Рублеўская Людміла - Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара стр 52.

Шрифт
Фон

Калі адышліся далей да Свіслачы і ўпэўніліся, што шпегаў побач няма, Лёднік распавёў. Усё-ткі зрабілі яго пасярэднікам паміж магнатамі. Яму належала сустрэцца з таемным пасланцом ад Пане Каханку і перадаць прапановы ад караля. Хацятс-с!  які кароль? Які Радзівіл? Вядома, яны ні пры чым, ведаць не ведаюць пра перамовы, свой гонар берагуць.

Патрэбны дом на Францысканскай, аднапавярховая камяніца з зялёным дахам, ахоўвалася не горш, чым каралеўская скарбніца. Прычым шляхта, што мітусілася ў двары, насіла колеры Радзівілаў, а некалькі белых з чырвоным жупаноў сведчыла, што тут прысутнічаюць альбанчыкі. Ого, відаць, і сапраўды Радзівілаўскія сілы гуртуюцца да вяртання правадыра.

Зрэшты, варта было Бутрыму махнуць канвертам, атрыманым ад Тызенгаўза, гасцей ледзь не бегма праводзілі ў дом.

 Пан доктар-магік! Пан Аляксандр! Пан Вырвіч! Хэй-хо! А я страляць з арбалета навучылася!

Пранціш вылупіўся і ледзь не ўшчыкнуў сябе, каб праверыць, ці не спіць. Паненка Рэгіна Агалінская ў блакітнай сукенцы ў дробныя гарохі, без крыналінаў і шлейфаў, ззяла рудымі валасамі, рабацінкамі і ўсё яшчэ шчарбатай усмешкай.

А вось і татухна руды.

 Вітаю вашамосцяў! Ну што, доктар, ніяк не разбягуцца нашыя сцяжынкі?

Пан Гервасій Агалінскі ў неахайна падпяразаным жупане трымаў куфаль, як антычны Вакх.

 А што за прыўкрасная паненка з вамі?

Аляксандр урачыста пакланіўся.

 Дазвольце прадставіць, вашамосць: мая жонка, пані Праксэда з Брастоўскіх.

 Што? Як вы маглі, вашамосць!  ад віску Рэгінкі ажно шкельцы ў шыбах задрыжэлі.  Вы павінны былі чакаць майго паўналецця! Здраднік!

На тое, каб калі не супакоіць панну, дык хаця б змусіць не верашчаць, давялося страціць два рэшаты часу. Калі абражаная паненка нарэшце сышла, Праксэда выпадкова заўважыла на сваёй смарагдавай спадніцы пляму сажы, падобную па форме да велізарнага кажана.

Калі толькі паспела амерыканачка!

Нарэшце дайшло да справы.

І інтрыга тут закручвалася наступная. Ягамосць Караль Радзівіл, паколькі ягоныя іерыхонскія трубы выявіліся слабаватымі, намацаў у перамовах з каралеўскім дваром яшчэ адну магчымасць для гандлю. Зараз Тызенгаўза больш за ўсё непакоіў князь Багінскі. Шпегі дакладвалі, што ён змоўшчык, і збірае новую канфедэрацыю. Але цяпер дзейнічае яшчэ больш нахабна, бо амаль парадніўся з расейскім паслом Штакельбергам. З якім у Панятоўскага зараз былі адносіны нацягнутыя, як струны арфы. І не выключана, што пасол вырашыць гуляць у палітычныя гульні на пару са сваім новым сваяком, вялікім гетманам. Панятоўскі, кароль батлеечны, пасядзіць пакуль на цацачным троне, а вось падскарбія надворнага Тызенгаўза дакладна папхнуць. Таму тэрмінова трэба разбурыць гэты небяспечны саюз, пасварыць Багінскага і Штакельберга. А Пане Каханку выдатна ведаў такі спосаб. Паколькі ягоны здрадлівы альбанчык Агалінскі распавёў яму пра лёс сваёй дачкі.

Так што не паспелі амерыканцы далёка адплысці, у порце Бары іх перахапілі.

І заўтра чакаецца яшчэ адна сенсацыйная справа ў Трыбунале. І хтосьці з банды Чорнага Доктара мусіў выступіць сведкам. Распісаць, як жорстка абыходзіліся Багінскія і Брастоўскія з малой Рэгінкай, як яна ўцякла ў бядотным выглядзе ад апекуна, як адмаўлялася стаць нявестай Штакельберга.

Калі ўсё ўдасца, Пане Каханку атрымае ганаровае запрашэнне да вяртання на добрых умовах і літасціва яго прыме. Князю Багінскаму, каб выкараскацца з сітуацыі і вярнуць секвестраваныя маёнткі без дапамогі расейцаў, давядзецца раскашэліцца і шмат у чым прыцішыць амбіцыі.

Так што кароль атрымае абодвух самых небяспечных магнатаў утаймаванымі.

А бандзе Чорнага Доктара за спрыяннепадтрымка ўсемагутнага падскарбія. Які, дарэчы, даволі рэзка нагадаў доктару Лёдніку, што той па-ранейшаму зяўляецца чальцом Адукацыйнай камісіі і Неўсыпальнай каралеўскай рады, і цяпер, калі непаразуменні з законам вырашаныя, можа пакінуць свой пост толькі ў выпадку дзяржаўнай здрады. З адпаведнымі наступствамі. Ягамосць падканцлер Іяхім Храптовіч, старшыня камісіі, ужо чакае нядбайнага падначаленага з дакладам.

Дзе ж раней гэтыя камандзіры былі, пакінуўшы каштоўнага чальца рады на зядзенне магнатам?

Паміж ражном і агнём застаецца толькі засмажыцца.

 Вось што, сведчыць у судзе буду я,  заявіў Пранціш.  Я ні ад Брастоўскага, ні ад Багінскага не залежу.

 Дарэчы, заўтра падедзе брат пана Міхала, пан Адам,  весела ўсміхнуўся Агалінскі.  Мы з ім знаёмыя добра, ён дапаможа, калі што, свайго братку ўтаймаваць. Сумленны патрыёт! Даведаўся, што Полацак расейцы пазбаўляюць магдэбургскага права, і адмовіўся ад пасады старосты. Невялікі гонар зганьбаваным горадам кіраваць ад імя ганебных уладаў! Нічога, ягамосць Караль вернеццау шляхты тутэйшай надзея зявіцца!

 Дык што, пан Гервасій, вырашыў застацца?  зацікавіўся Пранціш.

Амерыканец дапіў келіх і са шкадобай зазірнуў у ягоную шкляную пустэчу.

 Ды я б застаўся, але ж Паланэйка і сын там, за акіянам Каб сужонка яшчэ чаго без мяне не ўтварыла  з няёмкасцю перхануў Агалінскі.  Увесь гэты час баяўся, каб яна сюды не ірванула. Тады не разблыталіся б. Зноў жа, з ангельцамі вайна. Трэба армію збіраць. Я ў Італіі сустрэў аднаго добрага хлапца, Тадзіка Касцюшку. Ён якраз не пры справахуявіце сабе, закахаўся ў дачку свайго працадаўцы Сасноўскага так, што паспрабаваў яе звезці. Але закаханых выкрыліміж іншым, не без дапамогі Станіслава Панятоўскага, Цялка няшчаснага, якому па старым сяброўстве Тадэвуш сардэчныя справы адкрываў. Збілі небараку слугі ды кінулі, як смяццё. А ён у вайсковай справегеній! Угаварыў яго, паедзе ў Амерыку. Дык яго звабіўа сам што, у гарохі?

Страшэнны грукат, звон пабітага шкла, спалоханыя выкрыкі прыслугі і адчайны вэрхал курэй, гусей, сабак ды дамавікоў змусілі ўсіх кінуцца на двор. Паненка Рэгінка, захутаная ў белае заечае футрачка, трымала ў руках арбалет, з якога толькі што трапна пацэліла. Гаспадары гэтага дома паддаліся агульнай модзе і прыбудавалі невялічкае крыло для вырошчвання ўсялякай экзотыкі. І зараз дзякучы арандатарам гэтая экзотыка махала зялёным голлем на марозе і развітвалася з аранжарэйным кароткім шчасцем.

У вачах амерыканачкі блішчэлі непралітыя слёзы, а вусны былі злосна падціснутыя.

 Ого, які паляўнічы расце!  грымнуў пан Агалінскі, падцягваючы пас.  На мядзведзяў са мной хутка пойдзеш, вавёрачка!

 Алесь, знікаў бы ты адсюль з сужонкай,  ціха шапнуў Пранцысь на вуха хлапцу.  А то яшчэ атрымаеш стралой паміж вачэй ад няздзейсненай нявесты.

 Ты толькі руку прамей трымай, калі мецішся, вавёрачка, вось так.  чуўся за спінай аптымістычны голас Амерыканца, і зараз жа зноў пачуўся гук пабітага шкла.

Не лёс расці ў Менску лімонам, панове.

І зноў кружлялі над пляцам Волі белыя і чорныя, вароны і галубы. І зноў гарлала пяная шляхта, і незразумела было, хто на чыім баку, таму што тыя, каму не паспелі заплаціць, жадалі падтрымаць пераможцу, а для гэтага трэба было загадзя вылічыць сыход справы. Два блізнюкі, Адам і Міхал, мераліся ненавіснымі позіркамі, а прыдворныя аднаго і другога задзіраліся і прызначалі двубоі.

Князь Багінскі, вядома ж, не прыехаўяк ён мог пакінуць свой цудоўны тэатр і арфу з удасканаленай педаллю! Яго інтарэсы прадстаўляў пан Міхал. І даволі няўдала. Бо законнік Лапацінскі нават слухаць не захацеў, як гэта пры жывым бацьку можна супраць ягонай волі прызначыць дзіцяці іншага бацьку. Здрада сармацкім ідэалам!

Расейскія афіцэры перашэптваліся, і, несумненна, вельмі хутка пасол Штакельберг даведаецца пра фіяска з заручынамі.

Пан Агалінскі ззяў. Рэгінка кранула паноў суддзяў расповедамі пра свае няшчасці. Пан Антоній Тызенгаўз сядзеў з фізіяноміяй задаволенай, як кот, што задраў тлустую птушку.

Толькі Баўтрамей Лёднік быў сумны. Дый Пранціш, нягледзячы на красамоўны выступ у якасці сведкі, не адчуваў аніякай радасці.

Да таго ж на выхадзе з судовага дома падбег Давыд і прашаптаў, што меў размову з катам Ігнарусам. Нейкую дзіўную ды плыткую, усю на філасофскіх алюзіях. Усё пра той жа Харонаў човен, з якога па сваёй волі не сыходзяць.

На пляцы, дзе стаялі ганебныя слупы, груганнём збіраўся народ. Кагосьці зараз будуць лупцаваць.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке