Михась Южик - Лесвіца стр 3.

Шрифт
Фон

— Та-ак, — сашчапіўшы за спінай кісці рук і хруснуўшы пальцамі, неяк здушана пачаў Павел Алегавіч. — Харо-ошыя ў нас справункі! Гэта значыць, мне няма клопату пра сына? Так цябе разумець?

Ён стаяў, шырока расставіўшы ногі, прыгнуўшы шыю наперад, гатовы да нападу і адпору — нібы баец. Павел Алегавіч быў сярэдняга росту, сухога і жылістага целаскладу, кірпаносы, з лысінай Ільіча.

Вера Генадзеўна была ніжэйшая за яго на паўгалавы, худая (але нават у свае пяцьдзесят фігурыстая), з кароткімі рыжымі валасамі, з нервовым, блед­ным, вастраносым і ўсё-такі прывабным абліччам.

— Разумей ты мяне як хочаш, — нарэшце выпрасталася жонка і стала да мужа тварам, — разумей ты мяне як хочаш, — паўтарыла яна стомлена і ціха. І знянацку выкрыкнула: — Толькі адстань, чуеш?! Адстань і не матай мае нервы!

— А навошта ж лямантаваць? — неяк абвяў Павел Алегавіч. — Я толькі спытаў пра сына.

— Спытаў ён! — тузанулася, амаль падскочыла жонка. — Не, мой харошы, ты не спытаў! І на сына табе — напляваць і расцерці! Ты прыйшоў па маю кроў, па мае нервы. Вампір!

— Ну, ведаеш... — праз сціснутыя зубы прасіпеў Павел Алегавіч. — Ну, трасца ў бок, у вас і сямейка.

— Вера! — знячэўку, у самае вуха, ззаду, прабіўся тонкі старэчы выгук. — Ні слова, ні слова яму не гавары!

Нізкая, бочкападобная, абапіраючыся траслівай рукой аб вушак, стаяла за Багаткам цешча. Ну, канешне, без яе тут аніводная сварка не абыходзілася.

— Выйдзіце! — ва ўтрапенні крыкнуў на цешчу Павел Алегавіч, не абарочваючыся. — Выйдзіце і дайце пагаварыць!

Спінай адчуваў энергію нянавісці, накіраваную на яго Ганнай Андрэеўнай.

— А ты на маю маму не гыркай! Бач ты, начальнік! І не яна да цябе прыйшла, каб выходзіць! — спераду наступала жонка.

— Ага! Ну дык і добра тады! — тупнуў нагою Павел Алегавіч. — Слухайце тады ўсе! Так, я прыйшоў палаяцца, і пляваць мне на вас! — распаляўся ён усё мацней. — Але толькі так можна ўскалыхнуць гэтае балота, — ён узмахам абвёў рукою пакой, — каб вы нарэшце адкрылі вочы на дачку і ўнучку сваю — шлюху!

— Ай! — тэатральна войкнула ззаду цешча.

— Што? — у тоне Веры Генадзеўны праявіўся халодны шал. — Што ты сказаў?

— Тое, што чула, — не даючы апанентам ачомацца, перайшоў у наступ Багатка. — Твая дачка сышла да гэтага... — Тут яго твар перакасіла грымаса болю. — Да гэтага старога распусніка Жыгоцкага, прадала сваё маладое цела за даляры, за пяціпакаёўку, за асабняк. Гэта — не шлюха?! — ён з роспаччу шыбеніка ўтаропіўся на жонку.

— І-і-і! — пранізліва завіскатала тая, узняўшы маленькія пасінелыя кулачкі над галавой. — Замаўчы, а ну замаўчы, пракляты!

— Вера, ідзі сюды! — стагнала з-за спіны Паўла Алегавіча цешча. — Вера.

— Э не, — рэзка абярнуўся і падскочыў да яе зяць, — хай паслухае, хай уцяміць увесь жах учынку свае дачушкі! І хай прыме меры!! — Апошнюю фразу ён пракрычаў, мусіць, на ўвесь чатырохпавярховы дом.

Ад гэтага выгуку цешча шарахнулася ў глыб калідора.

— Мама! Табе блага, мама?! — залямантавала Вера Генадзеўна.

— Мне добра! — стагнала ўжо з кухні цешча. — Мне так добра, што лепт не бывае! — Стогн перайшоў у старэчы крыўдлівы плач.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Похожие книги

Популярные книги автора