Дзела яснае, што дзела цёмнае,сказала я машынальна. Так мама мая кагда-та любіла выражацца.
Да какое цёмнае Напіўся чалавек, упаў гдзе-та, у аўтобус сеў, а на следушчай старуха з касой зашла,пашуціў Гаркавы.
Какая яшчэ старуха?спрасіла я рассеянна, патаму што саўсем Гаркавага не слушала.
У сінім жылеце.
Пачэму ў сінім?
Маць тваю, Юреўна! Ты што, шутак не панімаеш? Ладна. Усе там будзем. Стрэс мы з табой знялі. Нада цяпер яшчэ адну ўзяць, штоб мазгі да канца прачысціць.
Но голаву мне задурыць не так проста. Гаркавы за ўтарой пашол, а я на астаноўку пабяжала. І пака я дамой на Шарыкі ехала, дык снова і снова ў галаве ўсе сваі самненія пракручывала. С вамі так нікагда не бывает? Сядзіш і з кем-та разгавор у галаве вядзёш. На самам-та дзеле сама з сабой. Но ўсё роўна спорыш, даказваеш, аргументы ішчаш, факты. Вот і я сама не замеціла, как дамой даехала, столька ў мяне самненій у галаве круцілась.
Ва-первых Да какое тут ва-первых. Не тот эта был случай, панімаеце? А не тот случай, патаму што ня тот ціп.
Панімаеце?
Я ціп мужчыны імею ў віду. І этат пакойнік нашну не таго ён быў ціпа мужчына, штобы вот у таком відзе па ўліцам шастаць. З бутылкай каньяка і непрылічнымі карцінкамі ў целефоне па асфальце валяцца. Не-ет Я ў ціпах мужчын харашо разбіраюсь, не первы год замужам, как гаварыцца. І ня первы раз, кстаці. Но эта ўжэ лічнае. Так што вы меня ізвініце, но ўжо ж можаце мне паверыць, насматрэлась я ў сваей жызні на ўсякіх мужыкоў. Ад атца свайго да цех, з кем на заводзе работала, ад дзірэктара фірмы да художніка, у каторага я ў кварціры ўбірала. А яшчэ Толікавы друзья і саслужыўцы. А на дачы саседзі? Там вабшчэ такія ціпыхоць у банкі трохлітровыя закатывай. Ну, а кагда кантралёрам устроілась, на абшчэственнам транспарцетак вабшчэ кнігі магла б пісаць. Вот ужэ гдзе ціпы так ціпы. Я інагда думаю, вот бы какой-нібудзь пісацель напісаў, а я яму расказала. Сама я не магу, у мяне па рускаму языку тройка ў школе была. Зато па мацемацікетвёрдае пяць.
Так што не таго этат пакойнік ціпа быў. Этат ціп мне харашо ізвесцен. Такой ціп каньяк пакупаць не будзет. Дажа дзяшовы. Хоць гдзе вы каньяк дзяшовы відзелі. Самы дзяшовы па сто сорак тысяч, чэтырнаццаць рублей новымі. Такой ціп ілі водку правераную вазьмёт, ілі чарнільца харошае. І абязацельна ўсё выпет, культурна, пад закусачку. За разгаворам пра жызнь, пра паліціку Пра Украіну. Пра Амерыку з Яўропай. Пра эканоміку нашу развіваюшчуюся. Такому ціпу чарачка не паўрэдзіт, патаму шта он меру знает. А дажэ еслі і выпет кагда лішняга, дык не какога-та там каньяка. Хаця нет, да такога састаянія, штобы мордай аб асфальт, такой ціп нікагда не ужыраецца. Этат ціпон такой весь ураўнавешанны, сірёзны. Грунтоўны, как у нас у Беларусі гаварат. То есть такой строгі, можэт дажэ грубый чуць-чуць, но надзёжны. С паніманіем жызні і палажыцельным к ней атнашэніем.
Вот і целефон у пакойніка Тожэпарадокс какой-та. Ну не будзет этат ціп мужчыны такой целефон красівенькі сібе пакупаць! Такой ціп сібе салідны целефон купіт. Прастой, надзёжны і няброскі. Цёмны ілі белы, у крайнем случае. А пра карцінкі непрылічные я ўжэ і не гавару. Саўсем у такога пола другое к жэншчыне атнашэніе. Еслі ано вабшчэ ў таком возрасце асталась яшчэ. Любоўніца ў такога ціпа можэт быць, не спору. Но еслі такому ў яго возрасце любві захочаццаон не ў інцярнэт палезе, а к дзеўке маладой. Нет. Сірёзны этат мужчына слішкам, штоб так з целефонам балавацца, ды яшчэ пачці і не прачась. А еслі жана найдзёт? А еслі он тот целефон пацірает? Ерунда какая-та, аднім словам.
Нет, цеарэцічаскі, канешна, усякае можэт быць. Ісключэнія із правіл з каждым могут праізайці. Но не с эцім ціпам. Такому дажэ ў гроб лішняга не паложат. А то он па начам к родственнікам прыхадзіць будзет і трэбаваць, штоб перадзелалі ўсё, как он прывык.
К таму жа штаны ў ягопагладжаны, рубашка тожа, наскі новыя, обуў нармальная. Акуратны мужчына, дасмотраны. Значыт, дома жана ждала. У такога ціпа жана ўсігда імеецца. Вот самі і сматрыце: не саўпадае этат образ з цем, каторы нам был ва ўсёй красе паказан.
Как-будта хто-та спецальна эту красату падстроіў. Штоб у цех, хто пакойніка найдзёт, няправільнае ўпечатленіе слажылась.
Прышла мне ў голаву эта мысльі я аж іспугалась. Ішла з астаноўкі дамойі ўсё абарачывалась. Серца как-та забілась нехарашо. Сколька я там з Гаркавым выпілаграмульку адну Даўно я так сібя не чуўствавала странна. Усё мне казалась, што хтота за мной ідзёт. Прэследует і не адстаёт. Вот павярну січас з уліцы асвяшчоннай у двор, дагоніт этат хтота і стукнет па галаве. А патом падбросіт, ізвіняюсь, хярні ўсякай у сумачкувот стыд будзет, кагда найдут. Падумают, вот ты какая была, Юреўна. А мы цібя прылічнай жэншчынай шчыталі. А самае худшае, што на дзяцей пятно ляжэт. Ані жэ разбірацца не будут. Дзеці на то і дзеці. Да і каму січас што дакажаш? У гасударства другіх забот хватает. А мы самі далжны так жыць, штоб нікакая, ізвіняюсь, парнаграфія не магла нам душу запэцкаць. Ні на этам свеце, ні на том.
Была і яшчэ штота ў том пакойніке, што мне пакоя не давала. Но што, я сначала не панімала. Штота ў відзе яго ўнешнім. Ілі нет. Штота неўлавімае такое Какая-та аўра ад яго ішла. Сільная слішкам. Знаеце, бывает такое: ад людзей аўра ідзёт. Эта асобенна летам харашо чуўствуецца: кагда ў аўтобус залазіш, у каторы не ўбіцца. Густое штота такое, как падліва
Но для этага ўсяго мне ўрэмя была нада, штоб падумаць. Зашла я ў падезд, уздахнула с аблегчэніем, пастаяла нямнога на плашчадкеі тагда ўжэ у кварціру паднялась.
Глава трэцяя
Дзеці дома былі. Я яшчэ са двара ўвідзела, што свет у іх комнаце гарэў. Зашла я ў прыхожую, разбуласьгромка, штоб слышалі, што я прышла, а то мала лі. Дзіма абіжаецца, кагда я без прэдупрэждзенія захажу. Што ты, мама, гаварыт, усё ўрэмя падкрадываешся? Но у ніх там ціха была, кніжкі, наверна, чыталі. Я сразу на кухню, целевізар уключыла, чайнік паставіла, рукі пашла ў ванне памыла. Усё, што с утра гатовілапачці нятронутае стаіт. І так кажды раз. І што ані ядзят цэлы дзень?
Пасуда, праўда, памытая, но, сразу відна, Дзімка і мыўжыр на тарэлках, вілкі тожэ жырныя, дажэ іздалека невааружонным глазам заметна. Вот жа нявестка ў мяне. Прасці ты госпадзі. Харошая дзевачка мая нявестка, но такая ўжэ балезненная: інагда как прэдложыт памоч, картошку пачысціць ілі пол памыцьдык лучшэ б не прэдлагала, мне аж страшна за нее дзелаецца: а ўдруг ей плоха станет із-за перанапражэнія?
Стала я к ракавіне пасуду перамываць, а ў самой із галавы тот пакойнік із аўтобуса не выходзіт. Перамыла ўсё быстранька і к дзецям у комнату пашла. Пастучала, адкрыла двер. Ляжат, кніжкі чытают. Адзін таршэр на дваіх. Как судзьба.
Вы б хоць свет уключылі,гавару ім. Лампачку ж ацец даўно ўжэ новую ўкруціў.
Прывітанне, мама,сказаў Дзімка, он у міня пачэму-та на роднай мове гаварыт, хоць яму ўжо трыццаць лет вясной стукнула. А Волечка толька мяўкнула штота. Ана вабшчэ на кацёнка пахожа. Жалка мне её. Но што падзелаеш. Такую ўжо Дзімка сібе выбраў. Хрупкую і бледную. Гарадская, адно слова.
Прывітанне, сказала я і свет ім уключыла, ані аж зажмурылісь. Што эта вы не елі нічога, шаноўнае спадарства?
Мы паелі, мам, атвеціў Дзімка. Мы ж не можам удваіх цэлы рондаль за дзень адолець, як ты не разумееш?
Да какая там рондаль, адна каструля. Харошы ж боршч, з мясам.
Мама! Ну што за раблезіянства!
Эта вам рублезянства, а па-мойму, выдаюшчыйся суп палучыўся,сказала я і пашла чай піць. Села на кухне, целевізар сматруно думаю саўсем а другом. Дзімка прышоў, чая здзелаць. Носіт ей чай і носіт. Сама ана не можэт, што лі? Чашку ўроніт? Ілі пальцы абажжот?
Как у Волечкі здароўе?спрашываю.
Ды ўсё нармалёва. А што?
Да нет, нічэво.
А чым гэта ад цябе патыхае? Ты што, піла?
Эта мы на рабоце па грамульцы ўзялі, за дзень раждзенія.
Ясна Мам, крыкнеш нам, калі імбрык закіпіць.
Харашо.
Эта ані так чайнік пачэму-та называют. Імбрык. Нікагда такога слова не слышала. Такое ашчушчэніе, што ім іх хтота выдумывает, слава эці. Сядзіт у Вільнюсе і выдумывает, штобы тут ніхто не панімаў, а чом рэч.
Но што падзелаць. Імбрыкэта запомніць лёгка. Смяшное слова. Но ў ніх жэ і другіе слава есць. Інагда как скажут што-нібудзь, нічога не панятна. Но я тагда цярпела. Кіўну проста ў атвет, і ўсё ў парадку.