— Пасуе мне маска? — размаляваны твар павярнуўся да трынаццацiгадовага вучня.
— Вельмi пасуе. — Хлапечыя шчокi паружавелi.
— Давай i табе намалюю на лобе залатое колца.
— Мужчыны не фарбуюць твараў, — адхiснуўся ад блiскучага пэндзля вучань.
— Прабачце, я зусiм запамятавала пра вашу мужчынскасць. Мужчыны не расфарбоўваюць твараў? Няўжо? А баевiкi ў Iчкерыi не робяць на тварах маскавальных плямiн? А наймiты не чарняць свае пысы, каб не свяцiлiся ў цемрадзi? А блазны?
Вучань маўчаў.
— Не хочаш, як хочаш. Я атрымлiваю грошы не за тое, каб размалёўваць твой лоб, а за тое, каб за лобам былi веды... Ты зрабiў практыкаванне?
— Так. — Хлопец паклаў на трумо вяла-ружовы сшытак.
Чырвоны аловак шпарка заскакаў па радках. Фiялетавае практыкаванне застракацела выпраўленнямi.
— Цяпер мне будзе сорамна браць грошы ў тваёй мацi. З кожным урокам ты горай i горай выконваеш практыкаваннi. Нiбыта я не вучу, а, наадварот, развучваю. Ты ходзiш у сёмы клас, а пiшаш горш за вясковага другакласнiка. I што рабiць? I што казаць тваёй мацi?
Вочы Рэпетытаркi пазiралi на вучня з залатых кругоў.
— Сёння ў мяне дзень нараджэння. Мне трыццаць. Свята. Прыйдуць госцi. Я павiнна мець добры, вясёлы, iскрысты настрой. А ты ўсё псуеш: прыходзiш з брудным сшыткам, у якiм на бруднай старонцы напiсана практыкаванне, поўнае брудных памылак. Ты што, так i не змог вывучыць, дзе пiшацца мяккi знак? Гэта ты знарок зрабiў мне падарунак? — Рэпетытарка падмiргнула люстэрку.
— Я не ведаў пра дзень нараджэння. — Хлапечы голас затрымцеў.
— Не веру. Я ўпэўнена — ты знарок кепска напiсаў практыкаванне. Знарок выканаў яго на двойку, i нават не на двойку, а на адзiнку, на кол. I я пастаўлю табе вялiкi чырвоны кол. Я накрэслю ў ружовенькiм сшытачку велiзарны кол, чырвоную палку, крывавае бервяно. I ты пакажаш заробленае маме. Каб ведала, якi ў яе кепскi сын. Яна плацiць за навучанне, я гадзiнамi вытлумачваю правiлы i выключэннi, а ён слова "песьцiцца" пiша без мяккага знака, ён лянуецца выканаць просценькае заданне. Гэта абраза, гэта знявага, гэта нахабства, лайдацтва, iдыятызм... I табе не сорамна? I што скажа мацi, пабачыўшы чырвоную палку? Як думаеш? I не маўчы. I не хавай вачэй. I не чырваней, як рак. Ты скажы, што зробiць твая мацi, калi на яе вочы патрапiць чырвоны кол? Адказвай...
— Раззлуецца, — ледзь выцiснуў вучань.
— Раззлуецца, i ўсё? — залатая луска зацерушылася з веяў. Рэпетытарка ўзмахнула рукамi, залацiста блiснулi наманiкюраныя пазногцi, i растапыраныя пальцы прагна абхапiлi голыя каленi.
— Можа ўзяць пас i адлупцаваць...
— Дык, можа, мне высекчы цябе? Калi заплачана за навуку, дык i лупцоўка, пэўна ж, уваходзiць у навучальны працэс.
Вучань маўчаў.
— Зараз вазьму пас i адлупцую за нелюбоў да граматыкi. У мяне няма мужчынскага паса, таму давядзецца пасекчы тваю мужчынскую дупу жаночым раменьчыкам. — Рэпетытарка выцягнула са скураной спаднiцы руды танюткi пас.
— Бачыш, якi цудоўны жоўценькi пас? Ён навучыць расстаўляць мяккiя знакi... Распранайся i кладзiся на канапу.
Хлопец заплакаў, ягоны тварык скрывiўся, са шчыльна заплюшчаных вачэй пырснулi слёзы.