Рублеўская Людміла - Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара стр 53.

Шрифт
Фон

Тэрмінова ў Капанічы!

Праксэда спакавала рэчы і сядзела на куфры, сціснуўшы тонкія рукі. Алесь нервова хадзіў па здымным пакоі, паглядаючы на сваю чароўную даму пяшчотна і сумна.

А тая так і не змагла схаваць непатрэбнага позірку, якім сустрэла доктара.

Гэтак калісьці і на Вырвіча глядзелі. Светла-зялёныя вочы ягонай нявесты Раіны Міхалішыўны. З бязмежнай адданасцю і гэткай жа бязмежнай безнадзейнасцю.

Неба над Траецкім прадмесцем зрабілася шэрым, як брудная ануча. Відаць, вечарам паваліць снег. Прыслуга загружала куфры ў карэту.

Стралялі крокаў за дзвесце, з руінаў замка на тым беразе ракі. Стралкі ўмелыя, і зброя ў іх была самая лепшая, дарагая, прыстрэленая. Падобна, наразныя карабіны, замежная навінка.

А банда Чорнага Доктара на заснежаным дварыяк чарніцы ў парцалянавай місе.

Пранціш, быццам у страшным сне, бачыў, як павольна Бутрым падае, як адпаўзае за карэту, і за ім цягнецца крывавы след. Кулі ўспорвалі белыя апранахі зямлі. Аднаго каня паранілі, ён пачаў уздымацца на дыбкі, разам з напарнікам туды-сюды са страшным іржаннем валакаў карэту. Пранціш кінуўся да доктара, каб адцягнуць у бяспечнае месца. Апякло плячо. Навалачы! Вырвіч кінуўся за дрывотню і бездапаможна агледзеў наваколле. Адзін гайдук ляжаў ніцма, галавой на ганку, і ягоныя вочы ўжо ашклянелі. Гэта ж Грыцько, якога пані Тэрка ледзь не прадала ў рэкруты! Нядоўгай была ягоная воля.

Двое другіх гайдукоў прыхаваліся за рагом дома і пулялі ў белы свет, непрыцэльна, так, ад злосці і безнадзейнасці. Чарнявы Сцяцко дык увогуле выў, як дзікі звер, і каб бачыў перад сабой забойцу свайго братамусіць, зубамі парваў бы.

Бутрым, здаецца, спрабуе адпаўзці. Пранціш кінуўся да яго і ўсё-ткі адцягнуў за дровы. Чорны Доктар заціскаў рукою рану ў левым баку.

 Алесю дапамажы. Праксэда.

Пранціш агледзеўся: яму здавалася, што маладыя ў больш бяспечным месцы, чым Бутрым.

Дактаровіч моўчкі стаяў на каленях і прыціскаў да сябе захутаную ў серабрыстае футра жонку, кранаючыся вуснамі русявых валасоў. Яна ляжала ў яго абдоймах вельмі ціха, схаваўшы твар на грудзях. Адна яе рука звесілася. І Вырвіч з жахам усвядоміў, што вельмі неяк нязручна павернутая гэтая тонкая даланя.

Стрэлы між тым сціхлі. Цёмныя руіны замка здзекліва паглядалі чорнымі прагаламі на месцах вокнаў.

І больш не засталося нічога светлага пад гэтым шэрым небам, акрамя мёртвага снегу.

Раздзел пятнаццатыЗАЛАТЫЯ ПАЎЛІНЫ ВАЯВОДЫ

Паміж падстрыжаных у форме шароў і сэрцаў кустоў праносілася сюды-туды нешта бліскучае. Быццам зваряцелая камета не магла зразумець, дзе тут неба.

 Прабацька Абрам, ніяк не прывыкну.  сплюнуў чарнявы фацэт у наймодным французскім строісмешны каптан з кароткімі крысамі спераду і даўжэзнымі ззаду, белыя штаны, чырвоныя вузкія ботыамаль сабе бусел.  То малпа на капялюш абрынецца, то мядзведзь дзверы ў флігель адчыніць. Восьпаўлінаў пазалацілі!

 Добра, што не прыслугу,  меланхалічна азваўся дзюбаносы высокі змрочны тыпус у чорным простым каптане.  Нядаўна ледзь адратаваў такога херувімчыка. У Гарадзенскім тэатры ўздумалі ў спектаклі жывых дзетак пазалочанымі на сцэну пускаць. У вынікугіпатэрмія, атручванне арганізму. Добра, паспелі мне прывезці няшчаснае дзіця. А другое дзіця, дзяўчынка, памерланіхто ўвагі не звяртаў за кулісамі, як яна мучылася.

 Спадзяюся, нашаму князю такое не прыйдзе ў галаву,  перасмыкнуў плячыма фацэт.  Пакуль што ў нас усяго толькі Гібралтар.

Спадарожнікі фацэта, згаданы змрочны тыпус і ладны блакітнавокі шляхцюк,  утаропіліся ў яго з непаразуменнем.

 Ну, баталія марская рыхтуецца на Нясвіжскіх каналах,  цярпліва патлумачыў фацэт.  Ягамосць за мэту ўзяўдавесці кожнаму, асабліва каралю, што ён тут самы багаты і магутны, вось і выдумляе розныя фінфы.

 А ты, Давыдзе, як у Нясвіж трапіў?  русачубы блакітнавокі шляхцюк упэўнена крочыў па сцежцы, пасыпанай белым, як цукар, пяском.

 Ну, з Брастоўскімі давялося развітацца, добра, не прыбілі,  уздыхнуў Давыд.  А мая парфумаадметная на ўсё княства і каралеўства! Я магу намяшаць для пана ваяводы хоць пах эдэмскай слівы, хоць слязу русалкі. Ягамосць дужа мае сродкі любіць. Было каму рэкамендаваць, дзякуй пану Рысю.

Між тым параўняліся з афіцэрамі залатой харугвы, ваяводскай гвардыі. Дужыя шляхцюкі ў белых жупанах з залатымі гузікамі праводзілі гасцей падазронымі позіркамі.

 Ты не ведаеш, Давыд, што ад нас ягамосці трэба?  парушыў маўчанне малады шляхціц.

 Ніхто таго ведаць не можа, шаноўны пан Вырвіч,  запэўніў Давыд.  Бо з раніцы ў галаву нясвіжскаму ардынату прыходзіць адно, у абедіншае, а вечарам ён ужо гарлае: «Трубы і літаўры!» і патрабуе трэцяга.

Між тым дайшлі да ўвахода ў палац, і герб на фасадзе на ўсе бакі свету трубіў пра веліч уладара.

 Ягамосці пан Баўтрамей Лёднік, чалец Адукацыйнай камісіі, і пан Пранціш Вырвіч з Капаніч, да ягонай яснавяльможнай мосці!

Пранціш сумна ўсміхнуўся: вось і дажыў, што імя ягонага былога слугі абвяшчаюць перад ягоным імем, нашчадка Палямона!

 Галоўнае, не спрачайцеся з ваяводай і не смейцеся, калі пачне казкі баяць.  ціха шапнуў Давыд і з пачцівай усмешкай паспяшаўся да купкі расфуфыраных панечак, як ёсцьаматарак выбітной парфумы.

Гаспадыні ў палацы не быловаявода развёўся з пані Тэрэзай са Ржавускіх, і даволі гучна. Але дамы фраўцымеру прысутнічалі, як жа без кабетаў пры двары. Дый шаноўная сястра ваяводы, пані Тэафіля Мараўская, нярэдка тут гасцявала. Кажуць, магла і братку свайго перамагчы ў Бахусавым спаборніцтве.

 А, вось і мой доктар.

Пане Каханку, самы багаты чалавек у краіне, што амаль памерла, раскінуўся ў фатэлі ў самым заквэцаным белым жупане, які каля жывата нагадваў расфарбаваны глобус. Ля ног пана ляжаў сетэр, ягоны ўлюбёнец, па левую руку пагойдваўся незразумелы тыпус, лысы, бязвусы, худы, як пуга. Як толькі зрэнкі тыпуса, што мітусіліся, быццам шарык рулеткі, спыніліся на доктары, тыпус перамяніўся. Ягоны твар яшчэ больш выцягнуўся, вусны набылі пагардлівую складку, нос нібыта загнуўся ўніз. Двое палацавых лізунчыкаў, што шыліся ля ардыната, выбухнулі ліслівым рогатам. Ваявода перавёў позірк на лысага дзівака, на доктара, і таксама зарагатаў: крыўляка вельмі дакладна пераняў знешнасць Лёдніка.

 Не крыўдуйце на майго блазна, вашымосці, ён нямы, але на штукарствы ўсялякія здатны. Цішэй, цішэй, Пшчольчык, а то гэты пагрозны доктар табе клісцір паставіць. Ён ведаеш, як спрытна ставіць клісціры?

Баўтрамей пачціва перачакаў, пакуль уладар і ягоная світа адсмяюцца, а блазан прымаў ганарыстыя паставы і кідаў перабольшана пагрозныя позіркі.

 Рады служыць вашай княскай мосці.

Вырвіч прамовіў нешта гэткае ж пачцівае.

 Гэта праўда, доктар, што ты маю былую жонку, гадзюку, лекаваў?

Лёднік зноў пакланіўся:

 Ялекар, вашамосць, я мушу дапамагаць кожнаму, хто мае ў тым патрэбу.

 Ну-ну  князь пагрозна выкаціў на доктара пукатыя мутна-блакітныя вочы.  Хіба не твой сын абвінавачваў Тэрэзу ў судзе, што яна забіла ягоную маладую жонку? А потым нейкую лухту нёс пра падмену майго стрыечнага брата?

Лёднік не змяніўся ні рысачкай.

 Мой сынмалады, гарачы юнак. Гора адняло ў яго асцярогу. У нас былі падставы меркаваць, што да нападу на нашу сямю былі датычныя альбо яемосць пані Тэрэза, альбо пан Міхал Брастоўскі, цесць майго сына, альбо пан Юзаф, староста Менскі. Але доказаў аказалася недастаткова.

 Яшчэ б!  фыркнуў князь.  Уздумалі, шарачкі бязродныя, з князямі вадзіцца. Навука вам наперад. Радуйцеся, што за паклёп да ганебнага слупа не выставілі.

 Выставілі, вашамосць,  меланхалічна абвесціў Лёднік.  Мяне.

 Ты ж нібыта маеш патэнт на шляхецтва?  троху здзівіўся пан Караль.

 Гэта было не па суду. Бутрым узяў на сябе ўсю віну за словы сына,  паспяшаўся патлумачыць Пранціш.  Паколькі абраза была адразу некалькіх уплывовых асобстаросты менскага з ягоным братам, падскарбія літоўскага, пані Тэрэзы са Ржавускіх, тыя настойвалі на пазбаўленні маёмасці і гонару. А тады каб Баўтрамей адказаў не па артыкуле дваццаць сем трэцяга раздзела Статута, а па артыкуле дваццаць два, як бы не шляхціц абразіў шляхціцапакаранне ля ганебнага слупа. Але ўрэшце пагадзіліся вырашыць справу прыватным чынам. Маёмасць і шляхецтва застаюцца ў сямі, доктар Лёднік аддаецца на волю пана Міхала Брастоўскага. Абражаныя асобы засталіся задаволеныя сатысфакцыяй і прынесенымі выбачэннямі.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке