На ганак выйшаў афіцэр і запаліў. Неўзабаве падехала машына, і дзевак пад іх уласны сьмех загрузілі ў яе. Адна зь іх пасьпела састроіць вочкі Максіму. Ён адчуў сябе нібы пасьля працяглай пянкі хацелася кінуць усё й пачаць жыцьцё нанова. Але ні ўчора, ні наогул у гэтым месяцы ён ня піў. Мужчына зразумеў, што кінуць усё хочацца выключна тым, хто нічога й ня мае. І міжволі расьцягнуў вусны ва ўсьмешцы, задаволены пачуцьцём ад уласнай сфармуляванай думкі.
Швагер грукнуў нагою ў дзьверы машыны.
Што ты робіш?
Ня сцы ты, ледзь што, падрыхтуем тваю брычку. Ладна, ты мне скажы, дакладна на ўвесь дзень? Можа, бліжэй куды, дый вечар адсядзім?
Максім ікнуў і на некалькі сэкундаў задумаўся, гледзячы ў люстэрка задняга агляду.
Мы ж дамовіліся.
Дамовіліся, дамовіліся, пытаю проста. Ладна, пачакай, дахаты трэба на пяць хвілін.
Віктар грукнуў дзьвярыма падезда. Швагер пагаджаўся на рыбалку рэдка, увесь час прыдумваючы новыя акалічнасьці. Максім напісаў яму паведамленьне: Грукні кулаком! Пакажы, хто мужык! Віктар не адказаў. Максім зноў ікнуў, гэтым разам гучней. Яму падабалася гэтае адчуваньне, і нічога прадпрымаць ён не зьбіраўся.
Паклаў рукі на стырно й стаў загінаць пальцы, пачаўшы зь мезенца левай рукі, пасьля разгінаць у адваротным парадку. Набраў швагра.
Віктар узяў, але гаварыць ня стаў. Максім пасьпеў пачуць толькі сваім апарышам!, вымаўленае жанчынай, і скончыў званок, бо гэтыя словы, хаця й тычыліся яго, яму не прызначаліся. Мужчына выйшаў з машыны і адкрыў багажнік. Разгарнуў пакунак з матылём-ліманьнікам і панюхаў яго. Узгадалася адначасова мора й сродак ад насмарку.
Раз па тлустай дупе!
Віктар адчувальна пляснуў Максіма, які зноў прапусьціў момант зьяўленьня швагра.
Жонку сваю хапай, надакучыў.
У яе не такая тлустая срака, як у цябе. Ты б на дыету сеў цілі што?
Гэта таму, што я дома сяджу.
Мне неяк усё адно. Ладна, паказвай, чо ўзяў.
Максім моўчкі паказаў Віктару ліманьніка, матыля на зазубень, апарыша белага й фарбаванага, чарвякоў, пакункі з прыкормкай, араматычныя прысадкі, шарыкі пенаплясту. Ужо ў машыне Віктар запытаў: Думаеш, трэба было белую прыкормку браць?
Пачнём з чорнай. На страхоўку.
А я ж таксама араматыкі ўзяў. На вось. Віктар выцягнуў з-пад ног белы пакунак.
Максім разгарнуў яго й пасьпеў разгледзець шкляны літровы слоік з плястыкавай накрыўкай. Ён удыхнуў і ледзь не званітаваў з пакета ішоў моцны пах лайна. Максім адкінуў пакунак Віктару на калені й выскачыў з машыны.
Што гэта, бл-дзь!? Ідыёт!
Араматыка на ракаў. Усю ванную сабе прасьмярдзеў, пакуль куру гнаіў. Трэба яшчэ па рачэўні заехаць.
Максім пастаяў з хвіліну, абапіраючыся аб капот і спрабуючы не званітаваць. Разагнуўся, некалькі разоў глыбока ўдыхнуў і зноў ікнуў. Разам яны закруцілі пакунак у яшчэ некалькі пакетаў і накрылі вядром у багажніку.
Ты, тоўсты, калі працу сабе знойдзеш? Не магу зразумець, за які х-й вы, армяне, жывяцё? Ці ты ляшча чакаеш? І вось яшчэ ні халеры не разумею. Як так, грошай няма, а такую сраку адеў?
Дарэчы пра грошы. Зь цябе дзьвесьце рубасаў на бэнз і за прыкормкі. Ты мне яшчэ дзьве кармушкі ўтапіў, але я ўжо ня згадваю.
Віктар, закаціўшы вочы ўгору, марудна выцягнуў пачак грошай з кішэні, аддзяліў дзьве паперкі й закінуў іх у бардачок.
Паехалі па рачэўні. Тут недалёка, я пакажу. Трапілі яны ня ў краму, а да звычайнага пяціпавярховіка. Віктар патлумачыў па тэлефоне, што яны дамаўляліся на форуме, і ім назвалі кватэру.
Там ракі хаця б ёсьць?
Ёсьць, адказаў Максім. Я ў справаздачах бачыў фоткі. Нават на вуды цягаюць.
Яны зрабілі прыпынак на трэцім паверсе, і Максім узгадаў, як удаваў, быццам чытае гэтую тэму на форуме, а сам неўпрыкмет пераключаў браўзэр на стужку ў сацсетцы. Толькі калі дзьверы двума паверхамі вышэй адчыніліся, Віктар працягнуў уздымацца, і Максіму не засталося нічога іншага, як даганяць.
Што? Высока? Затое мне бачна, што вы не зь мянтоўкі.
Гэта чаму? Во гэты таўсьціла сапраўдны ж дзікі прапар.
Ладна. Вось толькі такія засталіся.
Віктар і Максім узялі прылады й пачалі круціць іх у руках, раскладаючы й зноў зьбіраючы. Ячэйкі ў рачэўнях выявіліся на два мілімэтры меншымі, чым дазвалялі правілы, але Віктар не зьвярнуў увагі на словы Максіма й набыў.
Зь дзяцінства ракаў ня еў. Вельмі ж хочацца. Пад піва.
Горад стаяў, забіты машынамі офісных працаўнікоў, якія пакуль былі толькі лятэнтнымі вудзільшчыкамі, бо рыбалка цяпер усё часьцей нагадвала бег навыперадкі, дзе галоўным было першым апынуцца на месцы.