Глебус Адам - Новы дамавікамерон стр 5.

Шрифт
Фон

У кватэры ў гукааператара востра пахла iзаляцыйнай стужкай.

— Я не хачу пiць, — сказала Танцорка, пабачыўшы, як на стол побач з лiтавальнiкам ставiцца гарэлка.

— А што б ты хацела?

— Павольны танец пад цiхую музыку.

Гукааператар пяшчотна палашчыў магнiтафон i запусцiў вясёлкавую кампакт-кружэлку.

— Добра, што не рок-гурт "Мара". — Танцорка лёгка скiнула ядвабную кашулю, за якой паляцелi ў далёкi куток i лёгкiя скураныя пантофлi.

Доўгае, нiбыта манекенавае, цела паплыло праз павольныя музычныя хвалi ды даўкi водар iзаляцыйнай стужкi. У кут, да пантофляў, пырхнулi карункi станiка, на якiя важка апусцiлiся джутавыя шорты. Чорны трохкутнiчак шаўковых майткаў яшчэ колькi хвiлiн ахоўваў Танцорчына патаемнае месца. Але, нарэшце, i ён знайшоў адпачынак у цёмным куце.

Разняволеная, светлая, як зiмовая казка, Танцорка лунала ў хвалях музыкi.

Гукааператар распрануўся i зрабiў крок насустрач плаўнаму танцу.

Маладзiца ў адным непарыўным жэсце абгарнула хлопца рукамi i сцёгнамi так, што напяты чэлес апынуўся ў расхiнутай похве.

— Любы, табе не цяжка трымаць мяне на руках?

— Цяжка... Ты такая вялiкая i доўгая.

Гукааператар спачатку ўкленчыў, а потым, адхiнуўшыся на спiну, выпрастаў спачатку адну, а потым другую нагу. Танцорка засталася сядзець на кукiшках. Яе цела наплывала на чэлес, як хваля на пiрс.

— Можа iнакш? — гукааператар заклаў рукi за галаву.

— Не-е-е...

Павольна лiлася кампактавая музыка.

Умела, не адрываючыся адно ад аднаго, каханкi мянялi любоўныя паставы.

— Развiднела. — Танцорка пяшчотна палашчыла падушачкай указальнага пальца свой натомлены, працяты залатым абручыкам маленькай завушнiцы, секель.

— У мяне такое адчуванне, што гэта не апошняя наша ноч. — Гукааператар надзеў шырокiя сямейныя майткi.

Калi Танцорка вярнулася ў сваю кватэру, дык пабачыла аголеную грымёрку, якая спала ўпоперак канапы разам з напалову аголеным бас-гiтарыстам ды зашпiленым на ўсе маланкi i гузiкi сола-гiтарыстам.

У гэтую ноч стогадовая бабулька зусiм не спала, яна памерла яшчэ ўвечары, калi госцi толькi пачыналi баляваць.

06.07.1994

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке