— Мама думала, што народзіцца дзўчынка, і купіла ўсё ружовае: і прасціны, і навалачкі, і пялюшкі… Я вырас ва ўсім ружовым, пурпуровым. І люблю гэты колер, — растлумачыў Алег, калі я спытаў, чаму ён носіць кашулі жаночай афарбоўкі.
Але, не ў крыўду мужчынам, давядзецца сказаць, што ружовы колер вельмі пасаваў да смуглявага твару, на якім чарнелі асіметрычныя міндалеабрысныя вочы. У гэтых вачах таілася палахлівая жывёльная непасрэднасць, характэрная істотам творчым, якіх лёгка збянтэдыць. І ведаючы сваю слабасць, Алег пад час размовы адводзіў вочы ці глядзеў у зямлю.
Усе гэтыя рысы раздражнялі лагерных хлопцай і дзўчат, і яны здзекваліся з алега. Здзекаваліся па-рознаму: і садысцкі-вытанчана — аблівалі жаночымі духамі Алегаў ложак, і па жабёльскі тупа — падкладвалі кавалак масла на Алоегава крэсла ў сталовай. Але ўсе жарты-здзекі былі толькі уверцюраю да цкавання, што разгарнулася пасля конеурсу мастацкай самадзейнасці.
***
Як ужо гаварылася, конкурсаў у лагеры праводзілася шмат, ад самага трывіяльнага з малюнкамі на асфальце да грунтоўных стварэнняў “лінеек”. Недасведчанаму даволі цяжка ўявіць конкус “лінеек”, але я паспрабую ў некалькіх сказах апісаць з’яву, тым больш што гэта даволі неардынарны жанр мастацтва, які можна незваротна знікнуць.
“Лінейка” па сваёй канфігурацыі нагадвала нешта сярэдняе паміж магільным капцом і кветнікам, адно без кветак. Па перыметры “лінейку” абкладалі цаглінамі, пастаўленымі старчма, і палосамі свежага дзёрну. У даўжыню “лінейка” мела метры са тры, а ў шырыню — са два. Адзін бок “лінейкі” насыпаўся крыху вышэй, каб добра было відаць злалёк, што сатворана ў дзёрнавай аблямоўцы. Напачатку ў ёй рабіўся абрысны мялюнак. Тэма абіралася надзвычай лагерная, напрыклад: крэмль з пяціканцовымі хорамі, ад якіх разыходзяцца тоўстыя промні, ці танк з той жа вялізарнай зоркаю на вежы, яшчэ на “лінейцы” мог з’явіцца голуб, але памерам з той жа крэмль ці танк. Калі абрыс быў зроблены, пачыналася зафарбоўка. Крэмль павінен быў стаць чырвоным, танк — зялёным, а лголуб — белым. Таму адзін атрад, сімвалам якога была “лінейка” з крамлём, тоўк каменнямі на асфальце цырвоную цэглу і пасыпаў натоўчанай пудраю зубчасныя сцены і азораныя вежы. Атрад, што браўся за голуба, пакутаваў, бо сілікатная цэгла не таўклася і трэба было ісці за пяць кіламетраў у Заслаўе шукаць будоўлю і выпрошваць якой вапны ці мелу. Лягчэй за ўсё расфарбоўваўся танк, яго выкладалі з зялёных яловых шышак і скочак, і глядзеўся танк вельмі эфектна — сакавіта, масляніста, шурпата, і чымсьці нагадваў кракадзіла. “Лінейкі” праглядала камісія на чале з Раінай Аляксандраўнай, начальніцай лагера. Выбіраліся тры лепшыя. А ўвечары, на зборы ўсяго лагера. Вельмі ўрачыста абвяшчаліся атрады-пераможцы.
Асабіста мне падабалася рабіць “лінейку” ў першую чаргу з-за таго, што я лічыў сябе мастаком. Пад час заняткаў у школе я наведваў жнядзельную мастацкую студыю, а ўлетку, замест таго каб спаць удзень, хадзіў у мастацкі гуток. А таму мне лёгка быловострым прутком накрэсліць на мяккай насыпанай зямлі абрыс крамля ці танка. А па-другое, мае здольнасці давалі мне ўладу над астатнімі хлопцамі і дзяўчатамі. Я кіраваў і таўчэннем цэглы і зліраннем шышак, мог загадваць, сварыцца, зневажаць… І гэта ўспрымалася нармальна, бо ўсіх цікавіў толькі вынік — наяўнасць “лінейкі”. Аднаатрадаўцы падпарадкоўваліся мне без пярэчанняў. Слухаліся ўсе, акрамя Алега. Ён уцякаў; не спрачаўся, не абураўся, не адстойваў свае погляды, а браў кніжку, і калі ўсе ішлі пасля снядання рабіць танк, ён ішоў у лес. На абедзе я спрабаваў высветліць, чаму ён уцякае, на што атрымліваў блытаныя тлумачэнні пра галаўны боль, медыцынскі пункт і медсястру Святлану, якая параіла яму адпачыць у лесе на адзіноце. Я не верыў Алегу, але спраўджваць ягоныя словы не хадзіў ні ў медпункт, ні да Светы. Ну, не хоча адзін чалавек рабіць “лінейку”, хай не робіць, астатнія хочуць і робяць. Мне хапала праблем і без Алегавых дзівацтваў, але крыўда на яго засталася, жорткая дзіцячая крыўда. І недзе глыбока ў душы хацелася сатысфакцыі, хацелася Алегавага прыніжэння, праз якое я спадзяваўся атрымаць асалоду. І я ўбачыў прыніжэнне.
***
Яшчэ не паспелі аціхнуць радасныя перажыванні ў маім трэцім атрадзе — за “лінейку” з танкам мы атрымалі першае месца, а на дошцы аб’яў ужо прыкнопілі паведамленне, што ў клубе прайдзе конпурс мастацкай самадзейнасці. Запрашаліся ўсе: хто можа спяваць, іграць на музычных інструментах і танцаваць. Конкурс меўся адбыцца ў нядзелю з раніцы, каб не толькі дзеці, а і бацькі маглі папрысутнічаць на свяце.
Выхавацелі падаставалі свае інтументы, і да самага адбою з усіх канцоў лагера чуліся бясконцыя паўторы рэпетыцыйных намаганняў.
Раман Казіміравіч іграў на мандаліне, а дзяўчаты. Можа, разоў са сто праспявалі пад ягоны акампанемент куплеты пра ката, якога боцман быў па пузе мокрым ручніком. У куплетах асуджаўся боцман і шкадаваўся кон, але, нягледзячы на ўсю маральнасць песні, я ўзненавідзеў яе. Ёсць думка, што жарт, які гавораць двойчы, ператвараецца ў пошласць, а тут жарт паўтарылі разоў, як заўважалася, са сто.
І калі нядзельным ранкам на клубную сцэну ўзышоў Юркевіч са сваёй лакіраванай мандалінаю, я пашкадаваў, што не маю якога расіслага памідора. Толькі шкадаванне был не доўгае. Раман Казіміравіч выканаў старажытную італьянскую песню, і сыграў ён выдатна. Склалася дзіўнае ўражанне, што мандаліна сама гучала, што і конеурс, і выхавацелі з дзецьмі і іх бацькамі, і лагерны прапахлы цвіллю клюб зніклі. Мандаліна нібыла згадала мелодыю Радзімы і паўтарыла яе. Воплескі запоўнілі залу. Раман Казіміравіч пакланіўся, а потым абвясціў пачатак конкурсу.
Эпічная тэматыка дамініравала на конкурсе. І не дзўна, калі ў конкурсе “лінеек” перамог танк, дык было б цалкам лалгічна, каб і ў клубе пераше месца атрымаў падобны сімвал. Тлькі здарылася неверагоднае — перамог не танк, а народны танец. Пэўна, адыграла сваю ролю італьянская серэнада. Усяму канчэрту задаўся лірычны тон, таму эпіка не выклікала захаплення ў суддзяў на чале са строгай Раінай Аляксандраўнай. І нават так званыя жартоўныя песенькі не краналі залу. Такое здараецца, калі пажартаваць несваечасова, недарэчна, напрыклад, згадаць нябожчыка за вясельным сталом ці на хрэсьбінах.
***
Конкус, бясспрэчна, сцёрся б з маёй памяці, як забылася шмат падобных акцый, каб не віртакі. Грэчаскі атнец быў даволі папулярны. Запамінальная да отрутнасці мелодыя сіртакі бясконца паўтаралася па радыё, а па тэлевізары ансамлбі народных танцаў круціліся пад яе ў карагодах.
Сіртакі ў лагеры станцаваў Алег. Ён выступаў апошні, пасля дзявочага трыо, што бадзёра выканала аесеньку пра ката і боцмана, які здзекаваўся з хатняй жывёлы — біў яе ручніком. Калі дзяўчаты пакінулі сцэну і з-за куліся зхявіўся Алег у белай чалме-намітцы, скручанай з вафельных ручнікоў, зала скалыхнулася ад смеху. Я быў упэўнены, што Алег не вытрывае здзеклівага рогату і свісту, што ён уцячэ, пабяцыць за кулісу, выкіне чалму-намітку, пойдзе ў лес і будзе на адзіноце румзаць. Але танцор падышоў да мікрафона і з гонарам упэўнена абвясціў: "“рэчаскі танец сіртакі!” Зала аціхла. Акардэаніст Русін расцягнуў мяхі, пранізлівы акорд разляцеўся па клубе. Алег ускінуў тонкія загарэлыя рукі, нібыта хацеў пакласці хі на плечы нябачаных сяброў. Мелодыя набірала тэмп. Рухі танцора рабіліся шпарчэйшымі, але не гублялі дакладнасці, малюнак жэстаў заставаўся архітэктурна дакладным. Алег паісваў на сцэне спачатку вялікія кругі, а потым усё меншыя й меншыя. А тэмп рабіўся ўсё шчбчэйшы й шыбчыйшы. І калі ад мелодыі застоўся адно рытмічны абрыс, Алегава цела набыло такую неверагодную хуткасць, што зала ў спалоху стаілася, як стойваецца амфітэатр, калі высока пад купалам ступіць на дрот канатаходзец. Усе неадрыўна сачылі за дзівам скампанаваных гукаў і жэстаў. Ад невыноснай напругі мае вочы самі сабой заплюшчыліся. Засталася адно музыка ў густой чарнаце, дзе раптам з’явіўся танцор Алег. Я натуральна сядзеў з заплюшчанымі вачыма і бачыў танец. Нечакана мелодыя абарвалася і праз імгненне зноўку выплыла з цішыні, але цяпер павольная, як шырокая рэчка.
Пазней, калі ў школе на занятках літаратуры настаўніца будзе тлумачыць, што ўся старажытнагрэчаская драма імкнулася дасягнуць такой выразнасці, каб у гледача ўзнікла пачуццё катарсіса, пачуццё душэўнага ачышчэння, я згадаю Алегава сіртакі і той момант, калі абарвалася музыка і знерухомеў танцор.Ён шырока раскінуў рукі і стаў на дыбачках — светлае ўкрыжаванне на чорнай сцэне. І я мушу пагадзіцца з настаўніцай, што мастацтва і сапраўды здатна выклікаць моцнае пачуццё, якое антычная культура называла — катарсіс.
Алег пакінуў сцэну ў поўнай цішыні. І толькі калі ён схаваўся за кулісаю, зала, нібыта прахапіўшыся са сну, узняла хвалю авацый.
Можна зразумець і сяброў журы, якія, відавочна, разгубіліся. Тое, што Алег выступіў лепш за астатніх — бясспрэчна, але ці варта менавіта танцору даваць прыз? Толькі ўражанне ад убачанааг было настолькі вялікае і воплескі такія гучныя і працяглыя, што Алега абвясцілі самым лепшым.
***
У пахвалы і шанаванні абярнуліся з радасці ў гора. Алега пабілі хлопцы з майго атрада.
Бойка адбылася позна ўвечары, калі ўсе бацькі з’ехалі, пакінуўшы ў тумбачках цэлафанавыя пакеты з печывам і цукеркамі. Мы ляжалі ў палаце і маўчалі, гнятлівая ціша ўсталяввалася над ложкамі. Хлопцы ўжо загадзя, яшчэ пасля вячэры, дамовіліся, што будуць біць Алега. Хлопцаў нацкавалі, пад’юдзілі дзяўчаты, яны лдезь не са слязьмі абураліся — калазі, што журы не мела рацыі, калі ўзнагароджвала Алега, што іх песня пра ката значна лепшая, што ў лагеры шмат выдатных спевакоў і музыкаў і не зарзумела, чаму лепшым павінен быць нейкі танцор. Хлопцы паспрачувалі дзяўчатам і паабяцалі пабіць уночы Алега, каб болей не вылазіў на сцэну.