Уладзіслаў Ахроменка - Янкі, альбо Астатні наезд на Літве стр 17.

Шрифт
Фон

Хросны падазрона зірнуў на кіроўцу:

 Не бачыў, дык не бачыў Бывае. Дарэчы, а дзе ты ў Амерыцы атабарыўся?

 Як табе, дзядзька, растлумачыць? Ля самага сіняга возера. Іх там тры. Вось шкада, назву забыўся, але тое возера самае вялікае.

Уцякач з Бярозы-Картузскай скасавурыўся:

 Дзіўна, што назву згадаць не можаш.

 Я ж у той Амерыцы зрэдку бываю. Бізнес у мяне там, ну і пара дзевак, вядома ж. Студэбекер праехаў мост. Халодным срэбрам ззялі хвалі між камянёў ліючайся ракі. На мастках вясковыя маладзіцы, стоячы рачкі, пралі бялізну.

 А дзе ты, дзядзька, па-ангельску намайстрачыўся гаварыць?  пацікавіўся Янка Лабановіч, разглядаючы ў аўтамабільным люстэрку вабныя жаноцкія постаці.

 Мне мудрасці кніжнай не даў лёс пазнаці, мой бацька не ведаў раскошаў такіх,  паэтычна ўхіліўся ад прамога адказу Хросны і пазяхнуў. Ён не спаў больш за суткі. Доўгая дарога, мяккае сядзенне, утульная кабіна і аднатоннае шаргаценне колаў міжволі закалыхвалі. Жахлівая Бяроза-Картузская імкліва аддалялася. Уцекача хіліла ў сон. Да таго ж беларускі мафіёзі канчаткова пераканаўся, што новы знаёмец і ёсць тым самым янкі з Чыкага, які мусіў яго падабраць.

 Дарэчы, а за што ты мудзілаў у Амерыцы збіў?  былы вязень спагадліва паглядзеў на перабінтаваную руку кіроўцы.

 А хіба мала таго, што яны мудзілы?  шчыра патлумачыў Янка,  колькі можна чакаць міласцяў ад прыроды? Ніхто нам, беларусам, не дасць рады, хіба што мы самі сабе. Бярэш кій, і. Дзядзька Хросны, ну ты мне вось шчыра скажы: ці маю я права зламіць мудзілу хаця б адну руку?

 Маеш!  не вагаючыся, азваўся беларускі мафіёзі. ключыцу і пяць рэбраў, задуменна прымружыўся Лабановіч.

Хросны памаўчаў, разважаючы.

 Так,  вырак ён сурёзна,  безумоўна, ты маеш права зламіць мудзілу хаця б адну руку, адну ключыцу і мінімум пяць рэбраў.

 сківіцу, лытку  засяроджана працягваў Янка.

 М-м-м магчыма. Што-небудзь яшчэ?

 і адбіць копчык!  нарэшце скончыў кіроўца.

 Ды я проста ўпэўнены ў тваім праве скалечыць любому бездухоўнаму мудзілу хаця б адну руку, адну ключыцу, пяць рэбраў, сківіцу, лытку і, вядома ж, адбіць копчык!

 Я так і думаў!  шчыра ўзрадваўся Лабановіч.

 Толькі чаму ты такі брутальны? Няўжо жыццёвы досвед такім зрабіў?  пазяхнуў былы палітвязень.

 Дзядзька Хросны! Ну хіба я вінаваты, што яны прыхаднямі-мудзіламі да нас панаехалі і мой край не паважаюць?!  драматычна прамовіў Лабановіч.  Я ж на сваёй роднай зямлі жыву, а не на іхняй! То, як ты прыехаў на маю зямлю, шануй маю веру, маю мову, мой край і маю працу. А я буду шанаваць цябе! Гэта і ёсць нармалёвы беларускі буржуазны нацыяналізм. А тыя, хто такія прынцыпы не падзяляюць, у мяне заўсёды на горкі яблык дастаюць!

 Мне сімпатычная твая жыццёвая філасофія,  стомлена прамармытаў Хросны.  Добры ты хлопец. Лупцуй мудзілаў і надалей. Прабач, Янка засынаю. Перад мяжой пабудзі.

 Якая яшчэ мяжа?  здзівіўся Лабановіч, але адказу не пачуў, стомлены пасажыр ужо спаў.

Неўзабаве Студэбекер звярнуў з гасцінца, і за лабавым шклом паўстала вялізная шыльда:

SADOVAJA HRAMADA JABLONAUSZCZYNA

SZYNOK RYHA

8

Далейшыя падзеі ў канцлагеры Бяроза-Картузская разгортваліся імкліва. Пасля палудня жандара Янукевіча выклікалі да пана каменданта, вядомага на ўсе Крэсы Ўсходнія вытанчанай жорсткасцю і выкшталцоным эстэцтвам.

Янукевіч уздымаўся па сходах асабняка нібы асуджаны да шыбеніцы. З адчыненых вокнаў лілася паэтычна-змрочная мелодыя до-мінорнага Накцюрна Шапэна. Рыпучыя жандарскія боты міжволі патраплялі ў такт.

Нядаўна памерлы начэльнік дзяржавы маршалак Пілсудзкі ласкава пазіраў з партрэта на пана каменданта, які, натхнёна прымружыўшы вочы, сядзеў за бліскучым кабінетным раялем. Доўгія дагледжаныя пальцы лашчылі клавішы.

Раяль злёгку хіснуўся і падаўся наперад, але неўзабаве выраўняўся і спалохана задрыжэў.

 Вас, бездухоўных хамулаў-беларусінаў, нават Шапэн не праймае!  скрозь зубы працадзіў пан камендант,  раўней трымайце! Гэта вам не бэлькі цягаць!

Трое схуднелых палітвязняў з чырвонымі ад напругі тварамі, ажно жылы выперла, трымалі цяжкі чорны раяль з наўмысна адкручанымі ножкамі. Карціна збольшага нагадвала пахаванне нібыта зняволеныя сабраліся выносіць дарагую лакіраваную труну.

Янукевіч неабачліва падаўся наперад. Боты непрыстойна рыпнулі. Пан камендант гідліва скрывіўся, але дайграў-такі жалобны накцюрн, праўда, без ранейшай пранікнёнасці.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3