Між кустоў зноў замільгалі залатымі перямі паўліны. Адзін з іх выпусціў у белы свет абураную агідную руладу.
Дык Аляксандр зараз у Вене? перапытаў Давыд. Што ў яго чуваць?
Чорны Доктар уздыхнуў:
Атрымаў учора ліст ад яго. Збівае хлапца з тропу пан Агалінскі. Заманьвае ў Амерыку, ваяваць на баку калоніі супраць англічан. Пан Гервасій, уявіце сабе, зараз генерал! І Тадэвуш Касцюшка ў камандзіры цэліць. Баюся, зедзе Алесь. Добра хоць, выкінуў з галавы, што сваім зяўленнем на свет прынёс мне адны няшчасці.
А вы самі, дзядзька Бутрым? пацікавіўся Давыд. Не было спакусы кінуць гэтую зямлю з новымі парадкамі? Адсюль жа зараз усе зязджаюць. Памятаеце Саламона Маймона?
Вядома. Хлопец са светлай галавой. кіўнуў Баўтрамей.
Уцёк усё-ткі! Зехаў у Еўропу. Дабраўся да Берліна, але там яго палічылі за блюзнера і вытурылі. Жабраваў, пешкі блукаў. Цяпер у Познані. Там добры асяродак вучоных людзей, не зашораных. Саламон імі ўважаецца за вялікага мудраца.
Пранціш успомніў нязграбнага юнака, якога ганяла суровая цешча.
Што ж, хай яму шчасціць. А мне куды з роднай зямлі зязджаць? сумна адказаў Лёднік. Працы шмат. Колькі школак за апошнія гады змаглі адкрыць, колькі таленавітых дзетак на шлях навукі направілі. У медычнай акадэміі зноў жа справа наладжваецца. Саламея хваліццападрыхтавала ўжо дзясятак добрых павітух, якія не будуць цукрам дзіця выманьваць падчас цяжкіх родаў, а возьмуць у рукі абцугі, як умела Праксэда
Цень прабегла па худым твары доктара.
Жылібер батанічны сад ладзіцьне горш, чым у Ліёне будзе. Пастанавіў сабе задачуапісаць у адным трактаце ўсю флору нашых мясцін. Гербарыі збіраевучні не паспяваюць зёлкі ірваць. Зуброў узяўся вывучаць. Хоча зрабіць, каб яны ў няволі размнажаліся. Адна зубрыха ходзіць за ім проста па вулках Гародні, а ён корміць яе сенам з уласнага капелюша. Добра хоць, зявіліся ў Жана і сардэчныя справы. Прыгледзела яго адна панечка. Ветраная, праўда.
Вырвіч уявіў закаханага суровага масона Жылібера. Ой, не вытрымае з ім звычайная шалахвостка.
А ты, Давыдзе, чаму не жэнішся? Твае парфумы ды касцюмчыкі парыжскія любое дзявочае сэрца скараць!
Давыд закінуў галаву, падставіў твар нясвіжскаму сонейку, памаўчаў:
Ёсць адна дзяўчынка, але яе за мяне не аддадуць.
І выскаліўся весела.
Я ж таксама блюзнер, адступнік ад святых традыцый! А другой мне не трэба.
У аддаленні, на гарбатым мосціку, пачціва гутарылі дама з кавалерамзусім як на парцалянавым куфэрку. Ён трохі схіляецца да яе, яна ва ўдаваным спалоху адхінаецца. А непадалёк стаяць лёкай і пакаёўка, гатовыя падаць гаспадарам любую патрэбную ім рэчкеліх віна, разынкі, араматычную соль, патрымаць парасон, адагнаць мух.
А можа, між тым лёкаем і пакаёўкай ёсць сімпатыя, і мараць яны пабыць сам-насам? Але каханне паноўдля высокай трагедыі, каханне прыслугідля камедыі.
А вы, пан Вырвіч, я чуў, зноў палітыкай заняліся? зацікавіўся Давыд.
Пранціш кіўнуў чубатай галавой.
Выбралі паслом ад павета на соймік. Трэба ж абараняць законы гэтай дзяржавы, пакуль яны існуюць.
Залаты паўлін паспрабаваў узляцець, але дзе тамперакормленае цела, цяжэнны шыкоўны хвост, дый, можа, яшчэ і крылы падрэзаныя.
Вось сымбаль твой, забіты краю родны скрозь зубы прамармытаў Лёднік пры паглядзе на няўдалы ўзлёт.
І дадаў з горыччу:
Хаджу часам на лекарскія візіты, гляджу на гэтыя жупаны ды кунтушы. І здаецца, што я ў паноптыкуме. Сузіраю васковыя фігуркі за шклом. Сыходзіць эпоха. Незваротна сыходзіць. Разам з чырвонымі абцасамі, мушкамі, крыналінамі. З усімі гэтымі бойкамі бясконцымімагнат на магната, брат на брата. Разам з гэтай хцівасцюкалі за маёнтак ці пасаду прадаюць роднае дзіця, сумленне і радзіму.
Зусім мізантропіяй заняўся, Бутрым! усміхнуўся Пранціш. Ёсць у нас дастаткова патрыётаў. І дзеці ў нас добрыя растуць. Мой Яначка, дарэчы, пры адной згадцы пра вашу Сафійку чырванее, як Ланцэлот пры згадцы пра Джынеўру. Красунька гадуецца, сэрцы паразбівае.
Твар Лёдніка пасвятлеў.
Красунька. Але пра замужжа думаць нават не хоча. Навука даражэй. На лекцыі бегае. З Алесем лістуюццадык спрэс навуковыя тэорыі разбіраюць.
А што вы хацелі, дзядзька Бутрым, на вярбе грушы не вырастуць! не змаўчаў Давыд.
Чорны Доктар нічога не адказаў. Бо што тут было абмяркоўваць? Лёгкай жыццёвай дарогі яны сваім дзецям не назапасілібо самі такой не знайшлі.
Галоўная брама. Гвардзейцы ў сініх мундзірах грозна тапырылі вусы. А ў браму імкнуўся люд самы разнастайны, бліжэй да шчодрага князя: шляхцюкі з фанабэрыстымі фізіяноміямі і галоднымі вачыма, вандроўныя музыкі, цыганы, пісарчукі, шкаляры, карабейнікі. Пранціш Вырвіч азірнуўся: колькі яшчэ зможа праіснаваць гэты свет са штучнымі Гібралтарамі?
Каму Бог даў душу ваяка,
Пекна ёсць кола рыцэрска!
Хто здатны вершнік і рубака,
Гонар і слава крулеўска,
Хто завшэ рушыць у атаку,
Рвецца да вайны ўсялякай
Мае той душу ваяка,
Пекна ёсць кола рыцэрска!
Лірнік спяваў на мяшанай ліцвінска-польскай мове, голас быў трохі надтрэснуты, як шкляны келіх, які пабываў у руках слаўнага рыцарства. Шапка перад спеваком была зусім пустаянікому не было справы да рыцарскіх цнотаў.
Ну што, пан Вырвіч, усё чакаю, калі ж ты сыдзеш з Парнаса, каб нарэшце падараваць мне свой зборнік вершаў.
Бутрым нарэшце ўсміхаўсяягоны худы твар, на якім троху паглыбіліся за апошнія пару гадоў зморшчыны, усё яшчэ быў тварам моцнага разумнага чалавека, ліцвіна, які будзе ўставаць, як трыпутнік у каляіне, і рабіць сваю справу на гэтай зямлі.
Ого, вашамосць пан Вырвіч, я і не ведаў, што ў вас такая падзея! ажывіўся Давыд.
Пранціш зачырванеўся. Водгукі на ягоны опус пакуль былі розныя. Адны казалізанадта змрочна, другіязанадта сентыментальна. Асобны раздзел, у якім Пранціш змясціў вершы на народнай гаворцы, увогуле выклікаў у некаторых шаленства. Тым не менш паэт палез у кішэню і дастаў зялёную кніжыцу.
Трымай, Бутрым. Толькі не здзекуйся.
Доктар беражліва, як найвялікшую каштоўнасць, пагартаў.
«Згукі пекныя з Падняводдзя». Ого, нават паэма ёсць«Прыгоды ліцвінскага Адысея».
Лёс для таго, хто вярнуўся з прайгранай вайны
Толькі забыцца, як сталі з муроўвалуны.
Воя старога баяцца, бы смерць за плячмі
Носіць, як горб. Цені смерці ў яго пад вачмі.
Кажуць, ён доўга занадта па костках хадзіў,
Піў з чарапоў і на споведзі неяк схлусіў.
Воя старога не любяць пускаць у дамы.
Ён не ўсміхаецца, вечна маўчыць, як нямы.
Колькі ні просяць расповедаў з дзён баявых
Вечна ў адказ толькі сумны, як могілкі, ўздых.
Гэткі сусед нам дастаўся. Маёнтак ачах.
Лётаюць чорныя цмокі туды па начах.
Белыя вершнікі носяць туды туманы.
Кажуць суседзі: няхай не прыйшоў бы з вайны.
А па начах над стамлёным схіляецца Бог:
«Ты перамог. Ты вярнуўся, і ты перамог».
Гэта ты пра мяне ці пра сябе?
Вырвіч адвёў вочы.
Ды так, сімвалічна.
Полацкі Фаўст паклаў кніжыцу ў кішэню.
Дзякую, Вырвіч. Гэтатое, што не забудзецца. Гэта, магчыма, больш важна, чым усе навуковыя артыкулы.
Сонца залаціла чарапічныя дахі і саламяныя стрэхі, лахманы і жупаны аднолькавай пазалотай.
Дык што, дзядзька Бутрым, зладзіш паветраную містэрыю?
У цёмных вачах Лёдніка бліснуў такі знаёмы агонь:
Зладжу. Якраз нагода праверыць некалькі цікавых навуковых ідэек.
І ўсім трэба было жыць далей. Як жыла Беларусь.
Примечания
1
У стане цяжарнасці (лац.).
2
Радаводнага дрэва (лац.).
3
У стане непаўналецця (лац.).