Запісвацца на барацьбу мы прыйшлі ўтрох: я і яшчэ два аднакласнікі. Хацелі хадзіць на бокс, але там ужо набралі групу. Мы пайшлі на вольную барацьбу. Нас узялі, але адзін з маіх аднакласнікаў “скіс” пасля другой трэніроўкі. Ён не мог ні разу падцягнуцца на кольцах, усе смяяліся. Ён больш не прыйшоў. Другога выгнаў трэнер, бо той курыў. Трэнер учуў пах тытуню і прагнаў майго аднакласніка. Даводзіцца ездзіць на трэніроўку аднаму. Затое можна ў тралейбусе пачытаць падручнік.
…імкнуўся прабіцца праз легіянераў да Краса і забіць яго.
Сыходжу з ганка. Ганак высокі, наша спартыўная зала ў былым саборы. Праходжу паўз музычную школу. Заварочваю за рог. Мяне перапыняе Віталь. “Пагаворым?” — кажа Віталь. А што тут гаварыць. Тут усё ясна. Ён вагчэйшы на кілаграмаў дзесяць і ростам вышэйшы. Ясна, што за размова нас чакае, але саступаць не хачу.
Спартак быў гладыятар.
“Пайшлі ў двор, кажа Віталь. У двары пуста. Арэлі, пясочніцы, лаўкі ўсе пустыя.
— Ну што? Схватку выйграў? Толькі ніхто не ўбачыў, як ты яе выйграў. Ты мяне ўдарыў. Ты — падонак, і я зараз табе пакажу, як трэба біць”.
Віталь хапае мяне за куртку. У мяне новая куртка. Парве. Што я дома скажу? Маці і так супраць барацьбы. А яшчэ парваная куртка.
Строй, куртка ў мяне новая, я здыму…
Віталь адпускае куртку. Я хутка здымаю яе і кідаю на лаўку. Рабы хадзілі ў дзіўных палатняных мяхах з дзіркамі для рук і галавы. У Рыме значна цяплей, чым у Мінску. У нас у такім мяшку акалеў бы. Куртка саслізгвае з лаўкі і падае ў пясок. Нахіляюся, каб падняць. І непрыкметна для Віталя зачэрпваю хменю пяску.
Зараз ты ў мяне атрымаеш, ты мяне навучыш, як трэба біць, тут табе не спратрыўная зала, дзе правілы і трэнеры. Тут вуліца.
Піраты падманулі Спартака, паабяцалі перавезці на востраў і не перавезлі.
Віталь толькі пачаў замахвацца, як я шпурнуў са жмені пяском яму ў вочы. Галоўнае, каб ён не схапіў мяне. Схопіць — канец.
Віталь хапаецца ракамі за твар. Ён трэ засыпаныя брудным пяском вочы. Я б’ю кулаком яму ў грудзі. Ён пахіснуўся, але стаіць. Віталь плача. Ён размазвае бруд па твары і плача.
Канчай. Ты што? Пайшлі ў душ, памыемся.
Мы вяртаемся ў будынак спартыўнага таварыства. Душ у сутарэннях.э Мыемся. Потым сядзім. Нават у душы чуваць тугі голас нашага трэнера. Раз-два, раз-два, раз-два. У іх размінка.
У тралейбусе ему адзін, Віталь жыве за горадам, на рэніроўкі ездзіць на электрычцы.
Вучу.
Пад магутнымі ўдарамі Спартака палі два варожыя камандзіры. Але і яго саомга паранілі дзідай у сцягно. Паранены Спартак стаяў на адным калене і працягваў біцца. Рымляне не змаглі ўзяць яго жывым. А ў кіно змаглі. Сетку на галаву накінулі і звязалі, як звера. Але кіно…
Спартака так пасеклі ў бойцы, што нават цела яго не знайшлі на полі бітвы.
Так, у кіно такое не здымеш. Чалавека сякуль на кавалкі. А можа ён і не загінуў, калі цела не знайшлі?
Сыходжу. Ледзь не праехаў свой прыпынак. А бывала і праязджаў. Заснеш пасля трэніроўкі. Прачынаешся — кальцо. Вадзіцель смяецца. Во! Падручнік у тарлейбусе пакінуў. Ну і няхай.
Цікава, рабы спалі ў ашыйніках ці не?