К Акула - Закрываыленае сонца (Гараватка - 2) (на белорусском языке) стр 49.

Шрифт
Фон

Цяпер слова гэна станула перад iм у поўнай сваей брыдоце. Бачыў некалi, як ямы на могiлках засыпалi. Насыпаўшы надмагiльны гарбок, плёскалi рыдлёўкамi па глiне. Асаблiва ёмка й зручна рабiлi гэта каторыя мужчыны цi дзяцюкi, што ня першы раз гэту няўдзячную павiннасьць выконвалi. Цяпер гэна бацькава простае й шорсткае "закапаеш" выклiкала ў Януковым уяўленьнi жахлiвы вобраз. Шырокай, зьзяючай ад частага ўжываньня, рыдлёўкай яно плёснула па найбольш кволых i балючых мясцох Янукова сэрца. Новай хваляй пракацiўся плач. Хлапец кiнуўся да трупа сабакi, абняў яго й пачаў крычаць: - Нi дам! Тапсiк, мой мiленькi, што з табой зрабiлi?!

Яго сiлай пацягнулi ў хату.

Доўга трывала жахлiвая ноч.

"Трэба было на прывязi дзiржаць!" - гучэлi бацькавы словы. Позна. Чалавек пасьля бяды разумны. Але чаму гэта Тапсiка, а не якога Ромку?

Быццам у вадказ на гэта, дзесь здалёку з-пад балота даляцела вясёлае Ромкава гаўканьне. Цi здалося гэта? Бандыты, нечысьць! Адну найбольшую радасьць меў на сьвеце й цяпер яна ў нябыт адыйшла. Сьлёзам ня было супыну.

15

Дзед Якуб трымаўся абагрэтага кута, рэдка калi ад хаты адыходзiўся. Не таму, што жыцьцятрывалы патрыярх лiтоўскi сьветам цiкавiцца перастаў, а таму, што сьвет заглядаў у кут ягоны. Калi пагода добрая, сядзiць дзед на прызьбе, зь пiпькi дым самасеечны пацягвае. Iдзе каторы мужчына цi жанчына, затрымаецца, паздароўкаецца, дзедавым здароўем пацiкавiцца, апошнiмi навiнамi падзелiцца.

А навiнаў многа. На скрут галавы павярнула жыцьцёвае тэмпа. I якраз ня хто iншы, а сам дзед Якуб неяк у гутарцы параўнаў лiтоўскiя начоўкi й навакольле да спакойнага возера, што доўгi час межавала з загачаным суседнiм морам. Пакуль гацi трымалi мора, у возеры быў супакой, пладзiлася й плёхалася свая рыбная дробязь. Кагадзе новая сiла разбурыла гацi й магутнае мора ў гэнае лiтоўскае возера хлынула. Вялiкая рыба нетры вады ўскалыхнула. Свае дробныя акунi й плоткi, да ранейшае цiхаманi й ленага жыцьця прызвычаеныя, цяпер зьбянтэжылiся, адурманелi. Як хвалi бурлiвыя, выпадкi ўзялi борздае тэмпа. Дзед Якуб, каторы некалi паўстанцам Калiноўскага памагаў, не паглыбляўся ў гiсторыю й ня прыгадваў колькi разоў чужнiкi тыя ўяўныя гацi разбуралi, ды ў родныя вадзяныя глыбiнi чужыя кiты-пражоры наплывалi.

Цяперашняя чырвоная рыба насамперш за чыстку былай польскай адмiнiстрацыi й зямельных уласьнiкаў узялася. Навосьцеж адчынiлiся брамы ў маёнткi, фальваркi й асаднiцкiя гаспадаркi. Абiралi хутка, налётам. Чаго павезьцi цi панесьцi ня здолелi, тое тапталi паводле прыказкi: "сам нi гам, дык i другому нi дам". Рознае масьцi панкi й панi заклiкалi на дапамогу абедзьвюх Матак - Чанстахоўскую й Вострабрамскую, па начох рукi ў немачы ў модлах ламалi.

Быццам грыбы пасьля спорнага цёплага дажджу, паўставалi па вёсках камiтэты беднаты, забранае ў чужнiкоў дабро мiж найбяднейшых сялян разьмяркоўваць. Лiтоўскi камбед фармальна ачолiў найбольшы вясковы гультай, карцёжнiк i п'янiца Сымон Пятух. Фактычным рухавiком быў Лявом Шпунт. Увайшлi туды Макатунiшкi, шавец Пiлiп, Кмiты, Брунiськi дый яшчэ колькi, пераважна многадзетныя, што на двух цi трох гактараў бяду караталi.

Яшчэ не раскрылiся бальшавiцкае сацыяльна-праўнае аблiчча й цi хто ў Лiтоўцах мог мяркаваць, што й сам фактычны бацька камбеду, Лявон Шпунт, дый спэц-упаўнамочаны сельсавету, Косьцiк Сабакевiч, ад буйных кулакоў атожалкамi выводзiлiся, ды што ў будучынi пад бальшавiцкую касу мелi трапiць. Хто там цяпер мог карэньнем сацыяльнага паходжаньня цiкавiцца, калi ўсiм бедным было чаго ўволю цягаць, а пры тым цяганьнi ў прагавiтай мiтусьнi яшчэ дабро пад ногi таптаць.

Найбольш лакомiлiся мясцовыя камунiсты. "Грабiлi награбленае" не навосьлеп, а намагалiся рукi пагрэць ля больш каштоўнага й меншага, што ад непажаданага вока людзкога скрыць можна было.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке