Глебус Адам - Хлопчыкі стр 19.

Шрифт
Фон

Па няпісанаму правілу запрашаць на танец дзяўчат мелі права толькі хлопцы з першых трох атрадаў, а апошнім тром з дванаццаці наогул забаранялася хадзіць вечарамі ў клуюб. Танцавалі, хто як мог, хто як хацеў, было вясёла.

Всетлыя вечары дыхалі чыстым спакоем. Высокія сосны, што абступалі клуб, ледзь заўважна пакалыхвалі сінімі шатамі пад бэзавым небам.

Дзяўчаты ў святочных сукенках не саромелісмя і запрашалі выхавацеляў, больш за ўсіх Рамана Казіміравіча, хлопцы пасміхаліся і такім чынам хавалі сваю першую рэўнасць.

***

Шмат разоў успаміналася тое лета з танцамі каля клуба, з вясёлымі акардэонамі, што вялі дыялог пад наглядам магутнага кантрабаса. Я лёгка засынаў пад музыку 60-х, ажно пакуль не ўспомніў танцора. Я ўбачыў, як ён самотна стаіць на клубным ганку за калонаю. Беленая калона на шырокай базе, і побач хлапечая постаць — смуглявы Алег у пурпуровых гортах. Я ўбачыў танцора, і мяне агарнула пракрасць. І я доўга не мог заснуць, сядзеў на кухні, паліў. І мне захацелася вярнуцца ў тое лета, і не проста апынуцца сузіральнікам, а прыйсці, каб выправіцца, змяніць сагоа сябе. Я, вядома, разумеў, што ўсё гэта блюзнерства, але адчуў і іншае: трэба спавядацца. І я пачаў пісаць пра танцора.

***

У лагерр алега прывезла маці, надзіва прыгожая жанчына. Яны прыехалі на таксі, што ў тыя часы лічылася несусветнай раскошаю. І таксоўка чакала каля лагернай брамы, пакуль Раман Казіміравіч запісваў Алега ў трэці атрад, а медсястра Света шукала ў хлапечай галаве вошы.

— Што вы робіце? — Алегава маці павярнулася да медсястры, і ўсе ўбачылі, як хстануліся і зазіхацелі на сонцы завушніцы з дыяментамі.

— Гляджу, каб не было вошаў, — растлумачыла добразычлівая Света.

— А хіба і так не відаць, што ў майго сына іх няма?

— Відаць. Але такі парадак: я павінна паглядзець галовы ўсіх дзяцей.

— Ну і парадкі, — з’едліва вымавіла жанчына. І мне зрабілася няёмка за яе. Ёй так не пасавалі з’едлівасць, і абурэнні, і націск на словы “майго сына”. Ёй наогул не пасавалі праявы пачуццяў. Такая жанчына павінна жыць у палацы і ладзіць балі. І ёй дастаткова ледзь заўважна ўсміхнуцца, каб у прысутных узняўся настрой.

Яна села ў таксі, а я зачаравана глядзеў на светлы профіль, аздоблены дыяментавымі завушніцамі і залатою фрэзураю. І нечакана адчуў злосць, гэтая жанчына пахіснула маё ўяўленне аб прыгажосці. У свае трынаццаць я лічыў, што самая прыгожая жанчына на зямлі — мая мама. А тут з’яўляецца немаведама адкуль зусім чужая жанчына і разбурае мой ідэал.

Цяпер я ўдзячны Алегавай маці, бо менавта яна першая, эфектам свайго яркага з’яўлення, дапамагла мне зразумець, што прыгажосць мамы не падлягае параўнанням, яна ёсць найвышэйшая.

І як крыўдна мне было, калі , стоячы за мальбертам, пісаў у інтытуце кубістычныя кацюрморты, каб спасцігнуць таямніцу фактуры і колеру, а выкладчык з непрыхаваным цынізмам казаў:

— Вось ты шклянкі-бутэлькі навучыўся раскладаць на розныя вуглы ды авалы. А згадай табе намаляваць партрэт маці ў стылі кубізм, вось што б ты рабіў?

І рабілася сумна за недасведчанасць і абмежаванасць выкладчыка, які замінаў займацца, як ні дзіўна, вучобаю. І было няёмка пачынаць тлумачыць, што вобраз маці знаходзіцца далёка за межамі майго задання, якое спрабаваў выканаць, калі пісаў на палатне нацюрморт з празрыстым шкляным посудам. Адзінае, у чым я не мог не пагадзіцца з выкладчыкам, гэта тое, што напісаць партрэт мамы вельмі складана. Асабіста для мяне на партрэце мамы і канчаецца станковае макстацтва, і пачынаецца манументальнае — з ягонай рэлігійнасцю і містыкай, з абразамі і алтарамі.

І таму зараз, калі ўспамінаю профіль алегавай маці, які, нібыта карціна ў шкло, быў забраны машыннай шыбаю, я разумею, чаму мяне так уразіла гэтая жанчына. Яна была абразом, жывым абразом. І ўсе як зачараваныя не маглі адвесці вачэй ад яе.

Таксі з’ехала, звезла ў Мінск Алегаву маці, а ён застаўся ў лагеры на цэлы доўгі летні месяц.

***

Алег, гэтаксама як і маці, меў адметную знешнасць, але я, з-за сваёй прыроднай схільнасці да ўсяго мужчынскага і класічнага, ніколі не змагу назваць яго прыгожым, як не магу назваць прыгожай скульптуру старажытнага грэка Леахара — “Апалон”. Алегава знешнасць была пазначана пячаткай жаноцкасці, а ягоны смех быў надзіва меладовы і дзявочы. А мне, падлетку, які марыў стаць мужным, усё паўдзявочае, лёгкае, гнуткае, здавалася гідкім і непатрэбным.

Гэта цяпер я спрабую разважаць і тлумачыць самому сабе, чаму так здарылася. Чаму Алег застаўся адзін у вялікі натоўпе? Чаму лагер не прыняў яго? А тады я проста заўважыў, што Алег гуляе на адзіноце. Напэўна, у ім было ўсё ж дастаткова мужчынскага, каб дзяўчаты не клікалі да сябе. І ён хадзіў па заасфальтаваных сцежках адзін. Хадзіў, дарэчы, адметна, і яго хада чымсьці выклікала асацыяцыі з птушкай фламінга. Вядома адыграў сваю ролю і колер, любімы Алегаў коелр — ружовы.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке