Станислав Лем - Салярыс стр 25.

Шрифт
Фон

Скура на маiх руках i твары была абпаленая. Я ўспомнiў, што калi шукаў снатворнае для Хэры (калi б у мяне была сiла, я пасмяяўся б над сваёй наiўнасцю), то заўважыў у аптэчцы бутэлечку з маззю ад апёкаў, i пайшоў да сябе. Адчынiў дзверы i ў чырвоным святле захаду ўбачыў, што ў крэсле, ля якога Хэры стаяла нядаўна на каленях, нехта сядзiць. На нейкую долю секунды мяне апанаваў страх, я запанiкаваў i адскочыў, гатовы ўцякаць. Той, хто сядзеў, падняў галаву. Гэта быў Снаўт. Заклаўшы нагу за нагу, спiнай да мяне (на iм былi тыя ж шарачковыя штаны з плямамi ад рэактываў), ён праглядаў нейкiя паперы. Яны ляжалi на столiку побач. Пасля адклаў паперы i пачаў змрочна разглядаць мяне з-пад апушчаных на кончык носа акуляраў.

Не кажучы нi слова, я падышоў да рукамыйнiка, дастаў з аптэчкi мазь i пачаў мазаць ёю лоб i шчокi, там, дзе былi сама моцныя апёкi. На шчасце, я паспеў тады зажмурыцца, i вочы мае ацалелi. Некалькi вялiкiх пухiроў на вiсках i шчоках я прапароў стэрыльнай iголкай i шпрыцам высмактаў з iх вадкасць. Пасля наклеiў на твар дзве марлевыя накладкi з маззю. Снаўт па-ранейшаму назiраў за мной. Мне было ўсё адно. Твар мой гарэў усё мацней. Я закончыў свае працэдуры i сеў у другое крэсла, зняўшы з яго сукенку Хэры. Гэта была сама звычайная сукенка, толькi без усялякiх зашпiлек.

Снаўт, склаўшы рукi на касцiстым калене, крытычна сачыў за маiмi рухамi.

— Ну што, пагаворым? — прамовiў ён, калi я сеў.

Я прамаўчаў, прыцiскаючы марлю, якая спаўзала са шчакi.

— Былi госцi, праўда?

— Праўда, — адказаў я суха.

Я не меў нiякай ахвоты падладжвацца пад яго тон.

— I пазбавiўся ад iх? Ну, ну, iмпэтна ты за гэта ўзяўся.

Снаўт памацаў лоб, на якiм лушчылася скура. Праз яе свяцiлася маладая ружовая скурка. I тады я ўсё зразумеў. Чаму я вырашыў, што гэта загар? На Салярыс жа нiхто не загарае…

— Але пачаў ты вельмi сцiпла, — працягваў Снаўт, не звяртаючы ўвагi на маё хваляванне. — Магчымыя наркотыкi, яды, амерыканская барацьба, хiба не так?

— Што ты хочаш? Давай пагаворым сур’ёзна. Калi ты хочаш блазнаваць, лепей iдзi.

— Часам мiжволi даводзiцца блазнаваць, — адказаў ён i падняў на мяне прымружаныя вочы. — Ты ж не будзеш запэўнiваць, што не карыстаўся нi вяроўкай, нi малатком? А чарнiлiцу ты выпадкам не кiдаў, як Лютэр? Не? О, — скрывiўся ён, — тады ты проста малайчына! I рукамыйнiк цэлы, ты нават не спрабаваў расквасiць галаву, i ў пакоi ўсё цэлае. Ты проста раз, два, i гатова пасадзiў, запусцiў на арбiту, i квiты?!

Снаўт зiрнуў на гадзiннiк.

— Значыць, гадзiны дзве, а мо i тры ў нас ёсць, — закончыў ён, непрыемна ўсмiхаючыся. Пасля працягваў: — Так, значыць, ты лiчыш, што я свiння?

— Сапраўдная свiння, — сказаў я цвёрда.

— Ага, а ты паверыў бы, калi б я табе расказаў? Паверыў бы хоць аднаму майму слову?

Я не адказаў.

— Спачатку гэта адбылося з Гiбарыянам, — працягваў Снаўт з той жа непрыемнай усмешкай. — Ён замкнуўся ў сваёй кабiне i гаварыў з намi толькi праз дзверы. Ты ведаеш, што мы вырашылi?

Я ведаў, але прамаўчаў.

— Ну вядома. Мы думалi, што ён звар’яцеў. Ён расказаў нам трохi праз дзверы, але не ўсё. Магчыма, ты нават здагадваешся, чаму ён не сказаў, хто ў яго. Так, ты ўжо ведаеш: suum cuique. Але Гiбарыян быў сапраўдны даследнiк. Ён запатрабаваў, каб мы далi яму шанц.

— Якi шанц?

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке