Ледзь не пад капытамі коней прабеглі пацукіяны кіраваліся туды ж, у будынак з вежамі. Як там мармытаў мужыкПацучыны Кароль?
Праехалі па прысадзе між каржакаватых дрэў, падобных да троляў, чые доўгія валасы сталі дыбара. Перад акаванымі жалезам дзвярмі палаца ўсе спешыліся. І дзверы расчыніліся нібыта самі па сабе. Ні лёкаяў, ні варты. Адзін з герцагскіх жаўнераў, з пабітым воспай грубым тварамбыццам калода, на якой сякуць дровы, жэстам паказаў вязням: заходзьце, маўляў. Дзіўна, і зброю не аднялі. І праводзіць не пайшлі, з нейкім багавейлівым пострахам пазіраючы на ўваход у логвішча Пацучынага Караля.
Бутрым паправіў шаблю, задраў нос і рашуча ўзняўся па высокіх мармуровых прыступках, якія за стагоддзі нібыта выгнуліся ўніз, расталі ад шматлікіх крокаў. За Чорным Доктарам насцярожана падняліся Пранціш і Алесь.
Раздзел дзясятыЯК ВЫРВІЧ ДАВЕДАЎСЯ, ШТО МАЕ ВАРЫЯЛЯЦЫЮ
У палацы было цёмна, так што спатрэбіўся час, каб вочы прывыклі да паўзмроку. Між тым дзверы зачыніліся з лязгатам, і зноўні лёкаяў, ні варты. Толькі знутры дома чуўся гук, быццам заводзілі вялізны гадзіннік.
І раптамголас. Не па-чалавечы гучны і нейкі нежыццёвы, быццам сыходзіў з нутра жалезнага волата.
Рады вітаць вас, шаноўныя госці! Праходзьце ў маё сціплае жытло. Зараз вас праводзіць мой слуга.
Самі па сабе загарэліся лямпы, асвяціўшы вялізную залу з белымі калонамі і падлогай з шэрых маруровых плітаў. Ні мэблі, ні карцін. Затое шмат жалезных палосаў, прымацаваных на столі, на падлозе, паміж калонаў на ўзроўні паловы чалавечага росту. Палосы з барознамі ў іх выгіналіся, перапляталіся. Нібыта нейкаму дзіцяці далі срэбны аловак і лінейку, і ён бязладна пакрэсліў малюнак інтэрера.
Праўда, Вырвіч засумняваўся ў сваёй здольнасці рабіць лагічныя высновы. З паўзмроку да іх ехаў Жалезны Чалавек. Ён нагадваў пустыя рыцарскія латыбо з проразяў на месцы вачэй глядзела пустэча. Пранціш ажно адступіў на крок назад і скасавурыўся на Лёднікаў. А тыя абодва прагна скіравалі на пачвару насы, цёмныя вочы гарэлі цікавасцю і захапленнем.
Пачвара спынілася якраз перад гасцямі, нібыта дакладна ведала, што робіць. Рукі, палязгваючы ў суставах, варухнуліся ў запрашальным жэсце. Затым страшыдла спрытна развярнулася на адным месцы і плаўна рушыла назад. Госці пакорліва адправіліся следам. Нічога сабе праважатыя тут!
Пранціш нарэшце зразумеў, пра што шэпчуцца Лёднікі, тыцкаючы пальцамі ў падлогу: Жалезны Чалавек ехаў па адной з жалезных палосаў, устаўленых у мармуровыя пліты.
Вырвіч з палёгкай выдыхнуў: чыстая механіка, ніякай магіі! І нават раззлаваўся на сябе за баязлівасць. Знайшоў чаго палохацца! Хіба колькі год таму ён не бачыў лялькі-аўтамата па імені Пандора, якую пакінуў Лёдніку ў спадчыну вялікі гетман Міхал Казімір Рыбанька? Хіба Пранціш не дапамагаў уласнаручна наладжваць тую Пандору, якая ўмела маляваць, круціць галавой і вачыма, нават нібыта дыхала! А ўнутрыадны шасцярэнькі ды падважнікі.
У пакоі за наступнымі дзвярыма зявілася мэбляшафы з кнігамі, вялізныя, да столі. А яшчэдзясяткі гэткіх жа Жалезных Людзей, якія выстраіліся нерухомымі шэрагамі ўздоўж металёвых палосаў. У аднаго на выцягнутых руках быў паднос са шклянкамі і графінам, і у другогастос кніг. А вунь тыя, здаецца, узброеныя Так, трымаюць штосьці падобнае да палашоў. Востра заточаныя з абодвух бакоў палосы. З такім ахоўнікам біцца, напэўна, як з ветраком.
Між тым жалезны лёкай правёў яшчэ за адны дзверы, якія бязгучна адчыніліся пры набліжэнні гасцей. І тыя нарэшце ўбачылі звычайнага чалавека.
Ну як звычайнага.
У прынцыпе, у яго было два вокі, два вухі, нос, рот, рукі. Толькі галава неяк дзіўна сплюснутая з бакоў, так што твар здаецца занадта вузкім і доўгім, а светлыя вочы занадта блізка пастаўленыя. Акуратны напудраны парык, цёмны сурдут, кашуля без мора карункаў, строгі белы каўнер. Так мог быць апрануты прафесар на лекцыі. Стол, за якім ён сядзеў, на першы погляд нагадваў звычайны. Але металёвая стальніца была ўся ўторканая маленькімі стрыжнямі, нібыта цацачныя жаўнерчыкі чакалі рашучай баталіі.
Тонкія вусны чалавека расцягнуліся ў ветлай усмешцы:
Доктар Лёднік! Даўно марыў з вамі пазнаёміцца! Не прапускаю вашы артыкулы ні ў Лейпцыгскім навуковым часопісе, ні ў Сарбонскім альманаху. Асабліва на медыцынскія тэмы. Ах, якая была ваша выдатная манаграфія пра функцыі мозгу! Праўда, за пару год да вас гэтую тэму першым падняў ваш зямляк. Як яго. Завойскі, Заройскі? Але ў яго столькі грубых памылак. А пасля ён яшчэ і сам спалохаўся ўласных адкрыццяў. Так непрыгожавас звінаваціў, што вы яго падманулі ілжывымі тэорыямі. Прагрэсіўная грамадскасць тады вельмі ўзрушылася. А выусё абгрунтавалі, ідэю абаранілі.
Вырвіч ведаў, пра што гаворка: некалькі год таму, каб выратаваць Саламею ад паклёпу, Лёднік аддаў свае напрацоўкі аднаму прадажнаму менскаму доктару, які жадаў праславіцца. А той скарыстацца толкам не змог.
Але дазвольце прадставіцца.
Чалавек, не ўстаючы, пакланіўся, зусім не цырымонна, так, па-сяброўску:
Фрыдрых фон Рутгер, герцаг. Уладар гэтага горада. Як вам спадабаліся мае слугі?
Сплюснуты герцаг з гонарам абвёў рукой пакой, потым тузануў некалькі стрыжняў на стале. За спінамі гасцей пачуўся ляскат. Ліцвіны паспешліва расступіліся, і па жалезнай паласе да гаспадара падехаў слуга-аўтамат. На руках у яго жаўцеў стос часопісаў. Іх дапамог перакласці на стол, аднак, не яшчэ адзін аўтамат, а чалавек. Праўда, страхалюдны, здаровы, як вол, з чорнай барадой і перабітым носам. Адна рука ў спадара была па локаць жалезнай, але пальцы паслухмяна згіналіся і выпростваліся.
Дзякуй, Гуга. Гэта мой паплечнік і памагаты, Гуга Рыфэншталь. Ён выдатны інжынер!
Мяркуючы па знешнасці, той Рыфэншталь быў хутчэй наймітам-забойцам.
Але што ж я такі няветлы. Нават сесці не прапанаваў гасцям, хітравата прамовіў герцаг, хуценька пакруціў стрыжань на стале, і да наведнікаў па тых жа металёвых палосах падехалі крэслы без абіўкі, з чорнага простага дрэва.
Пазёр! А яшчэ Вырвіча крыўдзіла, што з іх траіх гаспадар заўважае толькі Бутрыма.
Дзякую за гасціннасць, ваша светласць, у голасе Лёдніка, які ўсеўся ў крэсла, як на трон, удзячнасці было не болей, чым у каменнай голай багінісораму. Дазвольце прадставіць маіх спадарожнікаў. Гэта мой сябар, шляхціц старажытнага роду, ягамосць Пранціш Вырвіч герба Гіпацэнтаўр.
Пранціш моўчкі пакланіўся, пастараўшыся зрабіць гэта як мага больш фанабэрыстане звык нашчадак Палямона быць дадаткам да сына полацкага гарбара!
Гэта мой сын Аляксандр Лёднік, студэнт Віленскай акадэміі.
Алесь таксама пакланіўся, але герцаг на яго нават не зірнуў.
Мы ў вашых уладаннях зявіліся выпадкова, праездам на радзіму. Таму просім прабачэння, калі мімаволі парушылі якіясь мясцовыя традыцыі. Тым не менш, у голас Чорнага Доктара дадалося металу, хацелася б тое-сёе зясаваць. Напрыклад, чаму вашы падданыя нічога не ведаюць пра аперацыю, якая над імі праведзеная, і чаму вы не дазваляеце лячыць іх ад наступстваў той аперацыі. Без усякага сумніву, прагрэсіўнай.
Фон Рутгер нат не паморшчыўся ад такога нахабства, наадваротрасплыўся ва ўсмешцы:
Так я і ведаў, што вы ацэніце, гер Лёднік! Мне дужа не хапае ў гэтай глухмені адукаваных людзей! Не паверыце, даводзіцца да самых змрочных забабонаў звяртацца, каб прыўнесці прагрэс гэтаму быдлу.
Як Бутрым не любіў падобнага стаўлення да простага люду. Вось загаварыў, як быццам змусілі лекцыю чытаць пяным студэнтам:
Варыяляцыядобрае пачынанне. У Францыі яе шырока практыкуюць, у Рыме, у Даніі. Французскі кароль апрабаваў на сабе, і расейская імператрыца над сабой загадала тое ўчыніць, дзеля прыкладу падданым. Але вы ж павінны разумець: метад пакуль недасканалы.
І патлумачыў, павярнуўшыся да спадарожнікаў:
Гэта сродак абараніцца ад воспы, вы ж чулі неаднойчы, я сам яго прапагандаваў. У драпіны прыўносяць змесціва воспенных пухіркоў ад кароў, чалавек захворвае, але лёгка. А потым ужо ніколі не заразіцца. Праблемапасля штучнага заражэння ён можа захварэць наўсурёз.
Абсалютна так, гер Лёднік! заківаў сплюснутай галавой герцаг Рутгер. На жаль, гэта неабходныя ахвяры ў барацьбе з пошасцю. І вы не можаце ўявіць, як я намучыўся, пераадольваючы супраціў сваіх неадукаваных падданых!