Рублеўская Людміла - Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара стр 54.

Шрифт
Фон

На Пане Каханку пачутае не зрабіла асаблівага ўражання, ён толькі абыякава пацікавіўся:

 І многа табе ўсыпаў Брастоўскі ля слупа, пане каханку?

 Мне даводзілася цярпець горшае, ваша княская мосць,  спакойна адказаў Лёднік.  Усё прамінае, і гэта прамінула. Сын вучыцца ў Венскім універсітэце, ён таленавіты медык і натураліст. Дзякуй богу.

Пранціша перасмыкнула. Хацелася выкрасліць з памяці тыя жудасныя падзеі. Як хавалі бедную Праксэду на Кальварыйскіх могілках Менска. Як Алесь крычаў на іх з Бутрымамнавошта былі ўсе гэтыя хітрыкі, дамовы з магнатамі? Урэшце самавольна падаўся ў суд. І што з ім было, калі даведаўся, што не толькі ніхто не будзе заводзіць справу, але й ягонаму бацьку давядзецца зведаць публічную ганьбу за паклёп. І як Пранцішу давялося ўласнаручна скруціць недарасця, каб не нарабіў гвалту. І як Бутрым, які яшчэ не ачуняў ад раны, пагадзіўся дзеля сямі на неадпаведнае шляхціцу пакаранне ў якасці сатысфакцыі і на цікаўных вачах натоўпу ў ашмянскім уладанні пана Брастаўскага падстаўляў спіну пад бізуны. Як трэслася ад плачу Саламея. Як выскаляўся ашмянскі кат Ігнарус, якому даверылі важную справу пакарання таго, хто абразіў ягонага пана. Дачакаўся местачковы Харон сваю ахвяру. А што жпан Панінскі, няздзейснены маршалак здраднага Варшаўскага сойму, патрабаваў, каб Тадэвуша Рэйтана за тое, што самавольна адабраў у яго маршалкоўства і перашкаджаў падзелу краіны, таксама білі ля ганебнага слупа. Добра, не здзейснілася. А магло. Гнеў і бяссілле. Не дай Гасподзь каму зведаць гэты напой і дапамажы застацца пасля яго на светлым баку быцця.

 Адной з умоў, што пані Тэрэза даруе паклёп, і было, каб Баўтрамей Лёднік адпрацоўваў нанесеную ёй шкоду лекарскім сваім майстэрствам,  змрочна дадаў Пранціш.  Вось Бутрым і наведваў пацыентку, пакуль яна не зехала.

Так, прыдумала пані Тэрэза, як вярнуць сабе забаўку. Праўда, Бутрым умеў яе ўтаймоўваць, можа, адзіны з усіх. Ды яшчэ іневерагодна!  шкадаваў. Маўляў, ніхто не нарадзіўся пачварай. У пані сваё пекла было, з якога яна калекай выйшла.

Блазан смешна перакрывіўся і раптам зрабіўся падобны да акрутнай пані Тэркі, захістаў сцёгнамі, пачаў папраўляць неіснуючую фрызуру.

 А шкада, што гэтую сучку Ржавускую не ўдалося засудзіць ні разу,  злосна выгукнуў пан Караль, скасавурыўшыся на свайго Пшчольчыка.  Як гарох ад жалезаусё ад яе адлятае. З тваёй нявесткай, доктар, не ведаю, што за цёмная гісторыя была. А вось у мінулым годзе, калі я разводзіўся, паслаў у Белакамскі замак свайго вернага шляхціца Чашэйку, каб забраў мой падарунак, каштоўныя перліны, якія маёй маці належалі. Дык гэтая нягодніца напачатку паспрабавала майго пасланца спакусіць. А калі не ўдалосяаддала яму перліны, забраўшы мой ліст на тое. Чашэйка толькі выехаў з замкаабвесціла, што ён яе абакраў. Небараку схапілі, тлумачэнняў слухаць не сталі. Тут жа асудзілі і адсеклі галаву!

Вочы Пане Каханку наліліся крывёю.

 Мярзотніца! Забіла сумленнага шляхціца! І ўсё адно працэс скончыўся нічым. Зехала ў Вену. Мне пісалі, зараз пасябравала са старой імператрыцай. За багамолку сябе выдала, несправядліва асуджаную!

Князь так раззлаваўся, што ягоны ўлюбёны сэтэр падняў вузкую доўгую галаву і ўтаропіўся цёмнымі вільготнымі вачыма ў гаспадара.

Тут жа слуга паднёс ваяводу келіх, і белы жупан прыкрасіўся цёмнымі пацёкамі распырсканага напою. Ваявода супакоіўся, выцер вусы рукавом.

 Адзінае што цешыцьсамо неба заразу карае. Кажуць, неяк яна малілася, і на яе мышы напалі. Ці пацукі. Проста ў капліцы. Усю сукенку згрызлі.

Пранціш разумна прамаўчаў пра сваю раптоўна ўзніклую гіпотэзу наконт містычнага здарэння.

 А памятаеш маю венецыяначку Апалонію, доктар, якую ты ўсё лячыў?  Пане Каханку ажно прыцмокнуў языком ад салодкіх успамінаў.  Калі даведалася, што я яе з сабой не вазьму, аж схуднела, небарака, ад гора. Я ўжо добра ёй дыяментаў сыпануўбо з красой сваёю з-за мяне рассталася, небарака

Пранціш падумаў, што Апалоніі пашанцавала, цяпер не трэба наганяць на сябе тлушч. А з грашыма нясвіжскага ардыната і схуднеўшы лёс свой уладкуе.

 Ваша княская мосць, у мяне да вас просьба  паспешліва загаварыў Лёднік.

Князь скрывіўся, прамармытаўшы, што каб да яго без просьбаў хтось прыйшоў, не бывае, як не бывае пірага без мукі.

 У мяне ёсць слуга. Сцяпан Налівайка. Гайдук, адважны і бясстрашны. Калісьці я вывез яго з ягоным братам Рыгорам са Львоўшчыны. Там пані Тэрэза разам са сваім амаратам панам Богушам учынілі бязбожны гандальпрадавалі сваіх падданых у аўстрыйскую армію. Сцяпана з братам таксама мусілі прадаць. Рыгор загінуў, калі на нашу сямю напалі, абодва нас абаранялі. І цяпер пані Тэрэзе данеслі, што ў нас хаваецца ейны прыгонны.

 І што я мушу зрабіць, пане каханку?  незадаволена перабіў ваявода.  Збеглых сялянаў належыць вяртаць гаспадарам. Што мне загадаеце рабіць, калі маіх пейзан пазвозяць розныя дабрадзеі? Ручкай услед махаць?

Лёднік на імгненне апусціў вочы, каб не выказаць гнеў. Слова ўзяў Пранціш:

 Ваша княская мосць, Сцяпан родам менавіта з таго сяла, якое паводле шлюбнай дамовы засталося ва ўладаннях вашамосці, узамен за іншае, саступленае пані Тэрэзе. Гэта была б міласэрная справа, каб вы прызналі Сцяпана Налівайку вашым падданым і тым не далі пані Тэрэзе з ім расправіцца.

Ваявода не выглядаў надта задаволенымз-за нейкага мужыка дураць галаву.

 Добра, пакідай сабе свайго гайдука, Лёднік. Скажу, каб ліст у суд адпаведны зрабілі. Узамен жа паслужы мне.

 Усім, чым магу, вашамосць.

А планы ў Пане Каханку на Чорнага Доктара выявіліся грандыёзныя. Ваявода не мог забыцца на тую чароўную венецыянскую ноч, калі ў цёмнае неба ўзляталі палаючыя ліхтары, і паветраная гандола падняла Аляксандра Лёдніка да каменнага льва.

Князь хацеў паўтарыць відовішча.

Хай усе ведаюць, у каго патэнт на ўсё цудоўнае ў гэтым краі! А то вунь худапахолак Панятоўскі зганьбаваўся: вырашыў давесці ў чарговы раз сваё высокае паходжанне. Сабраў людзей у палацы, каб падзівіліся на пячатку святога Тарэла, ягонага міфічнага продка, якая яму нібыта ў спадчыну дасталася. Людцы прыйшлі, абелі манарха, абпілі, натанчыліся, напляткарыліся і ўсё пабачанае высмеялі. Ніхто не паверыў у каштоўнасць някідкага круглячка з выявай цялка. Так што давялося Стасю перадаць сваю рэліквію ў касцёл святога Станіслава.

Блазан зараз жа расправіў плечы, надзьмуўсяі стаў нечым падобны да караля. Пане Каханку не зарагатаў, але і не спыніў гэткую абразу манаршае персоны.

Так, Караль Радзівіл ведаў, хто сапраўдны кароль у гэтым краі.

І калі ў Нясвіжы людзі палятуць, як птушкініхто не скажа, што гэта не цуд!

Вядома, ваявода тут жа распавёў, як уласнай персонай на паветраным караблі лётаў над Венецыяй і лавіў галубоў для адмысловага пірага. І выпадкова патрапіўся яму ў нерат паветраны цмок. Худы, бо прыляцеў проста з Кітая, за доўгую дарогу агаладаў. Аднымі жукамі ды верабямі харчаваўся. Пан Караль прывёз злоўленага цмока ў свой венецыянскі палац, і той пачаў несці яйкі. А тыя яйкіцалкам з самага цудоўнага малахіту. Вунь тыя чарачкі з яго зробленыя, на століку з чырвонага дрэва.

У гэтым месцы красамоўнага расповеду Пранціш ледзь не забыўся на тое, што трэба працягваць ківаць галавой з сурёзным і захопленым выглядам.

Лёдніку не зарагатаць удалося прасцейне да смеху доктару. Дасюль смерць асістэнткі і гора сына лічыў ледзь не сваёй віной. А тут зноў нагадалі.

 Часам пакутуеш не ад таго, што сказаў, але і ад таго, што не паспеў сказаць,  мармытаў доктар сабе пад нос, калі яны ўжо выходзілі з палаца разам з Давыдам, што іх дачакаўся.

На шчасце, ваявода, надаваўшы даручэнняў пра паветраную містэрыю, адпусціў Чорнага Доктара і ягонага сябрука з рэплікай «з табой усё адно піць нецікава, не ўмееш, пане каханку».

 Ты гэта да чаго, Бутрым?

Полацкі Фаўст горка ўздыхнуў:

 Гэта я наконт Праксэды. Я ж стараўся з ёй нават не размаўляць апошнія дні, позіркам не сустракацца. Не хацеў Алеся і Саламею раніць, дый ёй, думаў, будзе лягчэй з непатрэбным пачуццём справіцца.

 А сам справіўся?  рэзка папытаўся Пранціш.

Бутрым схіліў чорнасівую галаву.

 Цяпер і не ведаю, што адказаць. Кавалак душы ў мяне дакладна вырваны, з крывёй. Прамільгнула яркай знічкай дзяўчына наша.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке