У гаворцы кабеты і праўда адчуваўся нетутэйшы акцэнт.
А што толку, калі мы ўсё адно праклятыя. тужліва прамармытаў маладзейшы месціч, відаць, брат старэйшага: аднолькавыя квадратныя лбы, густыя насупленыя бровы, скошанае падбароддзе. Усе мы рукі пацукам падстаўлялі.
Лёднік, скарыстаўшыся тым, што мужчыны ля калёс завагаліся, рашуча ссунуў прасціну са скрыні:
Дазвольце мне зірнуць. Я вызначу хваробу.
Жанчына кіўнула. Яе худы бледны твар быў такі ўладны, што старэйшы мужчына прыўзняў накрыўку скрыні. Пранціш здагадваўся, што там убачыць, таму адвярнуўся. Алесь толькі коратка глянуў. Лёднік праз нейкую хвілю вынес вердыкт:
Воспа. Але нейкая нетыповая. Можна мне агледзець таго, хто хворы? У вас жа нехта яшчэ захварэў у доме, так?
Браты перазірнуліся, замармыталі неўразумелае:
Нам забаронена. Герцаг Рутгер кажа, гэта цяпер не хвароба. Гэта выпрабаванне. Ён выратаваў нас ад пошасці з дапамогай жалезнага пацука. Гасподзь забірае тых, хто не вытрымаў Гэта неабходныя ахвяры. Калі не ўмешвацца, Анхель можа ачуняць Пачні лекаваць, памрэ
Фраў Магда нецярпліва прыкрыкнула:
Сціхніце. Толькі здольныя паўтараць чужыя словы, перавяла запалыя вочы на Лёдніка. Тут, у труне, падмайстрык, Гюнтэр. Небарака-сіротка, хай анёлы яго праводзяць у самае лепшае месца І наш сын, Анхель, захварэў. Не ўбераглі. Казалатрэба адправіць дзетак з горада. А іх абодвух да жалезнага пацука павялі. Знак ставіць.
Што да чаго?
Жанчына павагалася і адцягнула рукаў на левай руцэ. На перадплеччы вылучаліся чырвоныя прыпухлыя шнары, сапраўды, як ад двух зубоў.
У нас ва ўсіх у горадзе такі знак. Хто не хацеў прымацьтых войскі герцага з горада выганялі. А выгнанцы амаль усе паміралі ад заразы.
Вось чаму тут так пуста.
Лёднік нахіліўся, уважліва пакратаў шнар. Прыкусіў губу Павярнуўся да Пранціша і Алеся:
Вось што, не варта вам са мной у дом заходзіць. З пошасцю не жартуюць. Заставайцеся тут, на вуліцы.
І рушыў у дзверы са сваёй валізай і сужэнцамі-гаспадарамі. Алесь хацеў быў з упартасці адправіцца за бацькам, але Пранціш, пералавіўшы ўмольны позірк Бутрыма, утрымаў юнака. І на вуліцы вусцішна. Маленькая труна на калёсах, змрочны ціхі гарадок, згублены паміж гор, страшная хвароба, злавесны герцаг, пацукі.
А вось, дарэчы, і яны. Бягуць па вуліцы шэрай гайнёй, быццам цячэ штосьці агіднае, атрутнае. Коні зафыркалі, шарахнуліся. Добра, Алесь спрытна перахапіў цуглі, супакоіў. Маладзейшы месціч, які застаўся ля калёсаў, ажно збялеў і пачаў нешта мармытаць, прыціснуўшы рукі да грудзей. Вырвіч прыслухаўся:
Гер Рутгер, мы не хацелі Гер Рутгер, прабачце Гэта ўсё яны. Чужынцы.
Падобна, небарака верыў, што пацукі ўсё дакладуць гаспадару горада.
Паскудная зграя ўладна праімчала пасярэдзіне вуліцы. Раптам Алесь, выпусціўшы коней, зрабіў імклівы рух, кінуўся на брукаванку. І ўстаў, падымаючы за загрывак пацука памерам з котку. Пачвара агідна верашчала і выкручвалася. Але малодшы Лёднік неяк дужа спрытна трымаў яе, не даючы ні ўкусіць, ні вырвацца. І яшчэ ласкава прыгаворваў, зазіраючы ў чырвоныя жудасныя вочы:
Ціха, ціха, маленькі. Я цябе не пакрыўджу. Толькі пагляджу і адпушчу. Добра, маленькі?
Вырвіч словы пагубляў. Хаця не першы раз бачыў, як Аляксандр з дзяцінства ўпраўляецца з усялякай жывой гідкасцю. Толькі хто ж на ўсякую блазноту дзіцячую ўвагу звяртае? Паляваць хлапец не любіў, проста не мог стрэліць ні ў дзіка, ні ў лася, ні ў курапатку. Пранціш заўважыўадмыслова хібіў. У чалавека восьздаралася, раніў на полі бойкі. Ваяр жа расце! Каня самага наравістага Алесь мог супакоіць. Ну і што? Вырвіч сам яго такому вучыў. Вунь адзін з князёў Загорскіх неяк у карчме пад Нясвіжам хваліўся, што ў іх родзе ўменне перадаецца ў спадчынуутаймоўваць поглядам нават ашалелых коней і сабак. Праўда, князь быў добра глыкнуўшы. А малодшы Лёднік, бывала, з крумкачом ці голубам на руцэ стаіць Нібы размаўляе. Тады адпусціць. Блазнота Але цяпер Вырвіч упершыню падумаўці не такім чынам праяўляецца ў хлапцы спадчынная магія? Вось і заразпацук неяк абмяк у руках захопніка, склаўшы лапкі, дазваляе сябе гладзіць, пакорліва расціскае сківіцы.
А вось яшчэ страшнейуся зграя за сваім чальцом вярнулася. Гатовыя кінуцца, павіскваюць, але стаяць ля ног Алеся нерухома, лупяцца. А велізарныя ж якія. Хвасты доўгія, голыя, з тры пальцы таўшчынёй. Вырвіч ледзь стрымліваў коней і ваніты, і мімаволі пачаў мармытаць:
Хай уваскрэсне Бог і рассеюцца ворагі Яго, і няхай бягуць ад аблічча Яго тыя, хто ненавідзіць Яго
А вось месціч зусім ашалеў. Вочы вырачыў, укленчыў, ледзь не лбом у брукаванку бе. І ўвесь трасецца:
Я не ведаў. Я не ведаў, што пан таксама Пацучыны Кароль. Не забірайце майго пляменніка. Хопіць з вас Гюнтэра.
Невядома, што прыйшло б яшчэ ў галаву пераляканаму баварцу, але малодшы Лёднік ласкава паказытаў ружовы жывот пачваркі і асцярожна апусціў на брукаванку. Статак адразу развярнуўся і плітануў прэч. Быццам смецце ветрам садзьмула.
Незвычайныя пацукі, задумліва прамовіў Алесь, акуратна выціраючы рукі хусткай, якая пахла ядлоўцамБутрым сам такія рыхтаваў, у настоі вымачваючы, і змушаў сямейных мець з сабою, каб заразу адганяць. Я гэткіх разумных яшчэ не сустракаў. І будова сківіцаў адметная. Не зусім да грызуноў падобна. Хутчэйдрапежнікі. Быццам нешта сярэдняе паміж пацуком і сабакам.
Алесь схаваў хустку, падышоў да ўстрывожаных коней, пагладзіў па пысах. Тыя адразу супакоіліся. Вырвіч пракаўтнуў сліну і ўважліва ўгледзеўся ў хлапца, якога дагэтуль успрымаў такім вось дадаткам да ўсемагутнага старэйшага Лёдніка.
Ты што, размаўляеш з імі? З пацукамі ды астатнімі?
Алесь неўразумела прыўзняў бровы.
Ну якія размовы, дзядзька Пранціш. Я проста адчуваю жывёлаў. Не ведаю, як гэта апісаць. Часам мне здаецца, што я магу іх змусіць рабіць, што захачу. Але бацька заўсёды забараняў мне такія эксперыменты. Кажагрэх. Тамупроста адчуваю. Звычайнаусё проста. Боязь, голад, злосць А ў тутэйшых пацукоўамаль як у чалавека. Мноства розных пачуццяў, якія мяняюцца, быццам вада цячэ.
Між тым Чорны Доктар выйшаў на вуліцу, выціраючы рукі ядлоўцавай хусткай. За ім паказалася кабета са Святога Юра. Яна нават спрабавала ўсміхнуцца і дзякавала, дзякавала. Дзіцячага плачу не чулася.
Калі ліцвіны ўселіся на коней і трохі адехаліся ад дома, і грукат колаў за іх спінамі засведчыў, што маленькую труну павезлі ў апошні шлях, Бутрым змрочна паведаміў:
Я адразу здагадаўся, што гэта за пацучыныя ўкусы. А ўсе таямніцы, рытуалывынік гульні не вельмі здаровага на галаву і вельмі жорсткага чалавека. Які, можа, кіруецца лепшымі пабуджэннямі. Я не супраць быў бы паглядзець на гэтага герцага Рутгера. І задаць яму пару пытанняў.
Дык што за знакі ў іх на руках? нецярпліва прыспешыў Пранціш.
Але адказу не атрымаў: жаданне Лёдніка пазнаёміцца з клятым герцагам, падобна, спраўджвалася на вачах. Таму што па вуліцы ім насустрач скакалі вершнікі. Блішчэлі нагруднікі, кальчужныя панцыры і металёвыя шапкі з вузкімі брылямі, падобныя да місак, напагатове былі арбалеты, пістолі і рапіры.
Тое, што герцаг запрашае гасцей горада ў госці, прагучала так, што незразумела: адразу іх у сутарэнні запратораць, альбо яшчэ дазволяць штось сказаць у апраўданне.
Калі працэсія рушыла, Бутрым устрывожана заазіраўся цераз плячо, прасіпеў скрозь зубы:
Хоць бы нашых знаёмцаў не зачапілі.
Трывога была не дарэмнай: двое жаўнераў адарваліся ад атрада і адправіліся ўслед за сумнымі калёсамі, якія везлі маленькую труну.
Між тым паказалася ратушная плошча. Круглая, нібыта вялізны цыркуль папрацаваў. Брукаванка чысценькая, здаецца, ніколі на ёй ніхто не паміраў. На фоне далёкіх сівых горвялізны цёмны гмах храма, не касцёл, кірха. Ніякіх табе статуй і абразоў, цагляныя сцены з вастраверхімі вокнамі. Калі стаць побач і паглядзець на дахгалава закруціцца, нібыта бязлітасны карабель зараз на цябе наплыве. Дамкі, што абкружалі плошчу, здаваліся ў параўнанні з храмам цацачнымі. Акрамя аднаго, які стаяў яшчэ вышэй, на ўзгорку. Палац за высокімі жалезнымі карункамі агароджы. Чырвоная цэгла, вузкія вітражныя вокны, якія ноччу так злавесна свяціліся, чарапічны дах з вострымі схіламі, некалькі вежаў, увенчаных вострымі шпілямі. На браме гербна чорным фоне срэбная рука з узнятым кароткім мячом.