Уладзіслаў Ахроменка - Тэорыя змовы стр 3.

Шрифт
Фон

Зашархацелі хмызы, між карункавай папараці інтымна бліснулі ладныя лыткі ў клятчастых калготках. У балотнай вадзе адбіўся вытанчаны жаночы профіль.

 Што паробіш Беларусь край паэтаў!  працурчэў зманлівы, бы ў русалкі, голас.

 Усе паэты ідыёты!  рагаты па-хабёльску атабарыўся на валуне, формай і памерамі падобным да трона.  Толькі глянь, Прашмандоўка, чым яны тут натхняюцца

За балотнымі міражамі праяўлялася панарама паўсоннага Таргачова. Аўтаномныя вокны мігцелі вугельчыкамі кінутага вогнішча. Аплылыя валы з рамантычнымі руінамі часоў каралевы Боны нагадвалі пра былую веліч краю. Пад адхонам манатонна шаргацеў Дняпро, і хвалі тонкім накатам шліфавалі пясчаны бераг.  Я агентка, а не эстэтка,  Прашмандоўка сузірала краявід з казённай адчужанасцю.  Хочаш сказаць, нібыта ў такім занядбаным мястэчку можа перахоўвацца суперзброя, якая дае ўладу над Сусветам? Але ж існуе некалькі

 Падробкі, голас рагатага прагучаў ціха і небяспечна, нібы палёт кажана.  Падробкі, выштукаваныя па замове сярэднявечных ідэолагаў. А праўдзівую суперзброю апошні раз бачылі тут, у Таргачове. Гэта дакладна.

Цяпер панначка ў клятчастых калготках вывучала краявід, нібы заўсёдніца элітнага касметычнага салона новую візажыстку. У халодных сініх вачах адбіліся таргачоўскія дамкі, гаражы з крадзенай бляхі, парфенон раённага Дома Культуры.

 І няўжо ніхто больш пра гэта не ведае?  Прашмандоўка недаверліва прыкусіла губу.

 Тутэйшы люд жыве адно на рэфлексах, а таму ніхто суперзброю тут нават і не шукаў.

 Але ж, такім, як мы, да святыняў не падступіцца! Бог не цяля, бачыць круцяля!  Я ўсё разлічыў, з інтанацыямі прафесійнага палітолага мэкнуў рагаты.  Пан Бог, якому звычайна напляваць на пакуты гэтага занядбанага народу, зрэдку бывае літасцівы і пасылае сюды паэтаў. Але ж гэтыя ідыёты могуць існаваць адно ў хвараватых прыдумках, з адпаведнымі рытуаламі, фетышамі і мроямі. Як і мае быць, мроі заўсёды канфліктуюць з рэчаіснасцю, тады паэты просяцца да нас. Аднак Пан Бог чамусьці даруе ім усё, а святыні самі ідуць у рукі да блазнаў Агентка Прашмандоўка, слухай заданне. Першае. Выправіцца ў Таргачоў. Другое. Знайсці якога-небудзь тамтэйшага паэта. Трэцяе. Спакусіць і падмануць

 Аператыўная распрацоўка. Вярбовачная сітуацыя. Кантракт на запродаж душы,  сінявокая панначка свядома прапускала відавочныя лагічныя пабудовы.  Святыня трапляе да нас, і

З вільготнае цемры бліснулі інфернальныя вочы, налітыя змрочным ззяннем.

  і мы ўжо не дазволім Пану Богу збудаваць аднапалярную мадэль свету, дзе запануюць справядлівасць, свабода і любоў да бліжняга! Мы не дапусцім, каб у тую ж Беларусь экспартаваўся чужынскі для яе лад жыцця. І мы катэгарычна супраць дыктату Ягонай звышдзяржавы ды прапаганды падвоеных стандартаў!

 Асіметрычны ўдар?  недаверліва прыкінула Прашмандоўка.

 Нечаканы і смяротны!  мройліва прамэкала з валуна.  Гэтай суперзброей аднойчы ўжо забілі Сына Чалавечага Варта і паўтарыць.

Пранізлівае конскае іржанне скаланула балотную глухмень. Цокнулі капыты, рыпнула сядло. Летуценнікі сінхронна азірнуліся

Паміж чэзлых бярозак і крывых асінак сунуўся зухаваты вершнік. З-пад шырокага капелюша блішчэлі халодныя сталёвыя вочы, рыхтык, як у шэрыфа з вестэрна. Доўгі плашч абляпляў постаць скульптурнымі зморшчынамі. На абцасах шляхотных ботаў зіхацелі зорачкі шпораў. Сівы конь хроп і нядобра касавурыўся на рагатага.

Вершнік упэўнена прыўзняўся ў страмёнах. Па-над конскай грывай бліснула руля абрэза вогненная ружа расквеціла вільготную цемру. Магутны валун пад рагатым раскалоўся, і жарынкі трасерамі ўспаролі сутонне.

 Апошні раз папярэджваю,  спакойна канстатаваў трапны стралок.  А ну, на хрэн адсюль, быдла рагатае!

Зляканыя цені кінуліся да балотнага вакна. Бултыхнула, цвілая вада наморшчылася пукатымі коламі.

Снайпер клацнуў затворам дымная гільза ценькнула з патронніка.

 Змова і зброя,  абрэз паволі апусціўся ў кішэню плашча.  Талерантнасць і памяркоўнасць І чым жа, цікава, усё гэта скончыцца?

Вершнік пільна ўгледзеўся ў жоўты местачковы міраж за балотам і ласкава пасміхнуўся:

 А калі па рогах?..

2

..жны ці!.. кога шчэ ыло веце!..  стэрэафанічнае рэха пругка адбівалася ад старажытных замкавых муроў і шыфравала словы, што гарохам сыпаліся з бляшанага рэпрадуктара.  ігу рода ыць ах!..

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3