Ялугин Эрнест Васильевич - Сіндбад вяртаецца стр 53.

Шрифт
Фон

— Ага, добра табе казаць. Ты чалавек паўднёвы. У Азербайджане ж таксама летам, мусіць, ад спёкі не прадыхнуць.

— Бывае. — Юсуф-задэ ўздыхнуў, пяшчотна ўсміхнуўся, відаць, успомніў штосьці прыемнае, і моўчкі працёр вочы хусцінкай.

А вочы ў яго зусім чырвоныя, адзначыў Акліль. Але больш, чым за кім, хлопчык назіраў за Сідкі. Матарыст старанна памагаў механікам збіраць рухавік. Нават сам закруціў апошнюю гайку.

Павесялеўшы, Юсуф-задэ ўключыў старцёр. Націснуў яшчэ. Пачуўся выхлап, другі…

— Працуе! — крыкнуў Сідкі. Добыш кінуў на брызент адвёртку.

— Напалохаў ты матор, задзіг Сідкі,— прамовіў Юсуф-задэ, націскаючы і націскаючы на старцёр.

— Акумулятар разрадзіш, — папярэдзіў Добыш. Юсуф-задэ сеў на пясок, аддыхваючыся.

— Усё, — прамовіў ён рашуча. — Я пайшоў спаць. Па прынцыпу — салдат спіць, а служба ідзе. Што, механікі, думаеце, я за вас павінен трымаць маторы ў парадку?

Добыш, не гледзячы на бурыльнага майстра, перавесіў бліжэй пераносную лямпачку і моўчкі зноў узяўся разбіраць матор. Акліль яму памагаў.

— Дык я пайшоў,— сказаў Юсуф-задэ. — Хто-небудзь разбудзіць мяне, калі рухавік ажыве, у чым я пачынаю сумнявацца.

— Адпачывай, шэф, — адгукнуўся Вахрашчын, — глыні вось на дарогу Мулудава пітва.

— Дома нап'юся. — Юсуф-задэ з прагнасцю зірнуў на флягу, якую яму прапаноўваў механік. — Вам самім малавата, ноч наперадзе.

— Нічога, Акліль яшчэ прынясе, — адказаў Вахрашчын. — Бяры, Эльмар, пакуль даюць. Не чай — эліксір жыцця.

— Не трэба. — Юсуф-задэ павярнуўся да хлопчыка: — І табе тут сядзець нечага. Пайшлі адпачываць, Акліль.

Акліль пакруціў галавой. Як пайсці, калі тут такое? Ці ж ён не збіраецца быць механікам?

Некаторы час працавалі засяроджана і моўчкі. Потым Вахрашчын раптам сказаў:

— Уф! Яшчэ б крыху — і ён бы мяне джыгануў. Зірніце, хлопцы, страшыдла якое. Во, плішчыцца пад брызент.

Аказваецца, аднекуль выпаўз вялікі скарпіён. Механік секануў яго адвёрткай. Хвост-шып адскочыў, але працягваў торгацца.

— Нават мёртвы можа джыгануць, толькі падсунься, — механік пакратаў ядавітае насякомае. — Чаго толькі ў пустыні няма. Ці вось гадзюка — ушыецца ў кучу пяску, паспрабуй заўважыць.

Утрох яны паставілі на месца блок з фарсункамі, але зацягнуць балты ўжо не хапала сілы. Сядзелі, аддыхваючыся.

— Кіслародны голад, га? — Вахрашчын трымаўся рукой за сэрца. — Нават мой матор не вытрымлівае. Я думаў раней, што толькі на Далёкай Поўначы так бывае ці ў Антарктыдзе, дзе кіслароду ў паветры не хапае. А тут, аказваецца, і на Поўдні можна за тыдзень аблысець.

Сідкі першым ускочыў, каб зацягнуць балты. Але Вахрашчын раптам яго спыніў:

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Популярные книги автора