Янка Брыль - Акраец хлеба стр 57.

Шрифт
Фон

* * *

Голуб лятае. Голуб таксама ходзіць, сядзіць...

А вось ён стаіць на мокрай ад нядаўняга дажджу пліце панелі, на самым яе краёчку, і з толкам клюе-шчыкае мокрую траўку, штосьці патрэбнае ў ёй. Элегантны чорны голуб на чырвоных ножках.

Ён зусім не баіцца мяне, і я яму ўдзячны за гэта. Тым больш што і сонца на нас засвяціла.

* * *

Каля бярозак трохі верасу. Расцвіў у сонцы. Зірнуў угару. Багатая лістота і пярэстыя ствалы пошумам ціха пяюць у блакіт.

Краса прыроды кліча да чысціні душы. Гэта не думка, а такое адчуванне.

«Зялёнка», якое многа абапал сцежкі, страката-жоўтая ад свірэпы. Гудзе пчоламі, мякка паблісквае ўзлётамі капусных матылёў. Гэта — ніжняя радасць зямлі.

А ў кронах ліпаў — на цвінтары, узбоч якога іду на Нёман, воддаль ад цвінтара, на дарозе, яшчэ далей, на хутары,— усюды шчодра клякочуць, пераклікаюцца нябачныя ў лісці буслы. Радасць — верхняя, у чыстае, нарэшце, неба.

* * *

Самотная сцежка ў аснежаным лесе, уздоўж Нёмана.

На гліды сёння кропелысі. А памацаў адну — ільдзінка. Гатовая і замерзнуць, і капнуць на снег.

Як непаўторна свежа, як здорава ўсё тое простае, звычайнае, шго акружала нас, малых, у вясковым жыцці. гучала тады ў паэзіі, якую мы бралі з кніжных старонак. Я — з польскіх і беларускіх у школе, а дома яшчэ і з рускіх. Бралі I носім дагэтуль. Міцкевічавы дзічкі на межах, Купалава лета квяцістае, зоркі, што меркнуць і гаснуць у Нікіціна...

Толькі пра кропелькі-ільдзінкі, здаецца, не было.

* * *

Голы i сухі бераг быстрай, шырокай ракі. Толькі кусціцца ялавец, а то дык i яго няма. Некалькі маладых дубоў. Нізкіх i стройных, як баравікі.

Адзін такі «баравік» — на самым краёчку крутога берага. Засох. Здалёк сівеецца, як штосьці незвычайнае.

Бабры яго абгрызлі, мяркуючы спусціць на ваду. Аднак чамусьці не дагрызлі тоўстай ножкі, i «баравік» стаіць.

Кожны, відаць, пашкадуе спачатку. А потым, убачыўшы, хто вінаваты, палае баброў. Не лішне злосна, бо i работнікі i майстры. A струмант які! На каменнай драўніне — сляды ix разцоў.

* * *

Ялова-сасновы гушчар. Многа снегу трымаецца ў цяньку на елках і елачках. Ад сонца, якое ўжо не па-зімоваму прыгравае. З падсонечных вяршалін і галін час ад часу ападаюць жмені і жменькі снегу. А потым ён яшчэ і цярушыцца, а ў промнях — іскрацца сняжынкі.

Ад натуральнай блытаніны ліній у голлі ды вецці пацягнула, нібы падсвядома, накрэсліць кіёчкам на снезе правільны паўкруг. Прыгадалася сонца на ўсхо-дзе, напалавіну з зямлі. Усе мае вясёлкі прыгадаліся...

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке

Популярные книги автора