Янка Брыль - Акраец хлеба стр 59.

Шрифт
Фон

* * *

Вялікі пісьменнік пакінуў нам радасць сужыцця ca светам яго твораў.

Колькі ж ад гэтай радасці, ад гэтай несмяротнасці прыйшлося на долю яго самога, пакуль ён сам адчуваў, што жыве?

* * *

Складаю зборнік апавяданняў Міколы Лупсякова, выбіраю ў яго спадчыне найлепшае, вось ужо некалькі дзён думаю пра кароткае ўступнае слова.

Рабіць штосьці добрае таму, хто ўжо ніколі табе не падзякуе,— гэта i сумна i радасна неяк па-асабліваму.

* * *

Праз цяжкасці жыцця з Талстым можна ісці, будучы i моцным i, часамі, слабым. Ёсць да каго прыхінуцца.

З Дастаеўскім можна ісці праз трагедыі — будучы толькі моцным.

* * *

Пасля спектакля паводле «Раскіданага гнязда» позна ноччу перачытваў гэтую драму.

Думалася пра Купалу, што пачынаў вясковым самавукам,— як ён пакутліва шукаў i знаходзіў сваё сапраўднае ў гушчы жыцця, у складанасці свайго часу...

Няма такога ў нашым літаратуразнаўстве — жывы Купала ў яго станаўленні, іменна ў яго часе i асяроддзі, а не Купала... ледзь не з маленства класік, які нават ужо i свайго «Мужыка» піша адразу ў званні акадэміка. Меншае ці большае, свядомае ці несвядомае накладванне чацвярга i пятніцы на сераду i аўторак, няўменне аддзяліць Купалу сённяшняга ад таго Купалы, які дзень за днём, год за годам, праз рэвалюцыю, рэакцыю, сусветную вайну, зноў рэвалюцыю, праз радасці i нягоды небывалага станаўлення, зноў праз сусветную вайну вяршыў свой непаўторны подзвіг.

У гэтым няўменні, нежаданні, баязлівасці — слабасць нашага літаратуразнаўства, прычына таго ганебнага факта, што ў нас дагэтуль няма яшчэ кнігі пра Купалу, вартай выдання ў серыі «Жизнь замечательных людей»...

Такую кнігу марыў i збіраўся напісаць паэт Таўлай. A яго ўжо няма тым часам дваццаць шэсць гадоў...

* * *

Чароўная музыка слова.

Колькі разоў на Поўдні, чуючы ў больш ці менш жывым тлумачэнні экскурсаводак звычайнае, батанічнае: «ліванскі кедр» — успамінаеш біблейскае. Такое недасяжна паэтычнае, хвалюючае ў дні вясковай хлапечай самотнасці: «Кедры ліванскія...»

* * *

Старая здзіўляецца:

— Што ты мне ў руку цалуеш, як пані якой?

А ён, тым часам ужо таксама немалады, ваенны сябар яе сына, што загінуў:

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Популярные книги автора