Школу не любіў. І нават цяпер, у свае трыццаць гадоў, часам сню дарогу ў школу. Халодным восеньсуім ранкам, у прыцемках, з ранцам за плячыма іду сцежкаю паўз падмерзлыя за ноч калюгі. Лёд крышыцца са шкляным звонам, робіцца невыносна, і прачынаюся. Робіцца цёпла і прыемна з-за таго, што не трэба ісці ў трохпавярховы барак, што завецца сярэдняя адукацыйная школа №9, якую не любіў. Можа з-за таго, што ў пачатковых класах выпала тэрэцяя змена, заняткі пачыналіся ў 16.15, мы сядзелі па трое за адной партай, і пісаць было проста немагчыма. Школа перагружаная, настаўнікі мяняліся бясконца… А можа з-за таго не любіў, што ў маім “В” класе восем чалавек наведала ўстанову пад шахматнакрацястаю назвай турма. А можа з-за таго, што ўжо ў сёмым класе на апошніх партах пілося віно, перадаваліся нажы і раскідваліся карты, а каб хоць нешта пачуць, трэба садзіцца на першую парту, а потым па дзесяць разоў перачытваць падручнік, бо ўсё, што казалі настаўнікі, — не ясна. Не прымалася мною школа і за вечныя бойкі паміж гарадскімі і вясковымі. Частку вучняў прывозіў з прыгарадных вёсак — Цівалі, Кунцаўшчына, Бараноўшчына — дабіты аўтобусік. А дзеці, чые бацькі працавалі на розных там заводах, лічылі сябе лепшымі за тах, чые “старыя” выходзілі ўранку на саўгасна-калгасныя палі. Бліся жудасна, да крыві і далей — да непрытомнасці, да азвярэння поўнага, канчатковага. Біліся кулакамі, чаравікамі, салдацкімі рамянямі, кастэтамі, каламі, камянямі, даходзіла і да нажоў. Нажы насілі ў кішэнях усе хлопцы з маёй (Якая яна мая? Зрэшты яна такая мая, як і вашая! Ясна?) школы — выдаткікі, якіх не любяць, і троечнікі, каторых не заўважаюць настаўнікі, добрыя таўстуны з вачыма зняволеных зуброў і хударлявыя злыдні з недакуркамі ў рэдкіх зубах, баязліўцы, нахабнікі, рабыя, белагаловыя — усе. Такая завядзёнка, такі звычай, аткі парадак: без нажа ў кішэні ты не чалавек. І колькі настаўнікі гісторыі і працы (тры мужчыны на ўсю школу) не забіралі зброю, яна з’яўлялася, і не толькі ў кішэнях, а ў партфелях, за пазухаю, у ранцах, на рамянях — паўсюль. І я не любіў школу за ўсё паасобк і за ўсё разам, за нож з блакітнымі тронкамі, што рваў кішэні нагавіц, за парваныя пінжакі і разбіты твар, за пярэдні зуб, што выбіў аднакласніку, за… І таму, калі атрымаў пасведчанне аб заканчэнні васьмігодкі, дык выйшаў са школы і больш туды ні разу не заходзіў. Вам ясна? А з нашай школы яшчэ і ўстанову для разумова-непаўнавартасных зрабілі. Гэта ўжо, калі я адтуль выйшаў летнім ранкам з папяровым пасведчаннем у кішэні, дзе па завядзёнцы яшчэ заваўся нож.
З Барысам прыйшоў да станцыйнага буданчыка, і настроў упаў. Каля станцыі тоўаілася чалавек са сто, а можа і болей, не лічыў. І ўсе ў яркіх спартовых строях. Мае папялова-чарнільныя нагавіцы, выцягнутыя на галенях да непрыстойнасці, і дабітыя, зашнураваныя бінтам замест матузкоў, кеды ніяк не ўпісвался ў пранумараваную стракатасць маек і шаўковы бляск спартовых трусоў, у самы сапраўдны парад буцаў ды шыповак. І калі настаўніца казала, што ў марафоне ўдзельнічае 7—8 клас, дык можна смела ліцыць гэта памылкаю, бо хлопцы, якія сабраліся каля чыгункі, яўна з апошняга класа. Дасялося пераадольваць вялікае жаданне паціху ўцячы з рознакаляровага фэсту. Але дапамагло ўяшленне: раззлаваны твар былой штурхальніцы ядра, дырэктарскі пракураны кабінет, запіс у дзённіку чырвонай шарыкавай ручкаю, якую нават хлёркаю не выведзеш, крыкі і апраўданні. А больш за ўсё на свеце не люблю прыніжацца і прасіць прабачэння. Слова “даруйце” захрасала ў горле, як вострая рыбіна костка, як асцюк — ані праглынуць, ані выплюнуць.
Падышлі мы да мужчыны з мегафонам, праз які ляцелі запрашэнні запісвацца і атрымліваць нумары. Нас унеслі ў спіс і выдалі па квадраце з матэрыі з лічбамі і яшчэ па чатыры шпількі. Барыс балюча ўкалоў мяне пад лапатку, калі замацоўваў нумар, але я стрываў і не пачаў сварыцца. Куды пагаршаць і без таго безнадзейны настрой? Я назіраў за школьнікамі з першага забегу, якія гарыхлаваліся ўзяць нізкі старт. Сівы і лыся дзядок, галава лысая, барада сівая, узняў угору сухую руку з пісталетам. Крохкі стрэл рассыпаўся ў паветры і абвясціў пачатак. Першыя восем хлопцаў кінуліся бегчы. Можна б іх і зразумець, каб наперадзе ляжала метраў восемьсот, а 5 км, даруйце. Каб не расстройваць сябе, зайшоў за буданчык і лёг на лапіку травы, што пахла не травою, а чыгункаю.
Мы трапілі ў самую апошнюю васьмёрку. Ёлуп з мегафонам знарок сабраў на прыканцы самых высокіх і самых малых. Як вы здагадаліся, выоскім не быў, наогул позна вырас! Я пдрос, калі перастаў хадзіць у школу. Барыс, ён вышэйшы крыху, але ж вышэйшы. А ўсе астатнія ў нашай васьмёрцы мелі поўнае права насіць мянушку — Лось. З крывымі ўсмешкам ласі касавурыліся на мае прыстойныя кеды, забэрсаныя чыстым бінтам, і на спартовы, крышачаку выцвілы, строй. Нехта заўважыў, што мой наспінны нумар крыва замацаваны — не адказаў і не стаў папраўляць, не хапала яшчэ раз трываць кол булаўкаю пад лапатку. Дый калі там папраўляць?
Старэчая рука з пісталетам узнялася. Стрэл ірванў у неба, і мы, ну ясна, пабегллі. Даўганогія дзесяцікласнікі несліся, ледзь не сказаў — як на крылах, у сваіх шаўковых трусах з лампасамі, у сваіх красоўках фірмовых і майках яркіх. Пэўна ж прыемна назіраць, як уздоўж чыгуначнага, засыпанага гранітам, адхону бягуць страката апранутыя падлеткі. Некаму відовішча, некаму, толькі не мне.
Праз першыя сто—дзьвесце метраў адчуў, як запякло ў грудзях, нібыта глынуў гарачае гарбаты. І самест страўніка яна заляцела ў лёгкія.
Адразу скажу, што ніколі не ведаў “другога дыхання”. Вядома, што калі столькі пра яго гавораць, яно здараецца. Але не са мной. Ніводнага разу не рабілася лягчэй пад час бегу. А бегаў шмат. Нават цяпер, дзеля ўласнага задавальнення, магу раніцай прабегчы кіламетр. Толькі “другога дыхання” так і не зведаў.
Рабілася ўсё цяжэй і цяжэй, і адзінае, што можна зрабіць, дык уввайсці ў рытм — дв аўдыхі, два выдыхі. Гэта мог, гэта я сам для сябе прыдумаў, гэта і зрабіў.
Мы беглі па бетоннай шырокай дарожцы. Што прылегла паміж чыгункаю і заводскім парканам. На тым заводзе выраблялі жалезабетонныя палі ды панелі, ён так і называўся — завод жалезабетонных канструкцый, таму вакол і праклалі гладкую дарожку, па якой у кедах бегчы ўсё ж лягчэ, чым ш шыпоўках. Ну хоць у чымсьці павінна пашанцаваць!
А чшчэ на гэтым праклятым заводзе ляжала сера. Яе прывозілі ў адкрытых вагонах і ссыпалі на пляцы пад самы парканам. Брудна-жоўтагарчычныя гурбы з важкіх камлыг узнімаліся вышэй за агароджу. І як толкі ўсчынаўся самы кволенькі ветрык — атрутны пякучы пыл ляцеў на горад, не кажу пра станцыю Радыятарны. А той раніцай якраз і лётаў ветрык, лёгенькі вясновы, знаходка для сентыментальных дзяўчатак, што пішуць вершы пра бэз. І гэты кволенькі ветрык нёс на несентыментальных спартовых хлопчыкаў серны пыл. А я ўдыхаў яго і не проста, а ў два прыёмы — раз-два, раз-два…
Мы прабеглі пад мостам, такі высокім металёвым, на якім і ўдзень, і ўночы свяціліся ліхтары. Іх, напэўна, забываліся адключаць. Ці можа так і трэба, каб на моце праз чыгунку ўвесь час гарэлі лямпачкі? Хто іх там ведае, законы чыгункі. Толкі вось пад мостам мае ногі пачалі налівацца, ледзь не сказаў волавам, а трэба, ну ясна, свінцом.
Бег перадапошні, за мной ляпаў кедамі па бетоне Барыс. Але мы яшчэ не адсталі, трымаліся разам з астатнімі. Адставаць пачалі крыху пазней, калі адзін з ласёў спатыкнуўся і рынуў на бетонную дарожку, адразу і не згледзеў, што там з ім. Прабез паўз яго, бо нейкі мужчына махаў рукамі і крычаў: “Не спыняцца! Не спыняцца!”.
Гэта пасля спаборніцтваў (Якое тупое слоўца “спаборніцтва”) падыду да хлопца, што ўпаў. Ён ляжацьме на траве за дашчаным станцыйным буданчыкам. Ягоныя калені і локці будуць заматаным бінтамі, праз якія праступацьме кроў — ярка-яркая на стэрыльным бінце. Не пашкадую, зумім не ставацьме сілы на перажыванні. Так будзе.
А спачатку пачну адставваць ад купы — ласі пойдуць у адрыў. Чатыры дзесяцікласнікі набяруць хусткасць, а пяты пастараецца не адстаць і раптам сыдзе ў лысіаецыі і скупчыцца пад адхонам.
Прабягу і паўз яго, і тады ў маіх вачах заскача палоса транспаранта з шыпячым словам “Фініш”, пад якім таб бадзёра крычалі настаўнікі і вучні. Чорт мяне панясе, і пачну рабіць фінішны рывок. Бег як мог — гэта ясна. А ногі рабіліся цяжкія і тоўстыя-тоўстыя, нібыта ў гіпапатама. Барыс дагнаў мяне і, калі да фінішу заставалася метраў з пяць, абагнаў. Я — апошні. Крыўдна, але не настолькі, каб засмучацца.
Твар гарэў, рукі целяпаліся як дзве тоненьнія вяровачкі, а ногі былі таўсценныя, як у слана. І не мог стаяць на месцы, а хадзіў, задзіў, не здатны ніяк спыніцца. Барыс ляжаў, а я задзіў вакол кругамі, аж пакуль ён не крыкнуў: “Сядзь!” І я сеў.
Назаўтра наведаліся ў спартовую залу і настаўніца сказала, што пераблытала, павінны былі бегчы дзесяцікласнікі, але нічога страшнага не адбылося, і яна радая за нас, бо галоўнае не сыходзіць з дыстанцыі. А я падумаў: галоўнае — не трэба ісці ў школу. Ясна?
13.02.1991
Здараецца — не магу заснуць, ляжу і згадваю дзённае, а яно звычайна малапрыемнае: сустрэчы, размовы, клопаты, побыт. Ад гэтакіх успамінаў робіцца няўтульна, зімна, крыўдна. Адзінае выйсце — пачаць успамінаць дзяцінства, дзе ўсе фарбы ярчэйшыя, гукі сакавітыя, водары хмельныя, дзе яшчэ засталіся людзі, якія мяне любілі, дзе я сам быў шчаслівы і сам таго не ведаў. Успаміны топяць будзённасць і супакойваюць свядомасць. Знаходзіцца і ўсталёўваецца раўнавага паміж вонкавым светам і светам уласным. І я нават пачаў знаходзіць асалоду ў бяссонні, вандраваў па дзяцінстве, і был лёгк, ажно пакуль не ўспомніўся танцор. Зрабілася прыкра за сябе самога, за свет, у якім жыў. Сорамна. І таму вырашыў паспавядацца, бо не ўбачыў іншага выйсця, каб пазбыцца гэтага цяжкага пачуцця.
***
Танцаў у летнім школьным лагеры “Зялёнае” был шмат. Большасць лагерных выхавацеляў працавала не ў школах, а ў кансерваторыі і музычнай школе. Яны прыязджалі ў лагер са сваімі гітарамі, акардэанамі, кантрабасамі і нават мандалінамі. Таму і ладзілася неверагодная колькасць усялякіх музычных конкурсаў і віктарын, развучвалася безліч песень і танцаў.
Выхавацеля з майго трэцяга атрада, у які трапіў і Алег, звалі Раманам Казіміравічам Юркевічам. Ён іграў на мандаліне, і ўсе дзяўчаты адразу па прыездзе закахаліся ў прыгожага, высокага, дужага Рамана Казіміравіча. Я не вельмі любіў мандаліну з яе саладжавым італьянскім настроем, бо шанаваў кантрабас, што вечарамі на танцах у клубе так шыкоўна круціўся ў спрытных руках выхавацеля фізкультуры Перацяцькі. На танцах іграла трыо: Русін ды Сак на акардэонах і Перацяцька на вішнёвым кантрабасе. Іграліся вальсы, твісты і шэйкі, іграліся і джазавыя кампазіцыі, а тады ўсе спыняліся і слухалі пранізлівыя акорды Русіна, сакавітыя сола Сака і паважны рытм грузнага кантрабаса.