але варта такому паслухаць блатную баладу ці пачытаць шчамлівы вершык злачынца абавязкова расчуліцца і пусціць слязу.
Знакаміты амерыканскі гангстэр Меер Ланскі ніколі не вызначаўся ані душэўным сантыментам, ані настальгічнымі комплексамі. Правінцыйная Гародня, дзе Меер зявіўся на свет ці то пад прозвішчам Шушланоўскі, ці то як Сачаўлянскі, да прасветленых сантыментаў асабліва не схіляла: занядбаная халупа ў раёне Пярэспы, суворы рабі Мардэхай у Харальнае сінагозе, а па вялікіх святах фаршыраваны шчупак у выкананні цёці Хасі
Вось сямя Шушланоўкіх-Сачаўлянскіх і зехала да Нью-Йорка, дзе сам Меер прайшоў няпросты жыццёвы шлях ад шараговага вулічнага гоп-стопніка да караля крымінальнага свету Злучаных Штатаў. Падчас Сухога закону залатая зорка гарадзенца заззяла па-над хмарачосамі Усходняга ўзбярэжжа недасяжным моген-довідам. Уплывовыя мафіёзі Багсі Сігал, Лакі Лючыяна, Карла Гамбіна аддана выконвалі ўсе ягоныя загады. Нават сам Аль Капонэ і той лічыў за гонар працаваць з Ланскі.
Прытым сам Меер не быў ані знаным кілерам, ані дасведчаным налётчыкам, ані таленавітым рэкецірам. Гарадзенскі жыд уладкаваўся ў «Коза Ностры» вельмі хітра: ён адно распрацоўваў крымінальны крэатыў і махлярскія інавацыі. Усе гэтыя распрацоўкі былі выключна эксклюзіўныя і самага найвышэйшага гатунку.
У ЗША лютуе новастворанае ФБР, гангстэры страляюць адзін у аднаго з «томпсанаў», з рызыкай для жыцця выкрадаюць мільянерскіх дзетак, а сам Меер сядзіць у сваім ўтульным чыкагскім офісе, круціць ручку арыфмометра і разважліва так прыкідае: вось калі з бутлегерства выцягнуць пяць мільёнаў даляраў і ўкласці іх у сетку падпольных казіно, а прыбытак пусціць на развіццё прастытуцыі ў Нью-Йорку, дык уся братва атрымае вельмі тлусты гешэфт. Праўда, і копам паганым давядзецца адкаціць, дый і сябры-італьяшкі таксама патрабуюць усё больш і больш
Пры згадцы пра чарнамазых кампаньёнаў Ланскі пахмурнее і пачынае ціха, але выразна лаяцца на ідыш. Бо не разумее ані іх выбуховага тэмпераменту, ані экспансіўных учынкаў. Не, вы ж толькі гляньце на гэтых сантыментальных макароннікаў: адзін рэкецір штомесяц адсылае шалёныя сумы сваякам-галадранцам кудысь у Калабрыю, яшчэ адзін наёмны забойца аддана ахвяруе на оперны тэатр «Масіма» у Палерма, а трэці, прафесійны рабаўнік банкаў, зусім з глузду зехаў: згадаў, што ён праўдзівы каталік, і з гэтае нагоды падарыў фантастычную суму непалатінскай Архікатэдры!
Спрабаваў быў Меер тым недавумкам-гоям растлумачыць, што грошы трэба ўкладаць у пашырэнне наркабізнесу, развіццё прастытуцыі, вытворчасць фальшаванага віскі, ці хаця б у якія азартныя гульні, дык італьяшкі адразу ў позу: мама-мія, Санта-Лючыя, табе, пархатаму аіду, чалавеку без роду і племені, шляхотных сіньёраў не зразумець!