Рублеўская Людміла - Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара стр 48.

Шрифт
Фон

З аднаго боку, той угневаецца на пані Тэрэзу Ржавускую і пана Юзафа, былых хаўруснікаў, якія яго падманулі ды ажанілі свайго калеку з іншай дзеўкай, а яго змусілі разбірацца з фальшывым забойствам дачкі. І гэта на руку.

З другога боку, ён страшэнна ўгневаны на дачку, якая сваімі ўцёкамі пазбавіла татку-банкрута добрага ўзнагароджання за гэты доўгачаканы шлюб.

Так што Праксэду чакаў сумны лёсці аддацца пад бацькаву цяжкую руку, ці хавацца ўсё жыццё. Якія там універсітэты.

 Права бацькі на дзяўчыну можа аспрэчыць толькі законны сужэнец. Так, калі яна выйшла замуж без згоды бацькі, той можа звярнуцца ў суд, каб пакаралі таго, хто звёз дачку. Але і ў такім выпадку шлюб не разарвуць. Толькі пасагу пазбавяць,  задумліва прамовіў Пранціш, перабіраючы ў памяці судзейскую сваю практыку.  Пазалетась разбіралі справу шляхціца Намыслоўскага, які скардзіўся, што дачка ўцякла і пайшла пад вянец з адным латругам. Але дзеўка заявіла ў судзе, што збегла, бо бацька хацеў выдаць яе замуж супраць ейнай волі за нейкага старога. А гэта парушэнне Статуту. Ды яшчэ яе цётухна засведчыла, што была на вянчанні, маладажонаў блаславіла. І тых цалкам апраўдалі. Нават абавязалі бацьку выплаціць даччын пасаг.

 І да чаго ты гэта гаворыш?  сярдзіта нахмурыўся Лёднік.  У панны Праксэды мужа няма, і мы яго з-пад стала зараз не дастанем.

 Навошта з-пад стала. Можна і за сталом пашукаць,  вельмі сурёзна прамовіў Алесь.

Пранціш аж заперхаўся.

 Ты ж гэта не напраўду, хлопец?  агучыў агульнае пытанне пан Гараўскі.

Здавалася, пальмы на ўсходніх карцінах пакоя ўзмахнулі ў гэткім жа здзіўленні разлапістымі лістамі, падобнымі да папараці.

 Вядома, я не прашу панну разглядаць мяне як мужа,  не збянтэжыўся й на валасіну Алесь.  Але нейкі час in nomine лічыцца ім я магу, каб прадстаўляць інтарэсы панны.

 Нешта мне гэта нагадвае,  прамармытала Дамініка, кінуўшы скоса погляд на мужанька.

Пранціш толькі хмыкнуў: ну так, калісьці ён гэтаксама абвесціў сябе жаніхом панны Дамінікі Гараўскай, каб выратаваць яе з палону. Думаўфіктыўны шлюб, паненка пры першай жа нагодзе запатрабуе разводу. А вось што выйшла.

 Усё аднопан Аляксандр не дасягнуў шлюбнага ўзросту, з боку панны Праксэды ніхто дамову не засведчыць. За самавольны шлюб таксама адказнасць ёсць,  уздыхнуў Пранціш.

 Мне амаль васямнаццаць,  упарціўся дактаровіч.  Калі мой бацька паручыццаабвянчаюць. У нас у акадэміі адзін студэнт ажаніўся яшчэ ў чатырнаццаць гадоўкаб маёнтак не страціць. Бацька быў як бы ягоным прадстаўніком. Не ў інтымным сэнсе, вядома.  збянтэжыўся юнак, заўважыўшы, як перасмыкнуліся Бутрым і Саламея.

 Гэта гэта перасягае ўсе межы! Выбачайце, але я дастаткова нашкодзіла вашай сямі. Давайце прыпынім гэты трагіфарс.

Праксэда ўскочыла, забыўшыся, што сядзела без павязкі, і шырокім крокамда дзвярэй

А дактаровічнаперарэз.

 Калі вы назавецеся маёй жонкай, усе брудныя плёткі пра нашу сямю і прыпыняцца. Пры дапамозе сведкаў дакажам, што з боку пана Міхала Брастоўскага адбыўся гвалт над вашай воляй. Можна спаслацца на блаславенне вашай хроснай маці, пані Тэрэзы Радзівіл, якая дапамагла вам пазбегнуць шлюбу з хворым і адпусціла з намі. Калі штоі да пана Адама Брастоўскага, вашага дзядзькі, звернемся. Ну, наважвайцеся! Для мяне гэта ні разу не ахвяра. Хутчэйдля вас.

Вырвіч пацёр лоб.

 А што, можа выгарэць. Пані Тэрэза не адмовіцца пад прысягай, што абяцала скасаваць заручыны з Якубам Радзівілам і звезла Праксэду, і пры сведках блаславіла ехаць з намі з Белакамскага замка. І пан Адам падцерці нос брату заўсёды рады. Заступіцца за пляменніцу.

Гараўскі задумліва пыхнуў кальянам.

 І статус паненкі ў вашай бандзе акрэсліцца. А то хто яна вам? Чаму за яе заступаецеся? Любы спытае. Кепска, што розніца ва ўзросце. Праўда, у наш сапсаваны час не здзівяцца, хіба трохі пасмяюццаажаніўся са старой. Але ёсць рознасць у паходжанні. Вы, панства Лёднікі, выбачайце, шляхціцы па патэнце. А Брастоўскіярод старажытны, магнаты. За неадпаведнасць жаніха нявесце яго могуць і пасадзіць.

 Я ніколі не лічыла сябе вышэйшай па паходжанні,  ваяўніча запярэчыла Праксэда.  Кроў ва ўсіх аднолькава чырвоная, блакітнай нават у рыб няма. Мая маці была простай дзяўчынай з Кёнігсберга. Дачкой школьнага настаўніка. Прыгажосці, казалі, неверагоднай, таму прыезджы арыстакрат і ашалеў ад кахання. На жаль, яна рана памерла. А пан Міхал пра маё існаванне і не ўспамінаў. Хлапчукі на нашай вуліцы мяне дражнілі бастардкай.

 Але з вашай маці пан Міхал вянчаўся?  удакладніў Вырвіч, бо далікатнічаць не выпадала.

 Так. У кірсе. Абрад праводзіў мой дзед, пастар. Паколькі пан Міхал каталік, не ведаю, наколькі мае вагу той шлюб. Я і з сястрой сваёй Барбарай нават ні разу не бачылася. І з бацькам нячаста. Я ж так, вяхотка, якую дасталі для бруднай працы.

 Яшчэ перашкодаЛёднікі праваслаўныя, а паненкакаталічка.

 Уніятка. Такая была ўмова майго дзеда.

Пан Гараўскі выпусціў яшчэ адно колца вохкага кальяннага дыму.

 А ў святую праваслаўную веру не адмовілася б перайсці?

 Бог адзін, вашамосць.

Што ж, прынамсі, цяпер за такі пераход смяротнае пакаранне адмянілі. Да таго ж, не агледзешсяпаны ў далучанай да імперыі дзяржаве адзін перад адным веру памяняюць, як калісьці папераходзілі ў касцёл, абы пры ўладзе застацца.

Саламея падышла да разгубленага старэйшага Лёдніка, сустрэлася з ім вачыма. Нейкі час сужонцы нібыта вялі маўклівую размову.

 Хай станецца,  важка прамовіў Бутрым.  Бласлаўляю.

Праксэду нібыта выцялі па спіне. Яна рэзка павярнулася і зірнула на доктара, нібыта сапраўды раптоўна аслепла. Яе вусны дрыжэлі.

 Вашамосць, я і пакрыўдзіцца магу,  з горкім гумарам, які нядаўна засвоіў, прамовіў Алесь патэнцыйнай нявесце ў спіну.  Вы так трасецеся ад адной думкі назвацца, хай умоўна, маёй жонкай, быццам я пацук альбо рапуха.

Праксэда сутаргава ўцягнула паветра, сціснула тонкія рукі і ганарыста задрала падбароддзе.

 Пацукі і рапухіістоты мілыя і вельмі разумныя, ці ж вам не ведаць, вашамосць. А псаваць вам жыццё

 Ну, гэта што лічыць за псоту,  усміхнуўся Аляксандр-дактаровіч.  Дурны хлапчыска Ланцэлот, я ўсё разумею. Але давайце як-небудзь пераадолейце сябе. Даю слова, нат не дакрануся да вас Па ўніверсітэтах можам разам паехаць, не трэба будзе пераапранацца ў мужчынскае. А як толькі стане магчыма, шлюб скасуем.

Праксэда бездапаможна азірнулася на старэйшага Лёдніка, той ледзь заўважна кіўнуў галавою. Вучоная паненка моўчкі насунула на вочы павязку, на гэты разз шаўковай стракатай хусткі, якіх у доме Гараўскіх было, як сушанай плоткі ў зацятага рыбара. Нібыта лягчэй гаварыць, не бачачы.

 Я не ведаю людзей, лепшых за вас, панства Лёднікі. Я шкадую, што вы падабралі мяне аднойчы на вуліцах Гародні, і тым займелі столькі няшчасцяў. Адзінае, чым магу аддзячыць,  даверыць вам свой лёс. Мой дзед-пастар вучыў: супраць усяго можна выстаяць, акрамя дабрыні.

 Тое ж кажа Жан Жак Русо, вашамосць,  ціха прамовіў Алесь.  Не трэба так пераймацца. Мы пройдзем праз усе выпрабаванні разам. Вы акажаце мне гонар назвацца маёй нявестай?

Праксэда сцягнула павязку, угледзелася ў аблічча юнаказноў нібыта пазнавала штосьці знаёмае.

 Ну, пярсцёнак вы мне ўжо дарылі.

І прыжмурылася хітравата:

 А вось каб канспекты лекцый з акадэміі Можаце нявесце такі прэзент зрабіць?

 Хіба за першы курс. За другі ў канвенце пакінуў,  трохі збянтэжыўся дактаровіч.  Але пераказаць магу! Асабліва па прыродазнаўчых навуках. У нас чытаў пан Пачобут-Адляніцкі, у яго надзвычай цікавая тэорыя.

Вось, здаецца, і ўся рамантычная частка заручын.

А што, бачылі мы пышнейшыя, ды куды дурнейшыя.

А калядныя зоркі ззялі над разарваным краем гэтак жа зырка, як будуць свяціць, калі гэты край зяднаецца. І будзе зноў прададзены і забраны, і зноў вызваліцца і паўстане.

Раздзел чатырнаццатыАПОШНІ ТРЫБУНАЛ У МЕНСКУ

Стапталі снег ля Свіслачы аж да чорнай зямлі. Не цмокі. Паны-браты, жупаны-кунтушы. Цямнеюць абгрызеныя часам сцены менскага замка, пазяхае, прыкрываючыся суконным рукавом аблокаў, прывід князя Глеба, у ранішнім паветры водар гарэліцы, табакі і прадчуванне добрай бойкі. Як жа не пабіцца падчас Трыбуналу!

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке