Уладзіслаў Ахроменка - Янкі, альбо Астатні наезд на Літве стр 22.

Шрифт
Фон

Хросны нават здзівіцца не паспеў: за пажарнай машынай мільганула навюткая канфедэратка. Высокі, відны хлопец у форме харунжага Гарадзенскага ўланскага палка мэтанакіравана выглядаў некага вузкаватымі татарскімі вачыма. Улан упэўнена праціснуўся скрозь натоўп, ускінуў руку і адназначна падаўся да Хроснага. Той нядобра прымружыўся, і рука міжволі намацала ў кішэні рыфлёнае дзяржальна браўнінга.

11

Траскучая матацыклетка неслася па старым гасцінцы, заштрыхаваным ценямі пірамідальных таполяў. Сонца крышылася ў напятых спіцах. Каўчукавыя колы пругка падскоквалі на пукатых камянях. Тонкі гнуты руль калаціўся ў руках жандара Янукевіча, не раўнуючы, як пнеўматычны малаток-адбойнік. Пустая люлька грукацела гучней за бляшаныя ночвы.

Вецер паліраваў шчокі і сушыў слёзы, што каціліся з-пад скураной аблямоўкі акуляраў-кансерваў. Усю дарогу ад Бярозы-Картузскай матацыклісты Пярдолэк песціў-гадаваў адну толькі мару: як ён нагоніць у Рызе страху на шынкара, і як зляканы пейсаты выставіць яму ў крэдыт цэлае вядро гарэлкі, якую так смачна і прыемна будзе жлукціць.

Як усе Картуз-Бярозскія жандары, сірата Янукевіч быў непераборлівы: спаць мог у ботах і пальчатках, піць ваду з копанкі, закусваць цвілой хлебнай скарынкай Але ж гарэлка яе нічым не заменіш!

Калі да канчатковай мэты падрожжа шынка Рыгі, заставалася не больш за паўгадзіны трасучкі, здарылася непапраўнае. Пярдолэк, затуманены слязьмі і алкагольнымі мроямі, і сам не зразумеў, адкуль перад пярэднім колам узнік высокі браніраваны багажнік шляхотнага легкавіка. Жандарская рука нервова прыціснула тормаз, але крыху запозна: матацыклеткі мякка тыцнулася ў шырокі бліскучы бампер. Шыкоўны лімузін адразу спыніўся.

Янукевіч скамянеў у паралюшы. Безумоўна, ён разумеў, такая звышдарагая машына належыць вялікаму пану, і здагадваўся, якія жахлівыя наступствы могуць яго напаткаць.

Так яно і здарылася.

Не паспеў Пярдолэк злезці з матацыклеткі, як з салона легкавіка выбраліся двое.

 Ты што, казёл санацыйны, наўмысна правакуеш савецкіх беларусаў на ўзброены канфлікт з вашай рэакцыйнай Польшчай?  агрэсіўна прамовіў звяружны волат з няўсмешлівым тварам і выцягнуў з кішэні савецкі дыпламатычны пашпарт.

 Зараз табе лыч натаўчэм, сунем у багажнік дыпламатычнай машыны і да БССР, у Курапаты!  паабяцаў маладзён без асаблівых прыкметаў.

Натуральна, жандар Янукевіч выдатна ведаў, што такое Курапаты. Камендант Бярозы-Картузскай не раз скардзіўся, што закон не дазваляе яму дзейнічаць з размахам савецкіх калегаў з эн-ка-вэ-ду.

 У багажнік сам палезеш, ці дапамагчы?  спытаў звяружны волат.

 Паночкі, родненькія!  па-сіроцку заенчыў жандар.  Дык вы з Саветаў? Таварышкі?

 Маўчаць, лярва жандарская!  маладзён без асаблівых прыкметаў спрактыкавана адчыніў багажнік.

 Давай, залазь!  жорстка загадаў звяружны волат, не раўнуючы, як той Карабас Барабас прапаноўваў Бураціну лезці ў распалены камін.

Янукевіч асцярожна намеціўся ў бок прысадаў, але бакавым зрокам адзначыў, што звяружны волат ужо трымае напагатове страшны чорны маўзер.

 Не трэба бегчы, не трэба  пасміхнуўся маладзён без асаблівых прыкметаў, таварыш Баян, прамеджду протчым, варашылаўскі стралок. На расстрэльнай практыцы нават самаму дробнаму ворагу народа за пяцьдзесят метраў у скронь трапляе. А ну, у багажнік, мудзіла!

Грымнула цяжкая, бы тая накрыўка дарагой труны, дзвёрка багажніка, і дзённае святло згасла ў вачох Пярдолка.

І, як падалося яму, назаўсёды.

12

Гарадзенскі ўлан выглядаў шляхотна, як маршалак местачковага сойміку, і энергічна, як паспяховы сперматазоід. Ён адразу прывітаўся з грамадой па-беларуску, і гэта прымусіла Хроснага затрымаць браўнінг у кішэні.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3