К Акула - Закрываыленае сонца (Гараватка - 2) (на белорусском языке) стр 72.

Шрифт
Фон

Плёсканьне й заахвочаньне гледачоў павялiчылi азарт танцораў. З твараў iх цёк сакавiты пот. Вось, здавалася, змогуцца, здадуцца. I ў меру павялiчэньня тэмпа, ацiхала плёсканьне, разяўлялiся ад зьдзiўленьня раты. Калi здавалася, што пырсьне да адказу нацягнутая струна, голсаным заключным скрыпам змоўклi баяны. Шчыльнае кола людзей выгнулася мускуламi, завiхрыла i неўзабаве з моцных вайсковых глотак усплыло гулкае "ура". Два чырвонаармейцы й дзеўка апынулiся на руках пад стольлю. У тым падкiданьнi высака загалiлася Манькiна сукенка. Няведамае жаданьне, наводля таго, што наплыло некалi з Дуняў у канюшыне, млоснасьцю прабегла па целе. Перапоўненая заля забушавала. Нехта аберуч схапiў Янукову левую руку.

- Прышоў, Янучок?

Васiлёк разбуйнеў у новай блакiтнай сукенцы, каторую некалi, выставiўшы тугiя пупушкi грудзей, што так засаромiлi Янука, прымярала перад зубам люстэрка на сьцяне. Янук разгубiўся. Здавалася, што ўсе прысутныя прыглядалiся толькi iм. I ўжо дзе як дзе, але гэтта на публiчнай вечарыне так проста й бясцырымонна ей ня трэба было-б да яго прылiпаць.

- Ну што-ж, Янучок, авечкi табе язык адкусiлi, цi што? Скажы-ж хоць слова.

- Я... гэта-ж самае... ну прышоў...

Янук чуў як нешта сказаў ягоны язык.

- Алi-ж ты i дзiця, стыдлiвы якi!

- Дуня, ты так прытулiлася... можа й стыдлiвы...

- Мяне стыдаiсься?

Зноў расплылiся звукi баянаў. Гралi вальса.

- Iзвольте, барышня.

Перад Дуняўй стаяў афiцэр i, не чаклаючы адказу, закiнуў за плячо дзяўчыне руку.

- Янучок, я посьля...

Дунiны словы Бахмач прыгадаў пазьней, калi апынуўся на лаве ля сьцяны. Заля гойдалася пад мэлёдыю нейкага прыгожага, раней нячутага вальсу. Адно куды пазьней даведаўся Бахмач што гэта быў за танец i што людзi ў маскоўскiх катоўнях пад тыя гукi на другi сьвет адыходзiлi.

- Ну й што, забраў баец тваю дзеўку?

Шырокай усьмешкай дыхаў рабацiнны твар i пад носам ня вiсела неадлучная "бiрубалка".

- Забраў, цi не... а табе што?

Янук пашкадаваў, што гаркнуў. Крыўдна было, што ў такi нязручны момант гэты сапляк пад бокам.

- Алi-ж ты, халерачка, зласьлiвы якi! Што гэта, Дуня цябе ўкусiла? насядаў Стась.

- Нiхай во цябе, такога зуха, каторая ўкусiць!

- Ну ўжо нi крычы так! Калi яна нi твая, дык чаго да цябе так тулiцца?

Гэта быў апошнi чалавек, катораму Янук даверыў-бы свае тайны сэрца. Скажы яму што, дык гэта тое самае, што ў чацьвер на глыбоцкiм ранку разгарлапань.

- Ну а твая дзе? - адсек Янук.

- Нiма ў мяне.

- Як нiма дык знайдзi сабе. Паглядзi вунь колька напаўзло. Цягнi Брунiську найменшую, аж пiшчаць вунь усе тры.

Янук перасалiў. Мо пiшчэлi iншым разам, але ня сяньня. Усе дзеўкi ў вялiкiм спросе былi, а найстарэйшая Мальвiна, што даўно спадзяваньнi на замужжа страцiла, прамянiлася ад радасьцi, што моцна гарнула яе да сябе жаўнерская рука. Плёткi нарадзiлiся раней, а з прыходам "вызвольнiкаў"яшчэ больш iх нарасло. Некаторыя жанчыны яе "салдацкай крутухай" называлi. Хто ведаў, коплькi было ў тым праўды.

Вальс скончыўся. Зручна высьлiзнуўшы ад свайго партнёра, Дуня побач Янука на лаўцы села. На лбе ейным выступiлi кропелькi поту, зьзялi з задавальненьня вочы й шпарка гойдалiся пад мяккай, блакiтнай тканiнай грудзi.

- Засаплася, мусiць? - спытаў Янук, крадком пазiраючы ў ейныя вочы.

- А нiхай iх, Янучок, як накруцяць! - адказала хутка, насаткай выцiраючы з твару пот. - Ды яшчо якая зь мяне там танцорка... Пойдзiм з табой танцаваць. Добра?

Янук баяўся зiрнуць дзяўчыне ў вочы, каб у ягоных трусьлiвасьць ня вычытала. А воддаль, - ён быў пэўны таго, - пазiраў на iх з дурной усьмешкай на твары Стась.

- Ну, Янук, пойдзiш?

- Ты-ж знаiш, што танцаваць я нiколi нi танцаваў.

- Бiда вялiкая! - усьмiхнулася дзяўчына. - Навучышся. Я табе памагу. Ну?

Януку душна зрабiлася.

- Кажу-ж табе, што танцаваць я анi ў зуб! - апраўдваўся Бахмач.

- Нi бядуй, некалi-ж пачынаць трэба.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке