Уладзіслаў Ахроменка - Янкі, альбо Астатні наезд на Літве стр 14.

Шрифт
Фон

Кіроўца баязліва падняў лабавое шкло. Яго дрыготкія пальцы кранулі бурштынавую пасму.

 Давай яе сюды,  прагучала каманда.

Агледзеўшы расколатую галаву, таварыш Баян каротка і нервова рагатнуў:

 Твая праўда. З гарадзенскай Раскошы дзеўка. Яшчэ ўчора ў вітрыне французскай крамы стаяла. Манекен.

 Курва парцалянавая,  пагадзіўся кіроўца,  прыехалі

Старэйшы чакісты абышоў машыну і прысвіснуў.

 Згубілі мы з табой класавае чуццё за буржуазнымі майткамі ды белапольскімі цыцкамі варожую правакацыю не згледзелі. Чорта лысага мы адсюль без дапамогі выберымося. А праз гадзіну Сміта-Весона трэба падабраць. Давядзецца таварышу Праніку сігналізаваць.

Кіроўца падняў сядзенне, выставіў на капот грувасткую рацыю з доўгай антэнай-чарацінай.

 Халодная галава, Халодная галава шэптам выклікаў камандзіра Баян,  я Доўгія рукі

Раптам скрозь хрубаст радыёперашкодаў прабіўся здзеклівы голас Шалёнаса Халераса:

 Галава галава чэляс табе ў глоткас, каб галава не хісталася. Ну як, упадабалі французскую Альжбету вясёлую кабету? Таварышу Праніку нашае жмудзінскае прывітанне!

4

Халодны туман слаўся па-над самымі балотнымі хмызамі. Чорныя вокны вады дрыготка адбівалі размытыя абрысы чаратоў. Недзе ў непраходнай пушчы злавесна закугукаў пугач, і галодны воўк азваўся працяглым жудасным скавытаннем.

Хросны скакаў з купіны на купіну на злом галавы. Скрозь шоргат чаратоў яму ў спіну неслася злоснае бабровае рохканне. Чалавеку, які пражыў, бадай, палову свайго ліхтужнага жыцця ў каменных джунглях, нялёгка было спаборнічаць у спрытнасці са спракаветнымі насельнікамі беларускіх балот. Дый хто мог даць рады ўцекачу?

Хроснага нарэшце спыніла рака. Былы вязень у роспачы азірнуўся галодныя грызуны бязлітасна падступаліся.

 Стасік, Чэсік  лагодна прамовіў Хросны.  Адчапіцеся! Хрыстом-Богам прашу!

Нажаль, добрае слова не дапамагло. Галодныя бабровыя вочкі не пакідалі надзеі на паразуменне. Шырокія, як секачы, зубы, хіжа ляскалі ў цемры. Мокрыя хвасты нервова мянцілі па траве.

 Рох-рох!  ашчэрыўся Чэсік і агрэсіўна пасунуўся наперад.

Былы вязень ніколі не спадзяваўся на цуды, ні ў каго не прасіў літасці: ані ў копаў-жандараў, ані ў прыроды. Махорка з разарванага зубамі кісета паляцела ў вусатыя бабровыя пысы. Стасік з Чэсікам адразу заенчылі і зацерлі лапкамі зацярушаныя вочкі.

 Бывайце здаровы, жывіце багата,  прымірэнча развітаўся з імі ўцякач і няспешна падаўся да крывога бервяна-кладкі, што рэльефна чарнела ніжэй па рачной плыні.

Тайнік з гумовым мехам Хросны адшукаў адразу. Някідкі, але шляхетны стройчык быў пашыты нібыта па мерцы, знятай з былога вязня. Праўда, навюткія палатняныя чаравікі з лакіраванымі насамі крыху мулялі. Пінжак падаўся яму падазрона зацяжкім. І не дзіва у кішэнях ляжалі дакументы, наладаваны партцыгар, запальнічка, ладны пачак новых златовак і нават срэбны гадзіннік на доўгім ланцужку. Але ўцекача больш за ўсё ўсцешыў цяжкі нікеляваны браўнінг з пукатым рыфлёным дзяржальнам.

Былы палітвязень нарэшце выбраўся з балота і агледзеўся. Шаша з прысадамі была непадалёк. Але дзе тая сухая яблыня-дзічка, пад якой яго павінна чакаць вялікая амерыканская машына?

Літыя гумовыя падэшвы хрумсцелі жвірам. Кіслародная свежасць вольнага ветру прыемна асцюджала твар. Хроснаму вельмі хацелася прылегчы ля старога гасцінца, рукі вольна раскінуць ушыркі і слухаць, як шумяць бярозы, калышуць-люляюць свой напеў векавы. Але ён мусіў ісці світанак ужо фарбаваў скрай неба ў колер малінаўскага яблыка.

За паваротам уцякач прыпыніўся. На ўзбочыне ўрачыста, нібыта пацярпелы аварыю акеанічны лайнер, высіўся вялікі самохуд. Былы чыкагскі бутлегер беспамылкова вызначыў марку грузавіка Студэбекер. Вялікі амерыканскі самохуд,  згадаў Хросны словы маладога капэзэбоўца.  Супала.

З-пад узнятага капота лілося бляклае электрычнае святло. Нябачны механік корпаўся ў рухавіку, насвістваў самому сабе Янкі дудль. На тэнтаваным брэзентам кодабе бялеў вялікі надпіс JANKI. Ну, хлопцы зусім з глузду зехалі. Яшчэ б амерыканскі сцяг вывесілі! жахнуўся былы чыкагскі бутлегер.

Але Хросны не спяшаўся падыходзіць да машыны, бо колькі ні ўглядаўся ў краявід старой сухой яблыні так і не ўбачыў. І тут з-пад узнятага капота пырснулі-разляцеліся дробныя электрычныя жарынкі.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Скачать книгу

Если нет возможности читать онлайн, скачайте книгу файлом для электронной книжки и читайте офлайн.

fb2.zip txt txt.zip rtf.zip a4.pdf a6.pdf mobi.prc epub ios.epub fb3