Вырвіч сустрэўся вачыма са старэйшым Лёднікам. Што ж, вось і зясавалася, чый труп знайшлі на Плябанскіх млынах. Хутчэй за ўсё, менавіта заўважанае падабенства прыслугі з пляменніцай і навяло кручаную пані на страшны план.
За акном замільгалі дрэвы. Чорныя лапы ялін у белых шматках снегу. Карэта павярнула ўлева і раптам спынілася. Заіржалі коні, пачуліся злыя крыкі людзей. Калі Пранціш высунуўся, то пабачыў, што якраз за паваротам дарогу перагароджвае перакулены воз. Людзі ў адзежы, па якой не пазнаць, каму служацьале ясна, што не мужыкі, а жаўнерылаяліся з тымі, хто суправаджаў карэту. А вось і да бойкі дайшло. Захутаны да вачэй пан на белым аргамаку ўважліва назіраў за падзеямі здалёк.
Калі перад нядаўнімі гасцямі Белакамскага замка апынуліся асядланыя коні, марудзіць ніхто не стаў. Нават панна Праксэда з завязанымі сіняй стужкай вачыма з дапамогай Алеся ўскараскалася на чорнага гладкага жарэбчыка з выглядам самым рашучым. Хтосьці з варты паспрабаваў кінуцца наўздагон, але ўдар шабляй па галавепераканаўчы доказ перагледзець свае намеры.
Пан Ігнацы, аднак, дадумаўся ж засвяціцца на сваім адметным белым коніку. Цяпер зесць яго езуітса сланечнікавым алеем з нагоды посту.
Стаптаны ўчора снег за ноч прыцерушыла, цені ў шматлікіх выёмінах нагадвалі воспіны, што пабілі белы твар. На ўскрайку мястэчка, ля спаленай царквы, у шэрай хатцы, крытай трыснягом, Баўтрамей Лёднік абдымаў сваю Пенелопу. Ля дзвярэй высокая худая дзяўчына, што быццам не ведала, заставацца ці ўцякаць, з завязанымі вачыма, панурыўшы галаву, шаптала малітву. Цемнавокі юнак з сумным і ўжо трохі суровым абліччам стрымана ўсміхаўся.
А цяпер кажыце, што з вамі ўтварылі!
Саламея прыкмеціла і апёк на абліччы сына, і тое, што муж параненыхоць і стараўся не моршчыцца падчас абдоймаў. І што Праксэду не на марцыпанах гэтыя месяцы трымалі. Больш за ўсё спалохалася, што ў панны вочы завязаныя.
У тым і ёсць веліч добрых душаўне было й цені фальшу ў тым, як Саламея абдымала асістэнтку свайго мужа, радуючыся, што жывая, што выратаваная. І нават прабачэння прасіла. Зусім увагнаўшы ў слёзы бедную дзеўку.
Пранціш нават адчуў сябе няёмкаусе пабітыя-параненыя, адзін ён мацак. Затое ён пяшчотна абдымаў свайго Гіпацэнтаўра, верную прадзедаўскую шаблю. Нават у клінок яе пры спатканні пацалаваў. Вядома, адвярнуўшыся ад хамуйлы Лёдніка, які не цэніць шляхецкіх рэліквій.
Усё гатова да адезду, панове! Гэх, як жа рады вас усіх бачыць! Вой, а што такое з паннай? Вочы баляць?
Пранціш павярнуўся да дзвярэй. І ледзь не ўшчыкнуў сябе, каб упэўніцца, што не сон. А можа, Давыд зноў у нейкі балаган запісаўся? Жоўтыя штаны з ласінай скуры абцягвалі цыбатыя ногі. Боты былі чорныя, бліскучыя, высокія, таксама шчыльна па назе, збоку дзясятак залатых гузікаў. Кароткае бабровае футра, падпярэзанае літым пасам, падвітыя пудраныя валасы а-ля катаген і вялізны двухкутовы капялюш, што нагадваў перавернуты човен.
Аптэкар задаволена хмыкнуў, заўважыўшы погляды на сябе, гожага, пакруціўся з боку ў бок.
Найноўшая ангельская мода. Ягамосць палкоўнік фон Штоле толькі ў Львоў з Лондана вярнуўся, а я якраз удала вылечыў ягоныя фурункулы, што ад парыка ўтварыліся. Вось і разлічыўся са мной сваймі абноўкамі. Ну што, рушылі, пакуль зноў якая паляндра не ўчамярылася?
Давыд і Саламея на карэту не замахваліся, але два вазкі на палазах выкупілі зграбныя. За фурманаў узяліся з радасцю быць два дзецюкі, плячыстыя ды вусатыя парубкі-браты Сцяцко ды Грыцько, якім пагражаў продаж у аўстрыйскія рэкруты. Шлях да Капаніч, куды неабходна дабрацца, даволі доўгі. Якраз паспеюцца распавесціся ўсе прыгоды і няшчасці, настаіцца віно прабачэння, выпечацца хлеб надзеі.
І прагучыць аднойчы, пад вострымі каляднымі зорамі, выпадкова падслуханая размова:
Мне проста не пашанцавала, пан Аляксандр. Я ведаю аблічча свайго кахання. Але ў дачыненні да аднаго ягонага ўвасаблення я незваротна спазнілася, а для... магчымага другога ўвасабленнязявілася занадта рана.
У такім выпадкупроста пачакайце мяне трохі, панна Праксэда. Я пастараюся хутчэй старэць.
Да Калядаў усё-ткі паспелі прыехаць у Капанічы. Пару разоў па дарозе перакуліўшыся разам са Сцяцком ды Грыцьком і шчасцем сваім дарожным.
Давыд ад кампаніі аддзяліўся. На калядныя кірмашы ў Менск ягоныя памочнікі мусілі прывезці замоўленыя тавары, парфуму на вялізныя грошы. Якраз прасочыць, як ідзе гандаль, новыя знаёмствы завяжа, тое-сёе разведае.
Пранцішу пры поглядзе на знаёмы дом з анфіладай хапіла сораму пачырванець: успомніў картачны доўг у Кракаве. Далібог, адсудзіў бы кляты Лудус уладанні цесця даўжніка. Каб не Лёднік з яго більярднымі ўменнямі.
Апранула Дамініка Вырвічава з Гараўскіх венецыянскую сукенку карункавую, мужам праз усе цяжкасці вандроўкі прывезеную. А ў падоле, усеяным бліскучымі кветачкамідзірка прагрызена. Як ёсць пацук пастараўся. Мусіць, з жаўнераў Пацучынага Караля, якіх Алесь шыхтаваў.
Пасмяялася разумная жоначка, дэкляравала выправіць убор такім чынам, што яшчэ прыгажэй зробіцца.
Пані Вырвічава Лёдніку пры аперацыях асістэнткай была, ці ж ёй пацучынага следу баяцца?
Сафійка Лёднічанка чарнавокая вывела за ручку Яначку Вырвічавага блакітнавокага. Важная такая, гожая, у белай сукеначцы, з цёмнымі коскамі, каронай укладзенымі. Малы кавалер вачэй не адрывае, раток адкрыўшы, загады слухае.
І таўсманы слуга Лёднікаў Хвэлька тут жа быў, прыехаў сюды з Полацка з панначкай. Бутрым строга зыркнуў: зноў у Хвэлькі нос чырвоны, а піць жа яму нельга, пасадзіў быў пячонку ў колішняга гаспадара-пянтоса. Але ў Капанічах налівак-настоек, рабінаўкі-калінаўкі-анісаўкі цэлае возера Свіцязь.
І хоць ніколі не даглядаў пан Гараўскі грады, але гэтак жа, як ягоныя падданыя сяляне, паклікаў мароз куццю есці. Каб не памарозіў свавольнік гароды. І сена выпіралася пад ільняным абрусамяк у продкаў вялося. Мала што ты пан, які любіць турэцкую зброю і шаўковыя халаты, найперш тынашчадак сармацкага племя, ліцвін, які мусіць шанаваць Дзедавіцу.
Самая доўгая сцяблінка выцягнулася ў Аляксандра Лёдніка. Але хлопец толькі нахмурыўся: няўжо і тут пабачыў намёк, што прайшоў па жыццёвай дарозе менш, чым ягоная пульхра даміна? Якая, дарэчы, нават тут, за сталом, цярпліва сядзела ў павязцы на вачахзразумела, там былі дзіркі. Але ў тое, што панна не аслепла, мусілі быць пасвечаныя толькі надзейныя людзі. Таму Сафійка ўвесь час спачувальна гладзіла панну Праксэду па руцэ і раіла ўжыць адвар чабору, якім добра прамываць вочы.
А Яначка, пакуль не адправілі спаць, трохі псаваў урачысты настрой тым, што ўзяў за святочны стол ляльку, прывезеную бацькам з тае ж Венецыі, насатага злючага Арлекіна, і ўвесь час кратаў яго за нос, хітра паглядваў на доктара Баўтрамея Лёдніка і пахіхікваў.
У персідскім кабінеце Гараўскага, завешаным дыванамі, паўсюль стаялі металічныя вазы з доўгімі горламібыццам бліскучыя чаплі паселі. Невялікая вайсковая рада патанала ў вохкім дымегаспадар урачыста курыў кальян, толькі чалмы на палыселай макаўцы не хапала.
Вядома, трэба падавацца ў Трыбунал! пан Гараўскі нечакана падтрымаў Праксэду.
А як яшчэ шляхціцу гонар вярнуць, калі суд вынес ганебны вырак?
Толькі праз Трыбунал, які ў Залатым веку Вялікага Княства прыдумалі, каб кожны мог абскардзіць несправядлівасць.
Тым больш такая вось удачапраз месяц апірышча справядлівасці з Гародні, якую пан падскарбій Антоній Тызенгаўз упарта ператвараў у каралеўскую сталіцу, прыедзе ў Менск. Можа, апошні разкажуць, пазбавяць горад на Свіслачы прывілеі прымаць Трыбунальскі суд. І маршалкам там пан Мікалай Тадэвуш Лапацінскі, стражнік вялікі літоўскі, суровы законнік. З Чартарыйскімі, да партыі якіх належаў гарбаты Юзаф, маршалак цяпер у варажнечы, страшэнна не любіць усе пасяганні на Статут, спрадвечны закон Вялікага Княства. Плюгаўствам лічыць увядзенне новых мундзіраў, новых падаткаў, новых пасадаў, пазбаўленне вольнасцяў
Так, самае годнае, хоць і самае цяжкоеменавіта там, дзе быў вынесены прысуд, на вачах таго ж люду, апраўдацца. І Гараўскіх справа тычыцца наўпростбо і пан Пранціш Вырвіч несправядліва быў пазбаўлены судовага звання.
Адзіная, але амаль непераадольная перашкодаПраксэду павінны аддаць ейнаму бацьку, пану Міхалу Брастоўскаму.