Уладзіслаў Ахроменка - Тэорыя змовы стр 20.

Шрифт
Фон

Аўтапеленгатар калываў уздоўж жытнёвага поля. Дзень плавіўся і плыў. Жалезны кодаб накаляўся. У задушлівым салоне лунаў ядучы перагарны смурод.

 Разумею вас, браты-славяне,  спагадліва пракаментавала Манда Іванаўна.  Раз-пораз і выпіць трэба, служба ж цяжкая. Начныя вахты, бяссонныя ночы. Але ў гэтым ёсць і свая прыгажосць!  Наша агульная Расея-матушка багатая на розныя прыгажосці, сухім горлам засведчыў прапаршчык.  Як той казаў «прыгажосць уратуе свет!»

 Масавыя расстрэлы ўратуюць свет!  млява ўдакладніў Капейкін.  Мне гэтая служба ўжо во-сь дзе стаіць!

 Ну як жа так можна!  шчыра абурылася Манда Іванаўна.  Навошта вы, таварыш капітан, тут мірнае славянскае неба бароніце? Каб спакойна жылі вашы бацькі на радзіме пад Кастрамой!

 Ды ну яе на хер!  сардэчна адрэагаваў таварыш капітан.  Быў я летась у той вёсцы пад Каатрамой, уцёк праз два дні. Туды аўталаўка раз на месяц прыязджае.

Манда Іванаўна зірнула на Капейкіна непрыязна і падабралася. Вандроўка пачынала яе гнясці.

 Дэпрэсія  спагадліва скаментаваў Макруха.  А ты, Манда, слушна разважаеш: «ёсць такая прафесія Радзіму бараніць!» Я вось днямі патрыятычны серыял глядзеў, «Дзяцінства Кутузава» называецца. Пайшлі яны, значыцца, з Суворавым пасля школы Лобным месцам палюбавацца. Сувораў захацеў яшчэ і з Цар-Пушкі пастраляць, а Кутузаў у родную казарму пасунуўся. Па дарозе пераняў яго адзін Абрам: маўляў, пакажы нам з Сарай дарогу да вашай найгалоўнай вайсковай таямніцы Града Кіцежа! Кутузаў, як і мае быць, яго херамі абклаў, дык пейсаты яму за гэта вока выбіў. Каб Сувораў не прыбег і другое б высадзіў!..

Капейкін асцярожна памацаў пячонку праз камуфляванае «хэ-бэ».

 Як не запрацуе на «Волзе-Волзе» электроніка нас з табою замест Града Кіцежа на Востраў Сахалін служыць выправяць! А туды баржа раз на квартал прыходзіць

 А як тэрарыста з натаўскага спадарожніка адловім можа, і медалём узнагародзяць!  падсаладзіў Макруха.

Па лабавым шкле захвастала хвоя. Пад коламі зачвякала. Дарога ішла праз багністы гушчар. Абапал цямнелі волаты-валуны, парослыя пяшчотным смарагдавым мохам. Праз адчынены люк пацягнула цвіллю, і ў салоне зрабілася цёмна і няўтульна.

 Мне вось Качан расказваў, прыгадаў Капейкін,  нібыта тут нейкая балотная выспа-пагорак ёсць, на каторай пасля вайны недабітыя паліцаі на конях хаваліся. Ну, Каліноўскія там, Булак-Балаховічы розныя

 А ты ведаеш, якія ў іх сапраўдныя прозвішчы?  грэбліва скрывіў вусны Макруха.  Думаеш, у гэтых бульбашоў-калгаснікаў нейкая гісторыя ёсць?

За паваротам адкрылася паляна, асветленая касымі сонечнымі промнямі. Манда Іванаўна глянула наўпрост, напружылася і завібравала: на пагорку высіўся дзіўны вершнік на сівым кані. На тле травеньскага блакіту выразна прамаляваўся мужны профіль, зрэзаны шырокім каўбойскім стэтсанам.

Знянацку ад гушчара пранізліва мэкнула. Ельнік зварухнуўся, нешта чорнае і бухматае злякана скочыла з-за грувасткага валуна. Конь прыўзняўся на дыбкі, вершнік спрактыкавана ўскінуў абрэз.

На нялюдскае гергетанне наклаўся халодны металёвы барытон:

 Трымай, жывёла!

Гудкі дубальтовы стрэл скаціўся ў лагчыну. Парнакапытны завішчаў, бы свінчо, якому адсеклі вуха, і кінуўся ў балотную нізіну. Лясны стралок рушыў наўздагон прыкметны капялюш замільгаў у лясным лабірынце.

Капітан Капейкін адрэагаваў імгненна.

 Заакіянскі каўбой!  радасна выгукнуў ён.  Фраер са спадарожніка!

 Бей жыдоў, ратуй Расію!  Макруха сутаргова расшпіліў кабуру з «макаравым».

 Адставіць!  трыбунальскім голасам асадзіў афіцэр.  Натаўца браць толькі жыўцом!

Загадчыца Дома Культуры палахліва заплюшчыла вочы. Калі яна зноў глянула праз лабавое шкло, то агаломшана хаўкнула. Прастора паплыла хвалямі, бы міраж, з нябёсаў пяшчотна заспявалі лютні і віёлы да гамба

На чорна-зялёным тле ельніку невядома адкуль зявілася пуцаценькае немаўля. Яно няўпэўнена стаяла пасярэдзіне прасёлка і загадкава пасміхалася. Прапаршчык таргануў рычаг скрыні бегаў. Скрыгатнула трансмісія, і аўтапеленгатар хіжа пасунуўся проста на дзіцятка.

 Макруха, спыніцеся!  жахнулася Іванаўна.  Малое ж задавіце!

Афіцэр болеча адштурхнуў кабету локцем. Кіроўца азартна ціскануў на газ. Аўтапеленгатар сунуўся па прасёлку з няўмольнасцю танка. Пуцаценькі нават не зварухнуўся толькі прыкрыў ружовай далонькай вочы

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3