Линдгрен Астрид - Лота стр 6.

Шрифт
Фон

- Нам усюды i заўжды сорамна за гэтае дзiця, - сказаў Джонас, калi мы iшлi дадому.

- Але ж я яго зусiм не ведаю, - сказала Лота. - Чаму я павiнна адкрываць рот перад тым, каго я не ведаю?!

Тата заўсёды гаворыць, што Лота ўпартая, як стары мул.

Мiсiс Берг - наша суседка. Нам вельмi падабаецца гасцяваць у яе. Памiж яе садам i нашым - плот, якi мы з Джонасам пералезцi можам, а Лота не. Але сабака мiсiс Берг вырыў яму пад плотам, i Лота магла прапаўзцi там.

Гэтымi днямi мы былi ў мiсiс Берг. У яе ёсць камода з маленькiмi шуфлядкамi, якiя напоўнены цiкавымi рэчамi.

- Мiсiс Берг, дазвольце, калi ласка, паглядзець на гэтыя цiкавыя рэчы, папрасiў Джонас.

- Добра, - адказала яна i паказала ляльку, з якой яна гуляла, калi была яшчэ маленькай. Ляльку звалi Роза.

Мiсiс Берг - вельмi старая, але ж не такая старая, якой яе ўяўляе сабе Лота.

- Цi бралi вы Розу з сабой у Ноеў каўчэг? - спыталася Лота.

Нядаўна тата расказваў нам пра Ноеў каўчэг i пра тое, як стары Ной пабудаваў вялiзную лодку, якая i звалася каўчэгам. А потым, на працягу некалькiх тыдняў, iшоў моцны дождж, i ўсе людзi, хто не быў з Ноем у лодцы, патанулi. Гэта здарылася шмат вякоў таму назад.

Мiсiс Берг засмяялася i адказала:

- Лота, даражэнькая, я не была ў Ноевым каўчэгу!

- Як жа тады здарылася, што вы не патанулi? - спыталася Лота.

Потым мiсiс Берг паказала нам, як яна зрабiла з адной з шуфлядак ложак для Розы. Матрац быў зроблены з ружовай тканiны, а коўдра - з зялёнага сацiну. На Розе была блакiтная вопратка.

У другой шуфлядцы я ўбачыла маленькi шкляны кошык з ружовымi кветачкамi ў iм.

- Можна, мы пагуляем з Розай i з гэтым кошыкам? - спыталася Лота.

Мiсiс Берг дазволiла, i мы павесiлi гэты кошык на руку Лоце, як быццам яна - Чырвоная Шапачка, якая iдзе да сваёй бабулi i нясе ёй ежу i бутэльку з сокам. На пiянiна стаяла ваза з цукеркамi. Цукеркi былi падобны на бутэлечкi i закручаны ў блiскучыя паперкi.

Мы паклалi ў кошык адну з цукерак, а таксама разынкi i мiндаль, якiя нам дала мiсiс Берг. Сабака мiсiс Берг, Скоцi, быў ваўком. Я была бабуляй, а Джонас быў паляўнiчым, якi прыйдзе i заб'е ваўка.

- А што мне рабiць? - закрычала Лота. - Цi ж вы не хочаце, каб я была кiмсьцi?

Мы далi Лоце Розу i шкляны кошык i сказалi, што трэба рабiць Чырвонай Шапачцы. Але калi Чырвоная Шапачка прыйшла да бабулi - а гэта была гасцiная мiсiс Берг, - у кошыку не было ўжо нi разынак, нi мiндаля.

- А дзе ежа для бабулi? - спытаў Джонас.

- Роза з'ела, - адказала Лота.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке