Уладзіслаў Ахроменка - Янкі, альбо Астатні наезд на Літве стр 21.

Шрифт
Фон

 Мы, хоць і не басота, але выпіць не зашкодзіць,  Лабановіч спрактыкавана нахіліў рыльца да сваёй і Янкелевай чарак.

 Глядзі Янка, пі, але без перабору,  скрыпач узяў пляшку і манетай прадрапаў на этыкетцы рыску,  за яе не пераходзь, а не тое будзе, як у той Амерыцы.

 Не малы, памятаю,  Лабановіч паправіў бінт на збітай руцэ.

 Агімула фаірыд!  недаверліва прамовіў скрыпач на ідыш; маўляў: я ў гэта веру такжа, як у тое, што на небе існуе кірмаш!

Хросны пытальна зірнуў на Янкеля.

 Наш Янка хлопец памяркоўны і талерантны,  патлумачыў той,  але, як выпе больш за сваю норму, хапае більярдны кій і ну дубасіць мудзіл! Пакуль усіх не пакладзе, не супакоіцца.

 Цалкам даравальная хіба,  дыпламатычна пагадзіўся былы бутлегер.

 Мы ж з хлопцамі як у ваду глядзелі, працягваў Фінберг,  баяліся яго аднаго ў тую Амерыку выпраўляць. Упільнаваць не было каму, вось і кульнуў залішнюю чарку. А тут цэлы натоўп мудзіл. Наш Янка, як і мае быць, адразу за кій. Добра-такі паганяў: аднаму руку зламіў, другому ключыцу, трэцяму ажно пяць рэбраў. На дзень усяго з-пад увагі яго выпусцілі.

 Як гэта, на дзень?  разгубіўся Хросны.  Дык колькі ж дабірацца да той Амерыкі?

 Як на Студэбекеры брукаванкай, то дзве гадзіны,  спакойна растлумачыў Лабановіч,  а цягніком

Скончыць фразу ён не паспеў за расчыненымі вокнамі бахнулі стрэлы.

 Халера ясна!  прагучала следам.

Чуйнае вуха Хроснага беспамылкова злавіла ў лаянцы тыпова жандарскую інтанацыю.

Заўсёднікі Рыгі і нават пейсаты шынкар пасыпалі на вуліцу. Абачлівы Хросны асцярожна падаўся да адчыненага вакна.

На плошчы перад касцёлам ваяўніча высіўся вершнік-паліцыянт туга перацягнуты рыпучай скураной партупеяй. З рулі ўзнятага рэвальвера сцякаў тонкі струмок блакітнага дыму. Белы конь злосна фыркаў.

 Што, уцячы ад мяне хацеў?  паліцыянт дзьмухнуў у рулю і па-каўбойску крутануў барабан.  Толькі яго ў нашым мястэчку не ставала!

Хросны крыху пасунуў фіранку і працягваў назіраць з-за яе. Па сітуацыі, яму трэба было неадкладна кідацца на ўцёкі, але інтуіцыя і жыццёвы досвед падказвалі, што панікаваць зарана.

Паліцыянт апусціў зброю ў расшпіленую кабуру і злосна зірнуў на местачкоўцаў.

 Чаго вылупіліся?

 А што, нельга?  Лабановіч нахабна выйшаў наперад.  Так, пан паліцыянт трапна сталяе, але зняць небараку з крыжа будзе значна цяжэй.

Да Хроснага дайшло: прадстаўнік улады зявіўся не па яго душу. Пэўна, у патрыярхальнай Яблонаўшчыне абявіўся злодзей яшчэ страшнейшы за амерыканскага камінтэрнаўца. Уцякач без ваганняў выйшаў на падворак і нібыта раўнадушна глянуў на званіцу.

На графітна-чорным касцёльным крыжы пагойдваўся застрэлены паліцыянтам жораў у піянерскім гальштуку, той самы, які прывітаў Хроснага і Янку клёканнем у Яблонаўшчыне. Неберака звісаў на гальштуку з каванай папярэчыны, нібы шыбенік.

Паліцыянт пачухаў патыліцу самому на званіцу было не ўскараскацца. Стралок навязаў каня і падаўся выклікаць па тэлефоне пажарных.

Местачкоўцы зедлівымі жарцікамі і хабёльскімі кпінамі прывіталі зяўленне чырвонай машыны з рассоўнымі драбінамі. Мёртвага жорава ў чырвоным гальштуку знялі за колькі хвілін. І тут пана паліцыянта чакала яшчэ адна прыкрая неспадзяванка. Да доўгай птушынай лапы мацавалася колца-капсула з пасланнем:

Міхась стаіць адзін на пні,
Ў задуме твар яго ружовы.
Ён думае аб светлым дні,
Калі сустрэнецца з Яжовым!
Піянерская дружа імя сталінскага наркама таварыша Яжова шчыра вітае сваіх прыгнечаных братоў у Заходняй Беларусі! Мацуйцеся, вызваленне не за гарамі!

 Разумею цяпер, чаму з выраю журавы на Палессе ляцяць!  ацаніў неасцярожна зачытанае паліцыянтам Янка Лабановіч.

 І па той бок мяжы суцэльная бездухоўнасць,  жахнуўся Хросны,  калі нават малыя дзеткі так ад шчырага сэрца забаўляюцца!

 І куды толькі нашаму брату-беларусу ў гэтым свеце падацца?  уздыхнуў Янкель.  Хіба, у Злучаныя Штаты?

 Напэўна.  Тонкія губы ўцекача сціснуліся, як цагліны ў сцяне, маршчыны акрэсліліся.  Дык, што вы пра Амерыку казалі? Колькі да яе цягніком дабірацца?

 Дакладна не памятаю,  Лабановіч выцягнуў з кішэні газетную выразку з чыгуначным раскладам руху.  Так-так-так Са станцыі Яблонаўшчына да паўстанку Амерыка адна гадзіна сорак пяць хвілін. Ну, і да мястэчка пехатой хвілін дзесяць.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3