Рублеўская Людміла - Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара стр 35.

Шрифт
Фон

Алесь пёр раскормленую пацучыху-парсючыху, за ім насцярожана рушылі старэйшы Лёднік і Вырвіч, іх ахоўвала пацучынае войска. Шэрыя хвалі віравалі вакол і гатовыя былі змесці, згрысці ўсё, што перашкодзіць шляху іхняй каралевы. Людзей герцага бы пацучыным хвастом змяло. Фон Рутгер, які, відаць, усвядоміў, што ягоныя гадаванцы яго больш не слухаюцца, адехаў у крэсле да дзвярэй.

 Я не памыліўся ў вас, гер Аляксандр. Яна нават мне не дазваляла ўзяць сябе на рукі. Шкада, што давядзецца вас пакараць.

Герцаг пацягнуўся да металёвага шчыта збоку ад дзвярэй, утырканага маленькімі падважнікамі. Пранціш і Бутрым не паспелі падбегчыуладар Норнберга тузануў адзін з іх:

 Шкада, такі чалавечы матэрыял знікне!

Нешта заскрыгатала, шэрыя воі замітусіліся, але чамусь не наважваліся кінуцца наперад. Паміж герцагам і стайняй пацукоў проста з падлогі выраслі вострыя дзіды густой рашоткі, а падлога пад нагамі падазрона задрыжэла. Па задаволеным сплюснутым абліччы фон Рутгера было зразумела: бунтаўнікоў зараз чакае смерць. Пакутлівая і непрадказальная.

Але да рашоткі, расштурхаўшы нагамі пацукоў, кінуўся Лёднік. Бутрым нічога не рабіў. Ён проста стаяў і глядзеў на герцага праз краты, трохі схіліўшы галаву і напружыўшы плечы. Раптам сплюснуты твар герцага перакрывіўся, нібыта ад страшэннай напругі. Фон Рутгер неяк дзіўна тузаўся, нібыта не ў змозе адарваць руку ад падважніка. З тонкіх бледных вуснаў вырывалася падобнае да пацучынага віскату:

 Не! Не! Не! Вы не зможаце! Я мацней за вас!

Лёднік стаяў і глядзеў, па ягонай скроні кацілася кропля поту. А рука герцага, нібыта супраць волі гаспадара, павярнула бліскучы стрыжань. Вострыя дзіды схаваліся, падлога перастала дрыжэць.

 Рушылі!  прахрыпеў Бутрым.

Фон Рутгер штосьці верашчаў услед, разгойдваючыся ў адчаі ў сваім крэсле. Вырвічу нават шкада беднага калеку зрабілася. Пацукі здрадзілі. Прыслуга разбеглася. А металёвыя балванышто з іх толку? Толькі здзіўляць ды палохаць.

З Норнберга выехалі, як вершнікі Апакаліпсісу. Усё жывое пахавалася. Брукаванку ўсцілаў тонкі бялюткі покрыў першага сняжку, кволага і даверлівага. А калі азірнуцца назадтолькі чорныя мокрыя камяні. Шэрае войска не пакідала за сабой і лапіку белі.

Толькі калі з вачэй зніклі вострыя дахі і муры праклятага горада, Алесь спешыўся, акуратна апусціў на зямлю сваю спадарожніцу. Пранціш адвярнуўся, каб не бачыць агіднай сцэны развітання: былы менскі суддзя нат за тысячу дукатаў не згадзіўся б гладзіць і абдымаць такую каралеву. Тая, здаецца, нават слязу пусціла з мутна-блакітнага вока.

Калі Вырвіч азірнуўся, мімаволі сплюнуў. І да канца жыцця будзе намагацца забыцца на відовішча: пацукі ўзвалілі на спіны сваю каралеву і паімчалі

 Куды яны?

Алесь выцер рукавом лоб.

 Не ведаю дакладна. Гэта ж як пошасць. Хацеў кудысь адправіцьне прыдумаў. Відаць, вернуцца да герцага. Там ежа, там іхнія хаткі. Вось толькі слухацца яго, як раней, яны наўрад ці будуць.

Так, у зграі законы жорсткія: правадыр, якога перамаглі, назаўжды страчвае ўладу.

Між тым Бутрым кінуўся да Алеся, памацаў даланёй лоб:

 Як сябе адчуваеш? Ліхаманка ёсць? Прасвятая Барагодзіца, заступіся. Пакажы руку.

Доктар мазаў нечым смярдзючым і жоўтым руку сына і ціха шаптаў малітву святому Панцеляймонудзякуй богу, і валізку, і іншыя рэчы знайшлі там жа, дзе і сваіх коней, рудога, гнядога ды варанога, а менавіта ў стайні герцагскага палаца. Ніхто, зразумела, не перашкаджаў, на чале пацучынага войска можна было хоць увесь палац вынесці.

Пранціш асабліва радаваўся, што ацалелі падарункі ў кайстры пры сядле: венецыянская сукенка для Дамінікі і Арлекін з парцалянавай галавой для Яначкі. Арлекін быў трохі падобны да старэйшага Лёдніка. Прынамсі, носам.

Алесь цярпліва зносіў маніпуляцыі, нясмела ўсміхнуўся:

 І ты не будзеш мяне лаяць за тое, што я ўжыў асаблівыя ўменні?

Чорны Доктар прытуліў да сябе сына:

 Мытыя, хто мы ёсць, што ж за гэта лаяць. Ты нас усіх выратаваў.  Бутрым цяжка ўздыхнуў.  Проста і табе давядзецца ўсё жыццё змагацца з цёмным бокам сваёй існасці. Будзем маліцца Госпаду і старацца выбіраць шляхі не тыя, што лягчэй, а тыя, што вядуць да ратунку душы.

Падумаў і дадаў удавана весела:

 Вось ужо не ведаў, што мой сын зробіцца Пацучыным Каралём.

Алесь незадаволена скрывіўся. А доктар павярнуўся да Пранціша і хутка прагаварыў:

 Трэба будзе адшукаць якое адасобленае жытло.

Сапраўды, воспа Невядома чым абернецца ўкус Жалезнага Пацука. Нездарма Чорны Доктар ледзь хавае жах.

Вырвіч удыхнуў марознае паветра, у якім адкульсьці зявіўся ледзь заўважны горкі прысмак дыму. Зусім як на Радзіме. Да якой яшчэ ехаць і ехаць.

Раздзел адзінаццатыЯК ВЫРВІЧ З ЛЁДНІКАМІ Ў ТАТРАХ ГАСЦЯВАЛІ

На гары Брокен часам можна пабачыць вялізную цёмную постаць з вясёлкай вакол галавы. Гару лічаць прытулкам ведзьмакоў.

Праўда, насамрэч падарожнікі бачылі той дябльскі прывід толькі з пэўнага месца ў гарах, і было гэта ўсяго толькі іх уласным ценем, адкінутым на аблокі.

Прынамсі, так Баўтрамей Лёднік тлумачыў, калі яны пачулі расповед спалоханага аўстрыяка ў нейкай прыдарожнай карчомцы. Вусы апавядальніка колеру саломы, з расінкамі піва варушыліся амаль як пацучыныя, і падслепаватыя вочы былі чырвоныя.

Добра, што сюды, па засыпанай снегам горнай сцяжынцы, заціснутай між соснаў, быццам белую нітку вецер заблытаў у сухім быльнягу, пацукі дакладна не дабяруцца. Хіба што ўпарты чалавек можа дапяць у гэтую хатку, за якую ледзь аблокі не чапляюцца. Не дарэмна Бутрым прыспешваўадехацца ад Норнберга як мага далей, пакуль Алеся не зваліла хвароба. Пранціш дык ужо думаўабышлося, не захварэе. За два тыдні, што хлапец пратрымаўся, дабраліся ажно ў Каралеўства Венгерскае, да Славакіі, у Татры. Мянялі коней, наймалі экіпажы за радзівілаўскае золата. Дзякуй богу, снег лёга на санях самая лепшая дарога. У Чэхію совацца нельга, кажуць, там яшчэ сяляне не скончылі бунтавацца, вайна суцэльная, не адны, дык другія прыбюць. А ў славакаўамаль як дома, нават мова да ліцвінскай падобная, і тварыяк у Дзярэчыне альбо Валожыне. І кумпякі ў карчомцы гэткія ж на смак.

Праўда, адукаваныя людцы, зусім як у Літве, каб паказаць, што не з мужыкоў, намагаюцца на іншай мове гаварыцьпа-чэшску ці нямецку. А мужыкі гэтак жа гаруюць, як ліцвінскія, і кумпякі бачаць на сваім стале рэдка.

Застацца ў карчомцы ці здымным доме, калі малодшаму Лёдніку ўсё-ткі зблажэла, пабаялісядаведаюцца, што ў аднаго з чужынцаў воспа, мірам не скончыцца. Добра, калі проста выганяць разам з хворым. А могуць і забіць як-небудзь акрутна, з рытуалам, каб пошасць не пачалася.

Вось Пранціш і парупіўся, знайшоў хацінку ў гарах, дзе ўлетку, мабыць, пастухі жывуць, а ў халады якія кантрабандысты. Бярвенні ў сценах здаровыя, печка спраўная. Дроваўда анёльскіх сурмаў хопіць, і на двары, і ў сенцах складзеныя.

Вырвіч так высока, у гарах, дык не жыў ні разу. Хоць куды бліжэй да падножжа, чым да вяршыньвунь яны, далёка-далёка ўверсе, беллю слепяць. Але ўсё роўна напачатку аж трохі вусцішна было. Здавалася, цябе абступілі пракаветныя волаты, і вось-вось скінуць, як парушынку, наліплую на рукаў. Прыпасы сюды адмысловыя людзі дастаўляюць, носічы называюцца. Вось адзін з іх, Юрай, цягнецца зараз па белай сцежцы, падобны здалёк да мураша. Узімку, калі пастухі спускаюцца з гор, носічам працы мала. Таму і наняўся той мужык ахвотна да падазроных пастаяльцаў валакацца, нават па снезе і ветры. Застаецца спадзявацца, што не шпег.

Бутрым стаяў побач, ля акна, і праз слюдзяное цьмянае шкельца пільна ўглядаўся ў чорную кропку, якая ўпарта рухалася ўверх, у іхні прытулак. Вырвіч скасавурыўся на былога слугу. А той змяніўся да крыўднага мала за ўсе гэтыя гады. Драпежны нос, чорныя патлы звісаюць, хіба пад вачыма цёмныя кругі. Ну так, гэтыя дні, як Алесь зваліўся, Пранціш бачыў доктара ці за прыгатаваннем лекаў, ці ля ложка сына, за малітвай. Ці спаў ён калі ўвогуле?

Дый не спрыяў настрою той халодны ветрык, што прабег між старымі сябрамі. Пранціш дасюль не мог вырашыць, як ставіцца да ўчынку Бутрыма. Здаецца, і з лепшых меркаванняў той былому гаспадару саслабленую заразу ў кроў кінуў. Ад пакутлівай смерці засцярог. Алевось так, не спытаўшы, не прызнаўшыся. Чаму ж сына свайго гэтак жа не прышчапіў ад воспы?

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке