Рублеўская Людміла - Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара стр 51.

Шрифт
Фон

Цёмныя вочы Алеся ўсё-ткі былі на праменьчык святлей ад бацькавых.

 Даруйце, што адразу не прызнаўся. Грэх на мне.

Брастоўскі пагардліва акінуў паглядам худую постаць юнака.

 «Зяцёк», лярва падкалодная. Смаркач. Зарана кукарэцыямі заняўся. У суд, як абяцаў, не пацягнуале шлюбу гэтаму не быць. Згоды не дам ніколі. Каб маё імя згадвалі побач з вашым быдлячым імем

І дадаў штось такое брыдкае пра Праксэду, што Алесь ускочыўледзь удвух доктар з Пранцішам назад яго на лаву ўсадзілі.

 Шаноўнае панства, гнеўне самы лепшы маршалак нават на самым маленькім сойме,  прымірэнча завёў Пранціш.

 Я магу выкупіць у вас Праксэду,  раптам рэзка заявіў доктар.

Пан Міхал скептычна варухнуў бровамі.

 Хіба што абмяняеш яе на сябе. Мой Ігнарус у сутарэннях з тваім удзелам такія спектаклі для мяне разыгрываў бы А ў антрактах ты мае каштоўныя камяні павялічыш. І золата каб наварыць з жалеза. Шкада, раней ад злосці не падумаў цябе для гэтага скарыстаць.

На твары князя нават нейкі мройны выраз зявіўся.

 Дык што ты можаш мне прапанаваць за камплянацыю?

 Тое, дзеля чаго вы нас пасылалі ў Венецыю.

Вырвіч і Алесь, якія сядзелі абапал Чорнага Доктара, агаломшана скрыжавалі на ім позіркі.

Гэта яшчэ што за імправізацыя?

 Але ж мне даклалі, што трубу святога Георгія ніхто не знайшоў. Так?  зірнуў князь на канфідэнта.

 Так, вашамосць! Быў папяровы скрутак, які рассыпаўся.  ахвотна нагадаў пацукападобны.  Людзі пана Антонія і пані Тэрэзы аднолькава распавядалі, значыць, праўда. Тое, што малады чалавек,  канфідэнт кіўнуў у бок Алеся,  неверагодным чынам здабыў з таемніка на вяршыні калоны, пан доктар паклаў перад абразом Маткі Божай у нейкім венецыянскім дворыку.

Міхал Брастоўскі запытальна ўтаропіўся ў Лёдніка.

 Мы ўсе памыляліся, калі лічылі, што шафаргэта нейкае матэрыяльнае ўвасабленне,  цярпліва паўтарыў свае тэорыі Чорны Доктар.  Труба, рог, музычны інструмент, зброя. Насамрэч гэта слова. Божае слова. Вечнае і ўсемагутнае. На тым скрутку быў тэкст кнігі Эклезіяста. Марная марнасць, і ўсё мітусня пад сонцам. Алесь, дай томік скарынаўскі, які я табе падарыў.

Дактаровіч здзівіўся, але моўчкі палез у кішэню і дастаў кніжыцу, якую сапраўды звык паўсюль цягаць з сабою, як прасіў калісьці бацька. Баўтрамей з багавейлівасцю пагладзіў пашарпаную вокладку, разгарнуў.

 Ты што, доктар, уздумаў мяне зараз біблейскай мудрасцю гадаваць?  Брастоўскі сціснуў дзяржальна шаблі-карабэлы.

 І ў мудрасці ёсць матэрыяльныя знакі.

Баўтрамей раптам вельмі непачціва тузануў святую кнігу, так, што ледзь не напалам разадралася. І са шчыліны паміж скураным карэньчыкам і паперай выкалупаў нешта невялікае, круглае, падобнае да манеты.

 Пячатка святога Тарэла. На папірусе вісела. Не рог, але сапраўдная рэч продка яго каралеўскай мосці. І як на замовуз выявай цялка. Трэба?

Вось жук Бутрым. Хто б падумаў, што такі козыр у рукаве Скарыны прыхавае?

Брастоўскі напяўся, прагна ўглядаючыся ў свінцовы круглячок, які Бутрым прадбачліва трымаў падалей. Вядома, не такая эфектная здабыча, як уяўлялася. Але ж лепей, чым нічога. Пячатка міфічнага продка з радавым гербам. Калі пакласці ў шыкоўны рэлікварый Пан Міхал, падобна, узважыў усё як след, і

 Мяняемся.

І зедліва пасміхнуўся:

 Але пасагу не чакайце. Ні шэлега. Вам і так скарб прываліўПраксэда вучоная. Адзінае, што скажу,  не шкадуеш ты свайго сына, доктар.

Абвестку пра тое, што бакі дасягнулі згоды, адны віталі, другія сустрэлі расчараваным гудам. А пабіцца? А кагось да ганебнага слупа ці ў вежу паслаць?

І калі ўсё было нібыта вырашана наконт узгаднення неадпаведнага шлюбу, упёрся пан маршалак трыбунальскі Лапацінскі.

Законнік доўга разважаў пра заняпад нораваў і пра святасць Статутаў. Згадваў плюгаўствы, якія даводзіцца ў гэты жалезны век назіраць: то жонка ад мужа ўцякае, то дачка ад бацькі, то жэняцца неадпаведна ўзросту. Вось раней, у залаты век, пакуль малады чалавек не давядзе сваю годнасць у слаўных бітвах, не заслужыць добрай пасады, і не падумае жаніцца. Тым больш з асобай старэйшай за сябе, без пасагу і заганных для шляхетнай дзяўчыны паводзін. Дзеўка-лекарка! Куды свет коціцца!

Праксэда стаяла, ганарыста выпрастаўшыся і не гледзячы па бакаха гэта не так лёгка, калі ўсе на цябе зіркаюць ды абмяркоўваюць. Алесь рашуча ўзяў яе за руку, што выклікала яшчэ адзін няўхвальны позірк маршалка.

Пранціш разумеўтрэба ўжыць увесь судзейскі досвед. Ягоная гарачая прамова, падмацаваная цытатамі ды спасылкамі, нібыта пачала кранаць сэрцы. Але не ўсе.

 Вы, вашамосць пан Вырвіч, нават як былі суддзёй гродскім, не навучыліся ставіць закон вышэй пачуццяў,  вёў сваё Лапацінскі.  Расказвалі мне, як ваш кумпан, прысутны тут доктар, егіпецкіх змей суддзям паказваў ды мячом князя Глеба махаў. Артыкул Статутане аракул і не гараскоп, у ім мудрасць пачцівых продкаў

 Хіба ягамосць Лапацінскі не прызнае Божага прадвызначэння? Небасуддзя найвышэйшы ад чалавечых законаў!  ятрыўся Пранціш.  Здараецца, для справядлівага прысуду трэба ўлічыць надзвычайныя абставіны!

Маршалак пакрывіў бледныя вусны:

 Я добры хрысціянін, васпан. Вядома, веру ў знакі, што спасылаюцца зверху. Вось толькі ў дадзеным выпадку нешта я не бачу такога знаку.

І тут у шыбу нешта ўдарылася так гучна, што людзі мімаволі азірнуліся. Са звонам пасыпалася шкло, за акном мітусіліся чорныя цені варання А ў залу заляцеў белы галуб. Ляцеў ён вельмі мэтанакіравана і сеў на плячо панны Праксэды. Не зусім рахмана, а нават абурана палопаў крыламі. Добра, не абгадзіўся са страху, але супакоіўся і пачаў чысціць і ўкладваць пёркі.

Праксэда, хоць не завішчэла і не адхінулася, выглядала такой жа агаломшанай, як большасць прысутных. Значыць, не распавёў ёй мужанёк ліпавы пра свае магічныя здольнасці. А яны вось, наяве. Пранціш выдатна пазнаў гэты пільны цёмны позірк, якім Алесь глядзеў на чарговую паддоследную істоту. Бутрыму не трэба было тлумачыць, адкуль цудале ён толькі злёгку нахмурыўся.

 Ну вось вам і знак, пан Лапацінскі!  развёў рукамі Пранціш.

Ого, колькі цікавага распавядуць пра гэтую кадэнцыю Трыбунала, апошнюю ў Менску!

Цяпер Аляксандр Лёднік лічыўся законным сужонцам Праксэды. І найлепшае, што можна было зрабіць,  уцякаць адсюль як падалей, разам з таямніцамі, за якія забіваюць.

Вунь і пан староста Юзаф хуценька звёў свайго падменнага братку. І пані Тэрэза Радзівіл за імі кіруецца.

 Пан Лёднік, вас хоча неадкладна бачыць ягамосць падскарбі Антоні Тызенгаўз!

Каралеўскія гвардзейцылюдзі пачцівыя, асабліва калі пры шабельках, адмаўляць ім не хочацца.

 Я твайго бацьку пачакаю, а ты зводзь хутчэй сваю пані!  скамандаваў Вырвіч Алесю.

Але тут заўпарцілася Праксэда: разам сюды прыйшлі, разам сыдзем. Вядома, як яна свайго куміра кіне? Алесь сумна ўсміхнуўся.

Цікава, ці атрымаецца што ў гэтай пары?

І яшчэ Пранціш зразумеў, што так раздражняла яго ў панне Праксэдзе. Яна вельмі нагадвала ягоную былую нявесту, Раіну Міхалішыўну, прыгонную акцёрку. Разумная, высокая, гнуткая, іранічная. І ёй была адведзеная роля ахвяры. Але не будзе Праксэда прамяніста ўсміхацца, калі яе дратуюць. Увогуле не стане кагосьці счароўваць. Ці зіркне пагардліва, ці сцінецца і будзе маўчаць. Шмат іншых дробных неадпаведнасцяўзанадта высокая, занадта шэравокаяпакідалі адчуванне, быццам пабачыў згубленую дарагую табе рэч, а тады ўгледзеўсязусім не яна.

Між тым шляхта расцякалася з судовага дома стракатымі ручаінаміналежала выпіць за ўдала вырашаныя справы і пабіцца за няўдала вырашаныя. Званы на Святадухавым саборы дадалі срэбра ў гэты лютаўскі дзень.

Лёднік вярнуўся змрочны, але калі гэта ён сеяў усмешкі?

 Даручэнне. Ганаровае і слізкае. Мяне чакаюць у доме на Францысканскай.

Зразумела, ніхто Чорнага Доктара са слізкім даручэннем аднаго не адпусціў. І Праксэда адмовілася вяртацца дадому.

 Няма чаго хавацца! Наадваротняхай усе нас пабачаць, што мыжывыя, апраўданыя і нікога не баімося!

У словах вучонай дзеўкі была свая праўда.

Праксэда рашуча ўзяла Алеся пад руку. І банда Чорнага Доктара адправілася ў свет далейшых прыгодаў па стаптаным менскім снезе, і глядзелі ім услед пяныя шляхцюкі і цікаўныя мешчукі, а галубы кружлялі ў небе, і, напэўна, адзін сярод іх абураўся ды абураўся гвалтоўным сваім гасцяваннем у судовым доме.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке