Уладзіслаў Ахроменка - Тэорыя змовы стр 14.

Шрифт
Фон

 Ці далёка?

 На самы скрай цывілізаванага свету,  стары сцішыў голас да змоўніцкага шэпту.  Увесь час забываюся, як тая зямля завецца Ці тое Сарматыя, ці тое Літва. На беразе Барысфена стаіць нейкі Таргачоў, уладарніцтва пляменніцы слыннага міланскага герцага Людовіка. Аўгусцейшая Бона Сфорца дАрагона, жонка тамтэйшага караля Жыгімонта мая кузіна.

 Няўжо ў гэтай дзікунскай краіне таксама вядуцца нейкія адраджэнцы?  не паверыў маладзён у ядвабным камзоле.

 І нават свядомыя! Яны і ўратуюць святыню. Галоўнае цяпер незаўважна для ўсіх пераправіць Дзіду туды.

 Але ж місія цалкам невыканальная! Наша фартэцыя ў шчыльнае аблозе.

Дзядок задуменна паглядзеў на каменнага анёла. Доўгі меч пагрозліва блішчэў у святле паходняў. Жалезныя крылы выразна акрэсліваліся на тле глыбокага зорнага космасу.

 Мой нунцый Францыск Гастэла здолее выканаць і не такі загад,  загадкава патлумачыў срэбнабароды.  Нунцый таксама адраджэнец?

 Ён пакляўся мне ў вернасці на Мадоне Рафаэля! А цяпер, месір Бенвенута, я хацеў бы паглядзець на выштукаваную вамі падробку.

Крокі і словы сцішыліся ў замкавай анфіладзе. Скіргайла нясмела выбраўся з-за каменнага зубца. Зрок, слых і розум відавочна не маглі сінхранізаваць атрыманую інфармацыю. Малады спецыяліст намацаў у кішэні пляшку «Аліварыі», і гэта крыху замірыла яго з рэчаіснасцю.

З цемры бліснула вытанчаная лытка, аблітая клятчастым капронам.

 Спадар Скіргайла нечым незадаволены?  зацурчэў зманлівы, бы ў русалкі, голас.

 А чаму гэтыя фацаты называлі мяне, адраджэнскага паэта, дробным уродам?  Скіргайла нервова каўтануў з рыльца.

 Таму што ты насамрэч і ёсць дробны ўрод!  сінявокая брыгітка эфектным рухам паднесла да скіргайлавага твара люстэрка.

Адраджэнец глянуў і скамянеў у паралюшы. Мозг актыўна адмаўляўся ўсвядоміць інфармацыю, баронячы крохкі розум

Са срэбнага прамакутніка на Скіргайлу глядзеў сумны карлік у блазенскім каўпаку з бліскучымі шархунамі рыхтык, джокер са старасвецкай картачнай калоды.

Доўгі хвост з дагледжаным пэндзлікам зашархацеў пергаментам з адбіткам казлінага капыта.

 Чытай сам. Згодна «Кантракту на запродаж душы», ты дробны паплечнік вялікага адраджэнца,  пякельная прыгажуня вяла сваю лінію з прагматычнасцю бульбакапалкі. Твой гаспадар месір Бенвенута Чаліні, адраджэнскі тытан, ювелір, штукар і бамбардыр. А ягоны нядаўні суразмоўца, срэбнабароды дзядок з высокім посахам Папеж Клімент VII з роду Медычаў, праўдзівы сваяк каралевы Боны з роду Сфорцаў. Дзіда Лангіна ўсё яшчэ тут, у Сан-Анджэла. Але завалодаць ёй можна толькі ў тваім цяперашнім абліччы

Скіргайла мужна праглынуў слёзы.

 І я магу здабыць суперзброю для Беларусі?  самааддана запытаўся ён.

 З маёй дапамогай. Слухай і запамінай

Халодны змрок канчаткова апанаваў Вечным Горадам. Нізкія хмары паволі ахутвалі замак Сан-Анджала. І толькі каменны анёл-абаронца ганарліва прастаў крылы па-над фартэцыяй, і яго доўгі меч пранізліва залаціўся ў зманлівым месяцовым святле.

7

Рука з гострым пінцэтам хіжа ўзнеслася над спіною пуцаценькага і тарганула з крывавай ранкі бялюткую стрэмку. Немаладая доктарка-педыятр у залатых акулярах крытычна агледзела пёрка на святло. Пінцэт дзінькнуў у стэрылізатар.

 Птушыны грып?  напружыўся Талаш.

 Можа, наступствы Чарнобылю?  шурпатая далонь Талашыхі абярэжна накрыла спіну немаўля.

Залатыя акуляры бліснулі з нечаканай суворасцю.

 Алкаголікі ў сямі ёсць?

 Ды якія ж з нас алкаголікі!  амаль пакрыўдзіўся стары.  Я так разумею: ці пі, ці працуй. А ў нас з бабай грады

 Мы ўжо сыночка і зялёнкай мазалі, тужліва падхапілася Талашыха,  і ў святаянніку мылі, і попелам пасыпалі, і нават яйкам выкатвалі А ранкі на спіне ўсё адно большаюць і большаюць. Стрэмкі гэтыя зноўку лезуць І адкуль яно бярэцца?!

Доктарка разгублена зашархацела бланкамі з аналізам крыві. Вынікі бянтэжылі: у дзіцёнка аказаліся ўсе чатыры групы крыві адначасова. Пры гэтым лейкацыты і эрытрацыты былі ў норме, і пра лабараторную памылку не магло нават весціся гаворкі. Клінічная карціна дапаўнялася абсалютна невытлумачальнай паталогіяй: на ружовенькай спіне малога рэлефна крывяніліся дзве доўгія ранкі, якія міжволі наводзілі на думкі пра бізуны і гемафілію.

 Першы раз у маёй практыцы такое,  доктарка згасіла хірургічную лямпу над сталом, дастала шпатэль і схілілся над пуцаценькім.  А цяпер скажы «А-а-а»

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3