Рублеўская Людміла - Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара стр 32.

Шрифт
Фон

Пацучыны Кароль пяшчотна пагладзіў стос часопісаў, якія ляжалі на краі стальніцы.

 Я ўсю маладосць патраціў на тое, каб набыць адукацыю. Вучыўся ў лепшых універсітэтах Еўропы, зразумела, пад чужым імем, бо герцаг Рутгерзгадзіцеся, занадта грувастка для студыёзуса. Авалодаў самымі найноўшымі методыкамі. І вось вярнуўся сюды пасля смерці бацькі. І хто я тут? Ніхто.

Герцаг кіўнуў Рыфэншталю, і той акуратна вывез з-за стала крэсла, на якім сядзеў гаспадар. Ногі, што бяссіла звісалі, былі непрапарцыянальна малыя і тонкія, мыскі чорных бліскучых чаравікаў глядзелі адзін на аднаго. Ясна было, што хадзіць Пацучыны Кароль не мог ніколі.

 Мяне не прымалі ўсурёз. Але, панове, у мяне мелася мэта,  светлыя вочы запалалі фанатычным агнём.  У мяне было дастаткова грошай і розуму, каб стаць сапраўдным уладаром. І я гэтага дасягнуў.

 На сённяшні дзень яго светласць самы багаты і ўплывовы чалавек у Баварыі,  важка прамовіў нечакана тонкім голасам Рыфэншталь.  Ніхто не наважваецца аспрэчыць ягоныя загады і нанесці яму шкоду.

 Я ўсяго толькі хацеў прынесці на сваю радзіму прагрэс,  сціпла ўдакладніў герцаг. Але відаць было, як яго распірае ад гонару.  І калі я даведаўся, што ўсё наваколле Норнберга ахоплена пошасцю, і вось-вось воспа прабярэцца за гарадскія муры, вырашыўчас дзейнічаць. Вядома, без маіх бравых ландскнехтаў я б рады не даў.

Герцаг правёў тонкім пальцам па бледных вуснах.

 Давялося прыдумаць прыгожую і страшную легенду. Людзі ішлі, каб прыняць укус жалезнага пацука. Я з дапамогай Рыфэншталя сканструяваў адмысловы аўтамат, каб уводзіць патрэбнае рэчыва пад скуру. Вядома, быў супраціў.

Вынаходнік насупіўся, успамінаючы, відаць, не вельмі прыемныя рэчы.

 Дурныя людзі ўцякалі, хавалі дзяцей, высылалі іх з горада.

 І вы дасюль забіраеце дзяцей для варыяляцыі гвалтам?  саркастычна прамовіў Лёднік.

 Дзеля іх жа карысці,  не зважыў на сарказм герцаг.

 Чаму ж не дазваляеце лячыць тых, хто захварэў? Гараваць па памерлых? Чаму людзі ладзяць пахаванні ледзь не таемна?

Баўтрамей чамусь не спяшаўся захапляцца сваім паплечнікам у прагрэсіўнай медыцыне.

 Мае падданыя павінны ўсвядоміць, як ім пашчасціла жыць у маіх уладаннях!  ганарыста ўскінуў галаву фон Рутгер.  Яны мусяць радавацца падоранаму мною жыццю, старанна працаваць, дзякаваць свайму мудраму пану і не траціць сілы на бескарысны смутак. Прырода сама ачышчаецца ад няўдалых асобін. Я ўпэўнены, што тыя, хто не пераносіць варыяляцыю, слабыя, і дадуць слабых нашчадкаў, і лепш гэтую нітку абрэзаць, каб у агульнай тканіне не атрымалася вузялкоў і дзірак.

Рыфэншталь усёй сваёй злавеснай фізіяноміяй выказваў падтрымку гаспадару. Нібыта не заўважаў, наколькі словы асуджэння цялеснай недасканаласці двухсэнсоўна гучаць з вуснаў калекі. Лёднік, аднак, не змаўчаў:

 Выбачайце, ваша светласць, але я ведаю шмат выпадкаў, калі цялесныя недахопы аніяк не адбіваліся на бліскучым розуме і высокай маральнасці. Хіба вы саміне прыклад таго, што магутны інтэлект можа пераадолець любую фізічную слабасць? Наадвароттой, хто ідзе да мэты праз супраціў сваіх слабасцяў, робіцца больш моцным, больш вартым і мудрым. І дазвольце нагадаць, што ў вачах Госпада мы ўсероўныя, нас розняць толькі грахі і духоўныя подзвігі.

Пацучыны Кароль нахмурыўся:

 Пра магутны інтэлект і мудрасць вы, гер Лёднік, адгадалі. Наконт роўнага права на жыццё Выбачайце, нават сяляне праполваюць свае грады.

Баўтрамей аж вочы заплюшчыў, каб супакоіцца і не палезці ў небяспечную і бескарысную спрэчку пра каштоўнасць кожнага жыцця.

 Ваша светласць, вы, як навуковец, мусілі фіксаваць вынікі доследаў. Як шмат памірала з сотні прышчэпленых?

Лёднік гаварыў скрозь зубы, твар ягоны збялеў.

 Не больш за трыццаць чалавек з сотні. Добры вынік!

Герцаг відавочна не бачыў нічога кепскага ў тым, што тварыў.

 Пры звычайным захворванні воспай я магу дабіцца такога ж адсотку выздараўлення,  холадна заўважыў Бутрым.  Вы мусіце ўдасканаліць вакцыну!

 Я правяраў яе на сабе, і вынік атрымаўся добры,  герцаг, відаць, пачаў раздражняцца адсутнасцю энтузіязму з боку вучонага калегі.  Я зусім нядоўга знаходзіўся ў гарачцы, і ўтварылася ўсяго дзве язвачкі. Маёй малодшай сястры пашанцавала менш. Яна выявілася слабой, няздатнай да працягу роду. Мне было горка, але я паставіўся да яе смерці, як да неабходнасці. Але, вядома, я не спрачаюся, што ўсё падлягае прагрэсу і ўдасканаленню.

 Ваша светласць, а як вы ўдасканалілі пацукоў?

Гэта азваўся Алесь. Вельмі ў час, дарэчылепш было перавесці на іншае размову, якая пачала распальвацца, як сунутая ў агонь качарга. Герцаг нарэшце засяродзіў позірк на малодшым госці, нібыта вырашаючы, ці варты ён размовы. Аляксандр зараз жа з усёй цырымоннай ветлівасцю, якую апошнім часам пачаў забываць, на чысцюткай нямецкай мове распавёў пра сваю цікавасць да натуральных навукаў і эксперыменты над жывёламі, і што менавіта адметнага ён пабачыў у пацуках Норнберга. Пачынаючы з будовы сківіцаў. Так вучона гаварыў, што Вырвіч ледзь не пазяхнуў. А вось фон Рутгеру спадабалася.

 Ну што ж, не магу не задаволіць запыт такога таленавітага маладога чалавека!

Крэсла герцага, як высветлілася, магло ехаць і само, у ім з шоргатам круціліся хітрыя механізмы, фон Рутгер толькі падважнікі на падлакотніках тузаў. У госці да пацукоў, ад чаго Пранціш з задавальненнем адмовіўся б, ішлі ў левае крыло палаца, у прыбудову, падобную да вялізнага куратніка. Мноства драўляных загончыкаў, у якіх за драцяной сеткай сядзелі пачваркі. Былы менскі суддзя намагаўся на іх не глядзець. Яны агідна вішчэлі, аж увушшу закладала, і кідаліся на загародкі, і вочы іх гарэлі чырвонай нянавісцю і пагрозай. Загрызуць, дай волю, і костак не пакінуць.

Старэйшы Лёднік, хоць і слухаў тлумачэнні ўважліва, не выказваў палкага захаплення. У адрозненне ад сына. Падобна, два аматары жывой гідкасці знайшлі адзін аднаго. Герцаг адным сваім словам супакоіў гадаванцаў і давай распавядаць удзячнаму слухачу. Як прыйшоў да высновы: менавіта пацукі, мышы ды іншыя жывёлы, што аціраюцца побач з чалавекам, разносяць заразу. А лепшы спосаб перамагчы любую навалузрабіцца яе ўладаром. Пацука, стварэнне хітрае і жывучае, лепш за ўсё можа знішчыць пацук, толькі яшчэ больш хітры і жывучы. Грошай у фон Рутгера было нямерана, пацукоў яму налавілі, хоць у бочках засольвай. Так што перш чым змагацца з воспай, герцаг прыводзіў падданых у жах і пострах, ствараючы ў палацы свае аўтаматы, а паралельнавыводзячы новую пароду пацукоў. Паслухмяных яму, як сабакі. Якія заўсёды вярталіся ў сваю родную, скажам так, стайню. Дзе іх чакала смачная ежа і адмысловы напой, ад якога яны весяліліся і засыналі. Ну зусім як мужыкоў прывабліваюць карчомкай. Гадаванцы герцага сапраўды знішчылі ўсіх сваіх дзікіх суродзічаў. А заадно мышэй, катоў, сабак і любую іншую жыўнасць.

Застрашыць удалося. Горад лічыў герцага Пацучыным Каралём, а пацукоўягонымі шпегамі. Хаця нашто былі шпегаўскія паслугі жывёлак, калі ўсе месцічы адзін на аднаго даносілі? Тыя, хто выжыў пасля прышчэпкі ад воспы, пардон, прыняцця рытуальнага ўкусу Жалезнага Пацука, лічылі сябе звязанымі з гаспадаром містычным чынам і былі адданыя яму тым болей, што ім даставалася маёмасць суседзяў, выгнаных за непаслушэнства, памерлых ад хваробы альбо збеглых.

Скардзіцца не было каму. Курфюсту Баварскаму фон Рутгеры не падпарадкоўвалісяіх маленечкае герцагства лічылася асобнай дзяржавай, якое не зядалі таму ж, чаму выплёўваюць атрутную ягаду. Галоўны пастар Норнберга быў пасвечаны ў таемства прышчэпак і цалкам іх ухваляў. А калі чаго не ўхваляў, напрыклад, пацучыных жахалак, дык мудра маўчаў.

Пранціш і Бутрым сустракаліся позіркамі і змрачнелі. Не дай Гасподзь жыць у такім прагрэсе.

 Дазвольце мне, ваша светласць, бліжэй пазнаёміцца з вашымі цудоўнымі жывёлкамі! Ніколі не бачыў настолькі разумных.

Герцаг паблажліва ўсміхнуўся на просьбу юнака.

 Яны слухаюцца толькі мяне. Ну і некалькіх давераных слуг, якія за імі даглядаюць. Укусяць.

Аляксандр пасміхнуўся, прысеў перад клеткай, працягнуў даланю ўшчыльную да драцянай сеткі. Адразу некалькі тлустых пацукоў падбегла. Але не сталі кідацца, абнюхвалі пяшчотна працягнутую руку, варушачы сівымі вусамі. Герцаг відавочна здзівіўся, кіўнуў галавой.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке