Глебус Адам - Хлопчыкі стр 15.

Шрифт
Фон

Правадыром паўстанцаў быў Спартак, ён вылучаўся вялікаю сілаю, розумам і смеласцю.

Малюнак 3. Ашыйнік раба.

Ашыйнік, падобны да сабачага, толькі што без ланцуга. Цікава, спалі рабы ў ашыйніках ці не? У кіно спалі без ашыйнікаў. Але кіно я больш не веру. Хопіць адной двойкі.

Пасля размінкі мы сядзім на доўгай лаўцы, як гладыятара. Трэнер у чорных барцоўках (мне б такія!) стаіць на сярэдзіне барцоўскага кіліма, што пахне потам і ывёлінаю. У трэнера аголены торс. Ён уздымае мускілстую руку. Ты і ты! У яго тугі голас, якім добра аддаваць загады. Ён і аддае.

Устаю, бо трэнер паказаў на мяне. Разам са мною на кілім выходзіць Віталь.

У Віталя сапраўднае барцоўскае трыко, у мяне плаўкі. У яго скураныя барцоўкі, у мяне дабітыя на футбольным пляцы паўкеды. У яго бацька старшыня, а ў мяне ўжо казаў. Ён — задаволены, я — злы. Гэта здзек — выставіць мяне супраць Віталя. Ён на кілаграмаў дзесяць вагчэйшы. Для мяне — здезек, а для тых, хто на лаўцы сядзіць, — забаўка. У трэнера свой інтарэс, спадзяюся.

Набліжаемся. Пачынаем “разведку”.

Згадваецца недачытаны параграф.

Крас не адважыўся напасці на войска Спартака. Ён заняў вузкі перашыек, па якім праходзіў адзіны шлях з мыся. Ад аднаго берага мора да другога рымляне выкапалі глыбокі роў і насыпалі высокі вал. Паўстанцы апынуліся ў пастцы. Як і я зараз. Сярод іх пачаўся голад.

У Віталя заўсёды сыты выгляд.

Спартак звярнуўся з прамоваю да паўстанцаў. У кіно гэта выглядала так. Спартак стаіць на скале і высока трымае свой бліскучы меч. Пад скалой галодныя рабы. Неба сіняе. Сонца яркае. Спартак загарэлы. Ён і сказаў, што лепш памерці ад жалеза, чым з голаду.

З голаду ў нас ніхто не памірае, людіць казаць настаўнік гісторыі.

У Віталя няма плячэй. Ён роўны як ліхтарны слуп. І патыліцы ў Віталя няма, шыя плаўна пераходзіць у цемя. Такая сапраўдная спартыўная галава — няма за што ўхапіцца, такая сапраўдная барцоўская постаць — не зачэпішся.

Па тэлевізары паказвалі барцоў сумо, нам такое і не снілася.

Цяжкая далонь кладзецца мне на шыю. Српабую скінуць. Трэба быць рэзкім. Скідваю руку з шыі. Віталь яшчэ не сабраўся. Ён упэўнены, што пераможа. Яму можна і не спяшацца. Мне таксама няма куды спяшацца. Прайграць паспею.

Барэц сумо можа важыць дзвесце кілаграмаў і рабіць “шпагат”. Каб не бачыў па тэлевізары сам, нікому б не паверыў.

Віталь зноў хапае мяне за шыю. Каб быў хто другі, каб ён быў крыху лягчэйшы, я б адразу… Што губляць? Барацьба сумо. Спартак. Лепш смерць… Хапаю Віталева запясце і даю нырца яму пд руку. Мая вольная рука пралятае паміж тоўстых сцёгнаў і рэзка ідзе ўгору. Трапіў. Яму забалела. Паўстанцы апынуліся ў пастцы. Як і Віталь зараз. Краем вока бачу, як уздымаюцца над кілімам барцоўкі. Ну і маса. Барцы сумо такіх прыёмаў не робяць, каб адзін аднаго на плечы ўскідваць. А можа і робяць. У вачах цямнее. Але Віталь ужо ляжыць у мяне на плячах. Зараз, зараз… Толькі б не памыліцца і правільна кінуць. Калені мае падгінаюцца. Барцоўкі ўзлятаюць да столі. Ху-х. Мы на кіліме. Віталь робіць “мост” і пераварочваецца на жывот. Але я наверсе. Перакуліць такую масу з жывата на спіну будзе цяжка. Ужо цяжка. Мая далонь слізгаціць па кіліме пад ягонаю рукою, пальцы сашчапляюцца над шыяю — “замок”. Клас. Выварочваю яму плячо. Нарэшце пераварочваю, але Віталь зноў становіцца ў “мост”. А зараз рэзка! Б’ю сваім старым паўкедам па Віталеваай пятцы ў барцоўцы і навальваюся яму на грудзі. Барцоўка слізганула па кіліме, нага выпрасталася. Адна лапатка на кіліме. Рэза! Прыўздымаюся і з усяе моцы цісну яго ў кілім. Ён на лапатках. Абмяк. Я выйграў. Вось так, маса ў барцоўках.

Устаём. Ён чырвоны. Трэнер уздымае маю руку. Пераапранаюся. На крэсле ляжыць мой падручнік. “Гісторыя старажытнага свету”.

Малюнак І. Паранены Спартак. (Паводле сценапісу ў горадзе Пампеі). Рымскі воін параніў Спартака ўдарам дзіды ззаду.

Шкада, што малюнак некаляровы, адзін тнкі чорны абрыс. А кіно каляровае. У Спартака быў чырвоны плашч і белы конь. У 71-м годзе да нашай эры адбылася апошняя бітва Спартака з рымскім войскам. Спартак імкнуўся прабіцца праз легіянераў да Краса і забіць яго.

На вуліцы сонца, па-вясноваму свежа. Пасля спартыўнай залы прыемна стаяць на ганку з аднагрупоўцамі па вольнай барацьбе.

Але трэба бегчы.

Ваша оценка очень важна

0
Шрифт
Фон

Помогите Вашим друзьям узнать о библиотеке