К Акула - Закрываыленае сонца (Гараватка - 2) (на белорусском языке) стр 22.

Шрифт
Фон

Цяпер зьнiзу ад падлогi да, вышынi як дзеткам рукамi дастаць, а над лавамi й куды вышэй, сьцены былi аголеныя, мясцамi пасмы газэты павырываныя былi аж да столi. Спамiж голых круглякоў павыскубвалi дзецi мох. За печчу на палу ляжалi пасьцелi й рызманы. На прыпечку, побач зь сiнiм змылкам, ляжалi мокрыя шматы й стаяла шэрая мяднiца з вадой. Чарада гаршкоў, глiняныя мiскi й iншы посуд падчыркiвалi агульны хаос.

Косьцiк пачмыхаў носам, пазiраў на Алену, ня ведаючы як гаворку пачаць. Гэтая галеча, што шчэрыла зубы з кажнага кута пакою, зусiм сапсавала вялiкi й энэргiчны ўздым, што ўзбуйнеў пры смачных разважаньнях пра будучыню свайго валоданьня на Гараватцы пад Архiпам.

- Ты сама дома? - спытаў Алену.

- А табе чаго? - буркнула жанчына. У шурпатым голасе ня было няпрыязьнi, адно змораная абыякавасьць. Гэтак гамоняць людзi ў беспрасьветнай тупой апатыi.

- Дык як гэта чаго? Памагчы-ж вам трэба.

- Ага...

Алена Макатунiшка ўпiлася ў Косьцiка тупымi вачмi, рукой выцерла спацелы лоб i цёмне пасма сажы дало ёй яшчэ больш няпрыветлiвы выгляд.

- На дварэ казалi мне, што Дуня пабегла па дзядзьку, а мацi па папа.

- Ага.

Жанчыны зь цiкавасьцю слухалi аднабочную гаворку, сачылi Сабакевiча.

- Дык што вам памагчы? - скроб Косьцiк у буйных валосах.

- Га? Нi знаю, сам глядзi.

Косьцiк страсануў галавой, пазiраў на прысутных жанчын. Маўчалi. Навет звычайна гаманлiвыя Аксеня й Аўдоля гэтым разам як на злосьць, каб табе слова. Зьбянтэжаны Сабакевiч, больш не марудзячы, асьцярожна ступiў на вялiкi плоскi камень ля парогу й адчынiў скрыпучыя дзьверы.

Каб у пару не спасьцярог, дык зьбiў-бы з ног старога Панаса, што з псалтырам пад пахай вырас на парозе. Гэткага спатканьня стары, вiдаць, не спадзяваўся. Стануў, як акамянелы, маргаў павекамi, а ў ягоных вачох прытаiлася насьцярожанасьць i няўцямнасьць. Чуў пра Буракова бязбожнiка-камунiсту шмат нядобрага. Жылiстая рука моцна сьцiснула псалтыр.

Соладка рабiлася на сэрцы старога Панаса, калi людзям у бядзе мог пасобiць, хоць i сам ня вельмi раскашаваўся ў шматдзетнай сыновай сям'i. Калi пачуў дзе пра вiзыту старой шчарбатай ведзьмы з касою, хрысьцiўся й голасна казаў: - Божачка, чаму-ж мяне ты й на гэты раз мiнуў? Пасьля браў свой добра патрапаны й абшмуляны псалтыр, ды сьпяшыў да сьвежай дамавiны. Шанавалi за гэта старога людзi. Рэдка калi хто яго прасiў, бо верылi, што Панас сам нейкiм чынам праведае i ў час зьявiцца ў хату.

Косьцiк зiрнуў на старога, памкнуўся нешта сказаць, але махнуў рукою.

8

- Ну дык ты йдзеш, цi ня йдзеш? Гэта ты за што ўзялася?

Паўлюк Бурак, яшчэ не зачынiўшы дзьвярэй, зь сяней навалiўся на жонку. Нiна Бурачыха сядзела на зэдлiку пры стале й часала свае прыгожыя каштанавыя валосы. Думала, што варта было-б нагрэць вады й памыць iх добра, але такi намер да заўтрашняга адлажыла. Не хацелася ў сьвятую нядзельку з сырымi дровамi вазiцца. Стары вурчэў i кiдаўся ў кленiчы, калi бралася за сухiя бярозавыя, што ў капцы на дрывотнi ля клецi ляжалi. У печы загадваў хворастам палiць, ды - адкуль яны ў яго бралiся? - шчапаў i сам валок у хату каб падсыхалi за ноч сыраватыя карчы.

I яшчэ думала Нiна Бурачыха пра бальшавiкоў, пра танкi на гасьцiнцы й пра нейкiя зьмены, што неўзабаве прыйдуць. Вярнуўшыся ад гэнай Косьцiкавай брамы, хацела была з мужам памяркаваць як яно й што будзе. Малагаманлiвы й бурклiвы Бурак i сяньня на словы скупiўся. Дзiва ня было-б, калi-б сын гадамi за гэту новую ўладу сьцен па вязьнiцах ня выцiраў. Мужчыны ня ладзiлi мiж сабою. Стары цi не зьбянтэжыўся, ня ведаў чаго цяпер спадзявацца. Прыйшоўшы дахаты, пасёрбаў капусты, зьеў камяк учарашняй паджаранай дранкi, ды адразу пачаў штылiць, каб памагаць бульбу перабiраць iшла.

Бульба ў горбе на таку ляжала. Перабiраньне - немалая й марудная праца.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке