Рублеўская Людміла - Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара стр 50.

Шрифт
Фон

Пан Лапацінскі запатрабаваў цішыні.

Пранціш, гледзячы ў трохі запалыя светлыя вочы законніка, не раўнуючы два ледзяшы, гучна нагадаў абставіны справы. І што выклікала ў яго, як суддзі, сумненні ў вінаватасці доктара Лёдніка.

 А вось і галоўны аргумент.

Да Пранціша ягоныя гайдукі падвялі захутаную ў плашч жанчыну. Тая скінула з галавы каптур, абвяла смелым шэрым позіркам публікупані Тэрэза ажно прыўстала з месца, а пан Міхал проста падскочыў, як пячкур на распаленай патэльні.

 ЯПраксэда з Брастоўскіх, вашыя мосці. Сведчу, што доктар Лёднік не забіваў мяне, і ніколі ні ён, ні ягоная жонка, мае дабрадзеі, не спрабавалі гэтага зрабіць і ўчыніць мне прыкрасць.

Ведаеце, што ў гэты момант падумала большасць прысутных?

Не пра тое, што ж насамрэч здарылася з дзяўчынай.

Не пра тое, што несправядліва асудзілі пана Лёдніка і выгналі суддзю Вырвіча.

А пра тое, як здорава будзе распавядаць пра гэтае здарэнне сёння ж увечары, і заўтра, і да канца жыццяу сямейным коле, за сяброўскім келіхам, у свецкім салоне. Як можна тым расповедам, прыкрашаным фантазійнымі дэталькамі, прыцягнуць да сябе падчас гасцявання ўвагу ўплывовага суседа.

Таму ў зале запанавала адносная цішаніхто не хацеў упусціць ні слова, толькі вочы цікаўнікаў ажно свяціліся.

 І дзе ж у такім разе вы знаходзіліся, вашамосць, увесь гэты час?

Праксэда не збянтэжылася ні на імгненне.

 Перапрашаю панства, але пан бацька змушаў мяне супраць маёй волі выйсці замуж за прысутнага тут яснавяльможнага пана Якуба Радзівіла. Не ў змозе знайсці належных для пачцівай жонкі пачуццяў, я наважылася збегчы і прысвяціла сябе догляду за хворымі ў шпіталі ў Гародні. Мая хросная маці, яемосць пані Тэрэза Радзівіл, даведалася пра мае няшчасці і забрала да сябе,  Праксэда павярнулася да хроснай, якая пачырванела так, што відаць нават скрозь бялілы.  А потым яемосць дапамагла мне зяднацца з пачцівым чалавекам, да якога я маю сардэчную схільнасць. Спадзяюся, яемосць пані Тэрэза пацвердзіць мае словы, бо мае вочы добра бачаць ману і праўду.

Праксэда зірнула на падстаўнога староставага брата і на самога пана старостувузкі доўгі твар гарбунка пайшоў чырвонымі плямамі. Утаропілася ў вырачаныя вочы хроснай. Пранціш падумаўці не надарыцца з той прыпадак, як у Белакамскім замку?

Але пані Тэрэза недарэмна была спрактыкаванай у палацавых інтрыгах. Гэта ў сваёй спачывальні яна магла не стрымлівацца. А тут на канумільёны Варта праклятай дзеўцы рэкнуць пра падмену.

 Як жа было не пашкадаваць бедную сіротку, з якой пан Міхал абыходзіўся вельмі сурова!

Хоць на блін словы маж.

І тут ускочыў князь Міхал.

Словы «лярва» і «курва» ў ягонай прамове пераважалі.

Закончыў патрабаваннем неадкладна вярнуць яму блудную дачку і пакараць усіх, хто меў дачыненне да ейных свавольстваў.

 Гэта немагчыма, вашамосць. Цяпер за яе адказваю я, яе законны муж, Аляксандр Баўтрамееў Ледніковіч.

 Што?!! Курва!

І лярва.

Абурэнню пана Брастоўскага можа і былі межы, але не ў гэтай зале. Судовым ледзь удалося змусіць пана сціхнуць і не зрываць паседжанне.

 Хто дазволіў жаніцца такому смаркачу?

 Я дазволіў. І адразу кажуад усялякага пасагу мы адмаўляемся.

Гучны суровы голас спрактыкаванага прафесара і раскаянага мага ўтаймаваў гармідар. Чорны Доктар прабіваўся да галоўнай сцэны трагікамедыі імкліва, як загартаваны клінок.

 Ядоктар Баўтрамей Лёднік. Я блаславіў шлюб майго сына Аляксандра з дзяўчынай, якую ён кахае.

Пан Антоній Тызенгаўз ажно выкрыкнуў з захапленнем:

 Ну я ж казаў калісьці, доктар, што ты жывучы, як прусак!

Пані Тэрка тузанулася, нібыта хацела яшчэ раз прыпаліць праклятага чараўніка. А ашмянскі кат усміхнуўся шырока, як перад місай найлепшых каўбасак.

Цяпер перад панамі-суддзямі паўсталі два прэцэдэнты: зняць з Баўтрамея Лёдніка абвінавачванне ў забойстве і вырашыць, ці законны шлюб панны Браставічанкі.

 А чыё ж цела знойдзена тады на Плябанскіх млынах, і чаму няшчасная была апранутая ў вопратку панны Брастоўскай?

Суддзя Лапацінскі задаў менавіта тое пытанне, на якім маглі паслізнуцца ўсе ўдзельнікі гульні. Але пані Тэрэза Радзівіл падаць не збіралася. А збіралася стаць каралевай. А можа ўладарыняй марскою. Але не менш.

 Калі я забрала сваю хросніцу, каб падарыць ёй новае, шчаснае жыццё, я прапанавала ёй новую вопратку, а ўсё старое, нават упрыгожванні, загадала аддаць жабракам. Вось на бяду сваю і скарысталася нейкая кабета.

І вось ці паверыш, што гэтая ўсмешлівая пані ў саетах яшчэ нядаўна пасадзіла Чорнага Доктара ў клетку і тыцкала ў яго распаленым прутом?

А позіркам свідруе, свідруе свайго нядаўняга вязня.

Між тым вырашылася самае відавочнаез Лёдніка знялі абвінавачванне ў забойстве. А як не зняць, калі ахвяра жывая? І сведкі зніклі, якія сцвярджалі, што бачылі доктара на Плябанскіх Млынах.

І па справядлівасцітрэба было б змусіць адказаць сапраўдную забойцу, акрутную пані Тэрку. Але супраць ветру не плюнеш. Як і што дакажаш? Дзе наймітаў шукаць, якія няшчасную прыслугу задушылі?

Мелі рацыю антычныя мудрацы, калі казалі, што законпавуціна, у якой заблытваецца муха і якую разрывае пчала.

Пан староста менскі сумна ківаў галавою і паўтараў: «Нешчасліва зоркі сышліся».

І касавурыўся на несапраўднага брата, які ахвотна прадаваў лыбы і відавочна не мог нарадавацца свайму княскаму становішчу. Дзівіўся на сыкгнеты, асцярожна пагладжваў тонкімі бледнымі пальцамі каштоўнае сабалінае футра Можа, у якой глухой вёсцы мурзатага дурнячка падабралі.

Пан Міхал Брастоўскі падмены заўважыць не могсапраўднага калеку Якуба некалькі чалавек толькі і бачылі. Затое пан выдатна зразумеў, што хаўрусніца нахабна яго падманула.

ГалоўнаеПраксэду абараніць.

 Вашыя мосці, дазвольце нам з панам Міхалам Брастоўскім абгаварыць сам-насам складаную сітуацыю, якая тычыцца нашых дзяцей. Магчыма, мы знойдзем палюбоўнае рашэнне.

Брастоўскі вылупіўся на Чорнага Доктара, як гандлярка Ніжняга Рынку на дзіўнага гарбатага звера вяльблуда, прыведзенага цыганамі на пляц.

Для сакрэтных перагавораў і куртуазных спатканняў заўсёднымі месцамі былі карэты. Світу пана Брастоўскага складаў ягоны канфідэнт, падобны да пацука, і, як ні дзіўна, ашмянскі кат, які хоць у карэту не палез, стаяў пачціва пад акном, але, здавалася, ягоны цень навісаў над перагаворшчыкамі.

 Не супакоюся, пакуль ты, доктар, не вернешся ва ўладанні майго Ігнаруса.

Брастоўскага калаціла ад гневу.

 Ну навошта вы так, вашамосць?  усміхнуўся як мага шчырэй Вырвіч.  Столькі несправядлівых абвінавачванняў. Вы б яшчэ прыдумалі нам удзел у выкраданні вашай пляменніцы панны Рэгіны!

Пранціш ступіў на вельмі тонкі лядок. Застаецца спадзявацца, што разлічыў крокі. Бо Брастоўскі збляднеў.

 Недарэчная выдумка. Мая пляменніца шчасліва гадуецца пад прыглядам сваёй цёткі ў маёнтку ў Ліфлянтах, яе старанна выхоўваюць, каб стала годнай жонкай графа Штакельберга.

Як па напісаным. Зразумела, калі Штакельбергі пранюхаюць, што нявесты нямане відаць Брастоўскаму мільённага крэдыту! Хутчэй за ўсё, і ад Багінскага прапажу прыёмнай дачкі схаваў, іначай войскі гетмана пад кожны куст зазіралі б. Бедны пан Міхал. Мала таго, што дачка такую свінню медычную падклала, і пляменніца туды ж.

 Не абражаем словы вашамосці недаверам,  блакітныя вочы Вырвіча былі сумленныя, як у палескага злодзея.  Але, магчыма, больш дакладнае месцазнаходжанне панны павінен ведаць яе родны бацька, пан Гервасій Агалінскі.

Брастоўскі ажно пачаў намацваць шаблю, ледзь стрымаўся.

 Ах вы, прайдзісветы. Былі ў мяне падазрэнні. Відаць, і без браткі Адама ўсё-ткі не абышлося, хоць мае людзі запэўнівалі, што панны ў яго ўладаннях няма. Добра, узамен за маўчанне пра ўцёкі паскудніцы Рэгіны я не буду прыцягваць да суда вас, Лёднікі. А мог бы. Не забыліся, што грошы ўзялі, а даручэнне ў Венецыі не выканалі? Самавольная жаніцьбаяк ні глядзі, злачынства. Да таго ж Праксэду, як я разумею, у схізму абярнулі. Хоць яна і так схізматычка была. «Зяднанне закаханых». Я тут за вярсту адчуваю круцельства.

 Вашамосць, той срэбны пярсцёнак, з надпісам «ад Лёдніка»  гэта я панне падарыў!

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке